Рус Бел Eng

«М@rt.кантакт» заняў пачэснае месца ў шэрагу міжнародных тэатральных форумаў краіны – П.Латушка

«М@rt.кантакт» заняў пачэснае месца ў шэрагу міжнародных тэатральных форумаў краіны. Такое меркаванне выказаў журналістам падчас размовы міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Па яго словах, няглядзячы на тое, што апошнім часам тэатральны рух інтэнсіўна развіваецца, з’яўляецца шэраг новых праектаў, папулярнасць фестывалю толькі расце, аб’ядноўваючы вакол сябе ўсё больш людзей.

За сем год існавання «М@rt.кантакт» наведалі каля 30 тыс. гледачоў, якія пабачылі 75 спектакляў з 9 краін свету.

“Важна, што форум скіраваны на маладых, бо менавіта праца з моладдзю ў сферы культуры з’яўляецца прыярытэтатнай”, - адзначыў міністр.

Павел Латушка ўпэўнены: тэатральнае мастацтва - ўнікальная з’ява, створаная чалавекам. “Вельмі люблю тэатр, - расказаў ён. - Калі бываю ў гарадах, дзе існуюць дзяржаўныя тэатры, і застаюся на вечар, абавязкова наведваю які-небудзь спектакль”.

Што ж датычыцца сучаснага мастацтва, Павел Латушка перакананы: яно павінна актыўна развівацца. Тым больш ў планах Міністэрства культуры знайсці дадатковыя сродкі на пастаноўкі п’ес маладых аўтараў маладымі рэжысёрамі. Такую дапамогу, напрыклад, атрымалі Нацыянальныя тэатры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. “Мы плануем значна павялічыць фінансавую падтрымку такіх рэжысёраў, бо за імі - будучыня, - канстатаваў міністр.

Знайшліся ў госця фестываля і цёплыя словы ў адрас кіраўніцтва нашага аблвыканкама. “Добра, калі на рэгіянальным узроўні разумеюць, што культура з’яўляецца асновай развіцця дзяржавы, асновай фарміравання нацыі, - адзначыў Павел Латушка. - Мне падаецца, што на Магілёўшчыне ёсць такое паразуменне. Ваш рэгіён - адзін з лідэраў у падтрымцы нацыянальнай беларускай культуры. Тут адбываецца шмат цікавых падзей, кожны год з’яўляюцца новыя праекты”.

Зразумела, ёсць і праблемы, якія неабходна вырашаць. Яны звязаныя з матэрыяльна-тэхнічнай базай, узроўнем зарабатнай платы работнікаў сферы культуры. “Гэта датычыцца не толькі Магілёўскай вобласці, а значыць павінна разглядацца ў сталіцы Урадам, Міністэрствам культуры, - лічыць Павел Латушка. – Таму так неабходны паездкі ў рэгіёны, каб пачуць і зразумець, што першачаргова зрабіць для вырашэння існуючых пытанняў”.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

22.05.2018 - 12:26 | Лучшие купальские костюмы выберут на празднике «Александрия собирает друзей» в Шкловском районе

Конкурсно-тематическая программа-презентация купальского карнавального и ростового костюмов «Купаліш і Купалінка» пройдет 7 июля в агрогородке Александрия Шкловского района.

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.

18.05.2018 - 08:59 | Первый республиканский конкурс-пленэр мастеров резьбы по дереву «Перевоплощение дерева» пройдет в Бобруйске

Республиканский конкурс-пленэр мастеров резьбы по дереву «Перевоплощение дерева» пройдет впервые с 22 по 29 июня на базе ОАО «ФанДОК» в Бобруйске. Об этом сообщили в пресс-службе концерна «Беллесбумпром».

16.05.2018 - 10:47 | Более 30 видов домашнего сыра предложат гостям гастрономического фестиваля «Гаспадарчы сыр» в Славгороде

Седьмой гастрономический фестиваль «Гаспадарчы сыр» пройдет 26 мая в Славгороде. Об этом сообщает сайт местного райисполкома.