Рус Бел Eng 中文

Музей гісторыі Магілёва шукае грошы на фрагмент Бібліі Скарыны

Музей гісторыі Магілёва шукае грошы на фрагмент Бібліі Скарыны. Гэта аркуш з Кнігі Царстваў, які ўяўляе сабой біфоліум — чатыры старонкі Бібліі. Хутчэй за ўсё, яны надрукаваны ў Празе ў 1518 годзе.

«Зараз у краіне ёсць толькі адзін экзэмпляр Бібліі Скарыны — канвалют з дзесяці кніжак, — расказвае Аляксей Бацюкоў, дырэктар Музея гісторыі Магілёва. — Аркуш, які мы збіраемся набыць, знаходзіцца ў асабістай калекцыі ў Еўропе і каштуе 9 тысяч долараў. Уладальнік фрагмента гатовы чакаць да красавіка—мая, пакуль мы збяром грошы».

Акрамя аркуша Бібліі Музей гісторыі Магілёва збіраецца набыць і «Апостала» Спірыдона Собаля. Кніга надрукавана ў Куцейне ў 1632 годзе. Уладальнік ацаніў яе ў 10 тысяч долараў.

«Грошы немалыя, — працягвае Аляксей Бацюкоў, — але Собаль — магіляўчанін, таму яго працы для нас, як гараджан, асабліва каштоўныя. Неяк мы ўжо хацелі купіць яго кнігу, але не атрымалася. Паспрабуем яшчэ раз».

«Апостал», як і фрагмент Бібліі, знаходзіцца ў асабістай калекцыі ў Еўропе, яго ўладальнік не абмяжоўвае магіляўчан у тэрміне збору сродкаў.

«У год, калі Магілёў аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі і СНД, атрымаць два экземплеры двух першадрукароў, якія сімвалізуюць і Беларусь, і Магілёў, было б вельмі значна», - падкрэсліў Аляксей Бацюкоў. Тыя, хто хоча дапамагчы Музею гісторыі Магілёва папоўніць калекцыю гэтымі двума выданнямі, могуць пералічыць грошы на рахунак музея: № 3642014673147, г. Магілёў, вуліца Першамайская, 71, філіял 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк», МФО 153801536. Мэта плацяжу — на развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі кнігі Скарыны ці для куплі кнігі Спірыдона Собаля).

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

24.05.2018 - 09:54 | Чтимая копия чудотворной Жировичской иконы Божией Матери прибудет в Бобруйск и Могилев

По благословению Патриаршего Экзарха всея Беларуси митрополита Павла в связи с 550-летием явления иконы Божией Матери «Жировичская» чтимая копия этой святыни из Свято-Успенского Жировичского монастыря перевозится для поклонения по городам Беларуси.

23.05.2018 - 14:36 | Бесплатный фестиваль «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске

Бесплатный летний open-air «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске на площади перед «Бобруйск-Ареной». Хедлайнер мероприятия - группа «Би-2». Коллектив стал инициатором и идейным вдохновителем фестиваля. 

22.05.2018 - 12:26 | Лучшие купальские костюмы выберут на празднике «Александрия собирает друзей» в Шкловском районе

Конкурсно-тематическая программа-презентация купальского карнавального и ростового костюмов «Купаліш і Купалінка» пройдет 7 июля в агрогородке Александрия Шкловского района.

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.