Міжнародны дзень роднай мовы адзначаць у Магілёўскай вобласці. Тэматычныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах рэгіёну.
Так, ў бібліятэках абласнога цэнтра запланаваны разнастайныя мерапрыемствы, у ліку якіх пазнавальныя гадзіны, турніры знаўцаў беларускай мовы, акцыі, літаратурныя вечарыны і гульні. Увазе гаражан будуць прадстаўлены кніжныя выставы па творчасці беларускіх пісьменнікаў, навінкі беларускай літаратуры і шмат іншага.
У Палацы культуры вобласці 21 лютага адбудзецца традыцыйнае напісанне дыктоўкі на роднай мове. Акрамя таго, тут запланаваны канцэрт «Голас душы», прысвечаны 75-годдзю са дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да міжнароднага дня роднай мовы, будуць праведзены таксама клубнымі ўстановамі Магілёўскай вобласці. Напрыклад, у Глускім раёне запланаваны канцэрт «Табе, Радзіма, я пяю», пазнавальная праграма «Мова родная мая», літаратурна-музычная кампазіцыя «Ад прадзедаў спакон вякоў». У Дрыбінскім раёне адбудзецца паседжанне клуба вясёлых знатакоў «Якая цудоўная мова». У Крычаўскім раёне пройдуць літаратурна-музычны вечар «Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!» і музычны вечар «Родная мова».
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45