Вверх

Вы здесь

Міжнародны фестываль бардаў “Культурная эвалюцыя” пройдзе ў Бабруйскім раёне

Міжнародны музычна-паэтычны фестываль бардаў “Культурная эвалюцыя” пройдзе 4-6 верасня ў сядзібе “Вішнёвы сад” вескі Шчаткава (Бабруйскі раён), паведаміў дырэктар фестывалю Артур Шуляк.

“Мерапрыемства абяцае стаць масштабным і па-свойму выключным, паколькі падобныя фестывалі ў нашай рэспубліцы не праводзіліся не менш чым два дзесяткі гадоў. Гэты культурны праект павінен надаць новы імпульс развіццю бардаўскага руху ў Беларусі, якая калісьці з’яўлялася адным з яго цэнтраў”, - адзначыў суразмоўца.

У фестывалі прымуць удзел многія вядомыя аўтары-выканаўцы з Беларусі, а таксама знакамітыя замежныя госці. У складзе конкурснага журы фестывалю вядомы літаратурны крытык Леў Анінскі, аўтары-выканаўцы Сяргей Нікіцін (Масква), Барыс Бурда (Адэса), Галіна і Барыс Вайханскія (Данецк), Алена Казанцава, Вадзім Гефтэр (Данецк), культуролаг Юлія Чарняўская, паэт і літаратар Міхаіл Валодзін.

На музычным фруме пройдуць майстар-класы для аўтараў-выканаўцаў, кампазітараў, паэтаў Беларусі і замежжа, а таксама асобны майстар-клас для ўдзельнікаў, якія пішуць на беларускай мове. Яго правядуць паэт Алесь Камоцкі, спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч і музычны журналіст Надзея Кудрэйка.

Гасцей чакаюць вячэрнія і начныя канцэрты аўтарскай песні, паказ легендарнага спектакля “Камедыя” зорным складам Альтэрнатыўнага тэатра ў пастаноўцы Андрэя Андросіка. У суботу, 5 верасня, на адкрытай пляцоўцы пройдзе дзённы канцэрт для дзяцей. Сяргей Нікіцін, Галіна і Барыс Вайханскія, Валянцін Каваліў выканаюць свае лепшыя дзіцячыя песні: "Ежик резиновый", "Большой секрет для маленькой компании", "Про Борю-бегемота", "Дождик в галошках".

Акрамя таго, адбудуцца спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, кулінарныя спаборніцтвы паходнай кухні, спартыўныя мерапрыемствы. На тэрыторыі сядзібы будзе закладзены і невялікі вішнёвы сад. Аргкамітэт фестывалю забяспечыць падвоз пітной вады і дроў, выязны гандль, палявую кухню, ахову і медыцынскае абслугоўванне.

Арганізатары плануюць праводзіць фестываль штогадова. Тэрыторыя, якая прылягае да сядзібы (былая база адпачынку “Алімпіец”), па прыблізных падліках, з часам зможа прымаць да 30-40 тысяч гасцей. Тут жа, на радзіме Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, прадугледжваецца ў будучым правядзенне тэатральнага фестывалю малых форм. Уладальнікі “Вішнёвага сада” таксама маюць намер аднавіць радавую сядзібу пісьменніка і стварыць у ёй літаратурны музей.

БЕЛТА

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения