Вверх

Вы здесь

Мсціслаў пачынае ператварацца ў горад-музей

У наступным годзе Мсціслаў стане сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» і збіраецца сустрэць гасцей ва ўсёй сваёй прыгажосці. Ужо існуе 3D-праект, дзе можна ўбачыць, якія яго чакаюць перамены.

Цэнтральная плошча будзе рэканструявана, на ёй з’явіцца каланада, у парку - бялюткая ратонда і невялікі фантан. Вуліцы і тратуары апрануцца ў сучаснае асфальтабетоннае пакрыццё, а ў гістарычным цэнтры будзе брукаванка. Адновяцца фасады, другое жыццё набудуць аб’екты ХVІІІ - пачатку ХХ стагоддзя - Троіцкая царква і будынак былой мужчынскай гімназіі. Мсціслаў упрыгожыць Палац шлюбаў і ўрачыстасцяў, пад які плануецца рэканструяваць былы кінатэатр «Мір». І зусім не пазнаць будзе Замкавую гару. Тут плануюць пабудаваць вежу-данжон, накрыць музеефікаваны раскоп, зрабіць рысталішча для конных баёў і крапасную сцяну ў стылі ХІІ стагоддзя.

- Усё залежыць ад кожнага жыхара нашага горада, ад яго ўдзелу,- кажа старшыня Мсціслаўскага райсавета дэпутатаў Святаслаў Кусаў. - Без гэтага ніякае фінансаванне не дапаможа. У сілах кожнага навесці парадак вакол свайго дома, прыватнага або шматкватэрнага. Нядаўна адбылося пасяджэнне раённай камісіі па эканоміцы з удзелам старшых па доме, дзе падымалася пытанне па добраўпарадкаванні горада. Людзі не супраць прыняць долевы ўдзел у рамонце, каб зрабіць ля свайго шматпавярховіка стаянку для аўтамабіляў, прыгожую дзіцячую пляцоўку. Дагэтуль такіх прыкладаў у нас не было. А тое, што датычыцца аднаўлення гістарычных аб’ектаў, гэта наогул справа гонару. Мы павінны іх захаваць і перадаць нашчадкам. Жыхары горада падтрымалі стварэнне фонду па аднаўленні гістарычных помнікаў. Спадзяёмся, што ўбаку не застануцца і ўсе тыя, хто зацікаўлены ў захаванні славутасцяў Беларусі.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

15.12.2017 - 15:17 | Статус культурной столицы перейдет от Бобруйска к Новополоцку

Во Дворце искусств Бобруйска сегодня пройдет торжественная церемония закрытия республиканской акции «Культурная столица Беларуси 2017». Об этом сообщили в горисполкоме.

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения