Вверх

Вы здесь

Музыка жыве ў сэрцы…

92-га­до­вы Мі­ко­ла Дун­дзін і сён­ня не рас­ста­ец­ца з акар­дэ­о­нам. Мо­жа, у гэ­тым і за­клю­чаец­ца сак­рэт даў­га­лец­ця?

Бе­ла­ру­сы і па­мяр­коў­ныя, і та­ле­рант­ныя, і рах­ма­ныя, і ла­год­ныя, хоць ты іх, як тры­пут­нік, да ра­ны пры­клад­вай… Але не ўсе. Ні­вод­на­му ра­зум­ні­ку не да­дзе­на аб­агу­ліць люд­скую раз­на­стай­насць, пад­раў­няць пад адзін гра­бень­чык ін­ды­ві­ду­аль­нас­ці. І дзя­ка­ваць Бо­гу.

Я пі­шу гэ­та, згад­ва­ю­чы Мі­ко­лу Ер­ма­ла­е­ві­ча Дун­дзі­на, ура­джэн­ца вёс­кі Чыр­во­ны Бор Ча­вус­ка­га ра­ё­на. Па­зна­ё­міў­ся я з ім, дзя­ку­ю­чы яго сы­ну Мі­ко­лу, ві­цеб­ска­му мас­та­ку, яко­га ве­даю з ма­ла­дых га­доў. На прэ­зен­та­цыі сва­ёй вы­ста­вы жы­ва­пі­су у ін­тэр­в’ю тэ­ле­ба­чан­ню Мі­ко­ла-малодшы ска­заў: «Уста­ну ра­ніч­кай, чую, баць­ка на сва­ім акар­дэ­о­не па­чы­нае іг­раць - зна­чыць, усё нар­маль­на ў жыц­ці…» Яшчэ б! Баць­ку ж 92 га­доч­кі.

Вось я і ўха­піў­ся за гэ­тую «ні­тач­ку» ды па­пра­сіў на­ла­дзіць мне су­стрэ­чу з не­пад­улад­ным га­дам акар­дэ­а­ніс­там.

Су­стрэ­лі­ся мы ў пры­ват­най мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ко­лы-ма­лод­ша­га, се­лі ў ад­ным з па­кой­чы­каў вы­піць чаю ды па­гу­та­рыць. Як гэ­та заў­сё­ды бы­вае пры зна­ём­стве, па­зі­ра­ем з дзе­дам адзін на ад­на­го, ці­ку­ем, пры­мер­ва­ем­ся… А воч­кі ў май­го су­раз­моў­цы жы­выя, яс­ныя, хіт­ра­ва­тыя - лёг­ка вы­да­юць жыц­ця­лю­ба і, як мне па­да­ло­ся, да­во­лі шчас­лі­ва­га ча­ла­ве­ка. Хоць го­ра за доў­гі век ён спаз­наў спаў­на.

…Ах­во­чы да ву­чо­бы, а мо­жа, і апан­та­ны жа­дан­нем па­зба­віц­ца га­ра­паш­най ся­лян­скай до­лі, у юнац­тве Мі­ко­ла Дун­дзін пад­аў­ся на стан­цыю Бу­да­гошч пад Ле­нін­град ава­лод­ваць пра­фе­сі­яй чы­гу­нач­ні­ка. І пры­тым са зго­ды пры­хіль­на­га стар­шы­ні кал­га­са, які на­ват на сва­ім ка­ні пад­вёз яго да цяг­ні­ка.

Але па­ву­чыц­ца там Мі­ко­лу да­вя­ло­ся ня­доў­га. Цёп­лай чэр­вень­скай ра­ні­цай 1941 го­да па­стро­і­лі юна­коў, і май­стар на­ву­чан­ня пры­кмет­на дры­гот­кім го­ла­сам ска­заў:

- Бя­да, дзет­кі, вай­на з нем­ца­мі па­ча­ла­ся. У вой­ска вы яшчэ не год­ныя, да­бі­рай­це­ся да­моў, хто як мо­жа…

Раз­губ­ле­насць, слё­зы, пры­ці­ша­ная ага­лом­ша­нас­цю га­ма­на - ужо не ў шэ­ра­гах, а ў куп­ках ус­тры­во­жа­ных юна­коў…

Мно­гія, у тым лі­ку і Мі­ко­ла Дун­дзін, усё ж сха­дзі­лі ў мяс­цо­вы ва­ен­ка­мат, але іх, зя­лё­ных, на­кі­ра­ва­лі, вя­до­ма, не на фронт, а на бу­даў­ніц­тва ва­ен­най да­ро­гі ўздоўж уз­бя­рэж­жа Ла­да­гі. Вось ад­туль ужо з ця­гам ча­су Мі­ко­ла Дун­дзін ра­зам з ад­ным та­ва­ры­шам і вы­пра­віў­ся на ра­дзі­му. А ве­да­ма ж, як у вай­ну цяг­ні­кі хо­дзяць - не па рас­кла­дзе, не з усі­мі пры­пын­ка­мі… А тут яшчэ сон зма­рыў хлоп­цаў, дык і пра­мі­ну­лі яны сваю Ма­гі­лёў­шчы­ну, апы­ну­лі­ся на Бран­шчы­не. Кі­шэ­ні пус­тыя, ані скі­бач­кі хле­ба… Па­ча­ло­ся ба­дзяж­ніц­тва. У ад­ной вёс­цы хлоп­цы па­чу­лі, што ў ту­тэй­шых ля­сах за­та­і­лі­ся пар­ты­за­ны. Знай­шлі та­ды воль­ных кал­гас­ных ко­ней, ус­ка­рас­ка­лі­ся - і на по­шу­кі. Уе­ха­лі ў лес - і да­вай гу­каць што­сі­лач­кі: «Пар-ты-за-ны!!!» Гор­кія дзе­ці, што ты зро­біш.

Ад­ной­чы, праў­да, па­ка­заў­ся да­ле­ка­ва­та верш­нік са стрэль­бай, але на іх вок­лі­чы раз­вяр­нуў ка­ня - ды на­зад. Дур­ні, па­ду­маў, на­пэў­на, ці пра­ва­ка­та­ры.

Скон­чы­ла­ся гэ­тае ба­дзяж­ніц­тва тым, што ад­ной­чы на да­ро­зе Мі­ко­лу сха­пі­лі фа­шыс­ты. Вось яны і пры­вез­лі яго ў Бе­ла­русь, па­са­дзі­лі за ка­лю­чы дрот у кан­цэнт­ра­цый­ны ла­гер у Баб­руй­ску, а по­тым звез­лі ў раб­ства, на ле­са­піл­ку ў го­рад Штадт­ро­да. На­га­ра­ваў­ся хло­пец. Го­лад да­вёў да та­го, што па­цу­ка на каст­ры за­пя­каў - абы што з’ес­ці. Вы­сах, як хвошч, - кос­ці ды ску­ра. Страш­на ска­заць і цяж­ка па­ве­рыць - 14 кі­ла­гра­маў ва­жыў…

Як мог ту­ліў­ся, ха­ваў­ся Мі­ко­ла ад ра­бо­ты - толь­кі б вы­жыць. І да­ча­каў­ся вы­зва­лен­ня.

Аме­ры­кан­цы той га­ра­док за­ня­лі. Вы­да­лі Мі­ко­лу ня­хіт­ры да­ку­мен­цік на­кшталт паш­пар­та - і пад­аў­ся ён да сва­іх.

А ў сва­іх усё пай­шло па за­ве­дзе­ным па­рад­ку: пра­пус­ці­лі праз філь­тра­цый­ны ла­гер - ці не фа­шысцкі па­ма­га­ты? Ад­мы­лі, ад­кар­мі­лі і за­бра­лі ў вой­ска. (Як­раз так бы­ло і з ма­ім род­ным дзядзь­кам Ці­мо­хам. Вось і ска­жы, што пус­тыя сло­вы - «бія­гра­фія па­ка­лен­ня»).

Мі­ко­ла Дун­дзін тра­піў слу­жыць у 528-ю (уе­ла­ся ў па­мяць ліч­ба!) асо­бую ка­мен­данцкую ро­ту, што вы­лоў­лі­ва­ла фа­шыс­таў, якія не скла­лі зброю. Ку­лі ж сціш­ва­юц­ца не пас­ля пад­пі­сан­ня ка­пі­ту­ля­цыі, а па­куль не скон­чыц­ца іх лёт…

Праў­да, ня­доў­га па­слу­жыў Мі­ко­ла: да­ла­ся ў зна­кі ня­во­ля, з пе­ра­бо­я­мі за­гру­ка­ла сэр­ца… Тро­хі пад­ля­чы­лі яго ў шпі­та­лі, ка­мі­са­ва­лі з вой­ска ды ад­пра­ві­лі да­моў. У Чыр­во­ным Ба­ры хлоп­ца ад­ра­зу па­ста­ві­лі… стар­шы­нёй кал­га­са. А ка­го ж, ка­лі столь­кі муж­чын з вай­ны не вяр­ну­ла­ся, а ён больш ву­чо­ны ся­род ін­шых, бы­лы вай­ско­вец, тал­ко­вы…

І ўзяў­ся Мі­ко­ла за гуж. Вяс­ной, як за­ве­дзе­на, се­яў жы­та, яч­мень, пша­ні­цу і, як ні­ко­лі ра­ней, - кок-са­гыз. І пры­тым пад дзяр­жаў­ным на­гля­дам. Для тых, хто ні­ко­лі не чуў пра гэ­тую эк­за­тыч­ную рас­лі­ну, даю эн­цык­ла­пе­дыч­ную да­вед­ку:

«Кок-са­гыз, шмат­га­до­вая тра­вя­ніс­тая рас­лі­на ся­мей­ства скла­да­на­квет­ных (вы­шы­ня 10-30 см). Арэ­ал на­ту­раль­на­га рас­паў­сюдж­ван­ня кок-са­гы­зу аб­ме­жа­ва­ны ўнут­ра­ны­мі між­гор­ны­мі да­лі­на­мі ўсход­ня­га Цянь-Ша­ня. Як каў­чу­ка­нос ад­кры­ты ў СССР у 1931 го­дзе».

Раз­бу­ра­най вай­ной кра­і­не па­трэб­на бы­ла гу­ма - на шы­ны ды абу­так для лю­дзей.

Той вяс­ной, як ні ста­ра­лі­ся вяс­коў­цы, кок-са­гыз за­кво­ліў­ся, узы­шоў толь­кі рэд­кі­мі пля­ма­мі. Гэ­та ж вам не Цянь-Шань, гэ­та ж Бе­ла­русь, Ма­гі­лёў­шчы­на… Ма­ла­ды стар­шы­ня за­араў па­ле­так і за­се­яў яго ка­ню­шы­най, каб бы­ло чым кар­міць ця­ля­так. Ён доб­ра ба­чыў гас­па­дар­чую перс­пек­ты­ву і лі­чыў яе га­лоў­най, а вось дзяр­жаў­ны па­лі­тыч­ны да­ля­гляд ад­кры­ва­ўся яму ку­ды сла­бей.

На­заўт­ра доб­рыя лю­дзі шап­ну­лі Мі­ко­лу на ву­ха: за та­бой не­ўза­ба­ве пры­едуць з ор­га­наў, а мо­жа, і сён­ня ўве­ча­ры… Уця­кай ку­ды во­чы гля­дзяць… Дык стар­шы­ня толь­кі пе­ра­аб­уўся ды раз­ві­таў­ся з жон­кай і сы­нам.

За­та­іў­ся ён на Дняп­роў­ска-Буг­скім ка­на­ле, ба­ла­зе ра­бо­чыя лю­дзі бы­лі там вель­мі па­трэб­ныя: на­столь­кі, што ў да­ку­мен­ты асаб­лі­ва не ўзі­ра­лі­ся. Але Мі­ко­ла тут па­пра­ца­ваў ня­доў­га - пад­аў­ся ў Эс­то­нію, на слан­ца­вую шах­ту ў Кохт­ла-Яр­ве. У ра­бот­ні­ках там па­трэ­бу ме­лі яшчэ боль­шую, та­му і гля­дзе­лі скрозь паль­цы, што за ча­ла­век да іх про­сіц­ца на пра­цу. Маў­ляў, по­тым раз­бя­ром­ся, га­лоў­нае - як на­ва­бра­нец ся­бе па­ка­жа.

І шах­цёр Мі­ко­ла Дун­дзін, ка­лі на­прак­ты­ка­ваў­ся, спаў­на па­ка­заў сваю бе­ла­рус­кую пра­ца­ві­тасць. За зме­ну вы­да­ваў па тры нор­мы! На пра­хад­ной шах­ты ра­хун­ка­вод на вя­ліз­най дош­цы крэй­дай што­дня пі­саў, коль­кі кож­ны шах­цёр вы­пра­ца­ваў за зме­ну. У лю­дзей быў сверб спа­бор­ніц­тва, якое пра­во­дзі­лі та­ды зу­сім не фар­маль­на. Ра­док з проз­ві­шчам Дун­дзі­на, пад­вод­зя­чы ры­су, пад­крэс­лі­ва­лі сва­і­мі мур­за­ты­мі паль­ца­мі, ба­дай, усе шах­цё­ры. Прый­шоў час - і па­чаў пад­крэс­лі­ваць пе­ра­да­вік з пе­ра­да­ві­коў эс­то­нец Сэн­тэр…

Пас­ля смер­ці Ста­лі­на, у дру­гой па­ло­ве 1950-х га­доў, ат­мас­фе­ра ў гра­мад­стве па­кры­се па­ча­ла цяп­лець, гроз­ныя хма­ры ўла­дар­ства - спаў­заць на край не­ба­схі­лу. І та­ды Мі­ко­ла Дун­дзін асмель­ва­ец­ца вы­клі­каць з Ма­гі­лёў­шчы­ны жон­ку Воль­гу з сы­нам Мі­кол­кам. Коль­кі ра­зоў ужо ара­ла­ся-пе­ра­вор­ва­ла­ся тое, у свой час ад­ве­дзе­нае пад кок-са­гыз, по­ле. Коль­кі ра­зоў…

У Кохт­ла-Яр­ве Дун­дзі­ны за­жы­лі за­мож­на. Яшчэ б! Га­ла­ва сям’і, мож­на ска­заць, за­гра­баў гро­шы ла­па­тай. У дзень атры­ман­ня за­роб­ку жон­ка з пе­ра­сця­ро­гі ад­праў­ля­ла ў кан­то­ру шах­ты ма­лень­ка­га, але не па га­дах ад­каз­на­га Мі­кол­ку, каб хут­чэй нёс да­до­му баць­ка­ву па­луч­ку. Хлоп­чы­ку звы­чай­на да­во­дзі­ла­ся бе­гаць за імі ра­зы два. Баць­ка рас­шпіль­ваў сы­на­ву ка­шуль­ку, клаў яму за­па­зу­ху коль­кі па­чак гро­шай ды вы­праў­ляў да­моў з на­ка­зам ні­дзе не спы­няц­ца, ні з кім па да­ро­зе не раз­маў­ляць, не кі­дац­ца ў гу­лі. Гро­шы той па­рой, мож­на ска­заць, бы­лі ня­спор­ныя - пук вя­лі­кі, а па­куп­ніц­кая сі­ла так са­бе… Вось і атрым­лі­ва­лі іх та­кія руп­ліў­цы, як Дун­дзін, «бя­рэм­ца­мі».

Пас­ля па­луч­кі Мі­ко­ла Дун­дзін лю­біў з та­ва­ры­ша­мі ата­ба­рыц­ца ў якой ста­лоў­цы ці ка­вяр­ні і пад вя­сё­лую чар­ку па­га­ма­ніць аб жыц­ці-быц­ці. На­го­да ж доб­рая, а ў кі­шэ­нях шар­га­цяць па­пер­кі - не да ру­бель­чы­ка ж ад­да­ва­лі жон­кам шах­цё­ры свой за­ро­бак. Але гу­ля­нак на шы­ро­кую на­гу, каб ста­лы ла­мі­лі­ся, яны не на­ладж­ва­лі - заўт­ра зноў у за­бой: ад­бой­ны ма­ла­ток у ру­ках, а не са­ма­піс­ка…

Тым не менш га­ма­на на вір­лі­вай шах­цёр­скай сяб­ры­не ста­я­ла не раў­ну­ю­чы як ты­ту­нё­вы дым пад стол­лю. І, як ус­пыш­кі за­па­лак, то ў ад­ным кут­ку, то ў дру­гім ус­пых­ва­лі спрэч­кі. А най­час­цей у тым, дзе ся­дзеў Мі­ко­ла Дун­дзін. От жа яр­шыс­ты быў, на­ват у дро­бя­зях не са­сту­паў та­ва­ры­шам. Пе­ра­да­вы ў пра­цы ды га­на­рыс­ты і цвёр­ды ў сло­вах.

Асаб­лі­ва не за­ла­дзі­ла­ся ў Ер­ма­ла­е­ві­ча з эс­тон­ца­мі, так­са­ма га­на­рыс­ты­мі і ўпар­та-цвёр­ды­мі, да та­го ж людзь­мі ту­тэй­шы­мі, а не пры­ез­джы­мі. Ін­шым ра­зам, ка­лі за­кан­чва­лі­ся ар­гу­мен­ты, дык і счуб­лі­ва­лі­ся шах­цё­ры, ні­бы ма­лыя хлоп­чы­кі. Дык ці па­мяр­коў­ны, ці рах­ма­ны бе­ла­рус Мі­ко­ла Дун­дзін?

Ус­тры­во­жа­ная кан­флік­та­мі Мі­ко­лы, асаб­лі­ва з эс­тон­ца­мі, жон­ка ад­ной­чы ра­шу­ча за­ка­ман­да­ва­ла: «Збі­ра­ем клун­кі і едзем да­моў! Пра той кок-са­гыз ужо ўсе за­бы­лі­ся. Не па­трэ­бен нам гэ­ты доў­гі ру­бель, спа­кой­нае жыц­цё да­ра­жэй…» І Мі­ко­ла па­га­дзіў­ся. Су­праць быў толь­кі ды­рэк­тар шах­ты Луст. О, як ён уга­вор­ваў за­стац­ца пе­ра­да­во­га шах­цё­ра! Але ж, са­мі ра­зу­ме­е­це, ку­ды яго сло­ву су­праць жон­чы­на­га…

Дун­дзі­ны асе­лі ў Ча­ву­сах. Ку­пі­лі лад­ны да­мок, ба­ла­зе гро­шы ме­лі­ся, ды па­ча­лі аб­ладж­ваць яго на свой густ і ро­зум. Мі­ко­ла Ер­ма­ла­е­віч пай­шоў пра­ца­ваць у бу­даў­ні­чую бры­га­ду. Жыц­цё па­цяк­ло па, зда­ва­ла­ся, даў­нім рэ­чы­шчы. Та­ды і ад­быў­ся адзін вы­па­дак , пра які да­рэ­чы зга­даць. У 1960-я га­ды пай­шла мо­да на бу­дын­кі з вя­ліз­ны­мі вок­на­мі, на­ват не вок­на­мі, а цэ­лы­мі праз­рыс­ты­мі сце­на­мі. Таў­шчэз­нае, цяж­кое, не­ве­ра­год­на вя­лі­кіх па­ме­раў шкло пры­во­зі­лі на бу­доў­лю ў на­дзей­на за­па­ка­ва­ных па­ке­тах. А трэ­ба ж бы­ло кож­ную «су­пер­шы­бі­ну» рас­кро­іць, па­да­гнаць пад не­аб­ход­ны па­мер. Ды як яе пад­няць, ка­лі, каб толь­кі ада­рваць ад зям­лі, па­трэб­на ча­ла­век шэсць, а ўсім жа ад­ра­зу не пад­сту­піц­ца. Ад­ны ня­зруч­нас­ці…

І та­ды вось што на­ду­маў Дун­дзін. Вы­браў без­да­кор­на за­ас­фаль­та­ва­ную пля­цоў­ку, па­пра­сіў пе­ра­вез­ці ту­ды па­кет шкла ды пры­сла­ніць да ад­мыс­ло­ва зроб­ле­на­га апі­ры­шча. По­тым дву­ма круч­ка­мі на вя­ро­вач­ках па кра­ях пад­ча­пі­лі пер­шы ліст і з на­пар­ні­кам цяг­ну­лі яго на ся­бе, ху­цень­ка ад­бег­лі ўбок… «А-а-яй…» - бы­ло агуль­най рэ­ак­цы­яй пры­сут­ных. Але шкло не раз­бі­ла­ся, а толь­кі пляс­ну­ла па зям­лі, не раў­ну­ю­чы як мат­чы­на да­лонь­ка па мяк­кім мес­цы не­слух­мя­на­га га­да­ван­ца. Ра­бі ця­пер з ім, што хо­чаш, з гэ­тым шклом, крой, як за­ўгод­на…

Ры­зы­ка­ваў Мі­ко­ла - але ж з раз­лі­кам ды прад­бач­лі­вас­цю. Даў­меў, што пры па­дзен­ні шкла су­пра­ціў­лен­не па­вет­ра ста­не свое­асаб­лі­вай пух­на­тай па­душ­кай, «па­да­сла­най» пад ліст са­мой фі­зі­кай.

…Мы да­пі­лі асты­лы чай, і Дун­дзі­ны за­спя­ша­лі­ся: аку­рат у гэ­ты дзень сын са­браў­ся ад­вез­ці бацьку ў той са­мы, куп­ле­ны пас­ля вяр­тан­ня з Кохт­ла-Яр­ве да­мок у Ча­ву­сах. Да­ро­га не бліз­кая, але хі­ба мог я ад­пус­ціць іх, не па­слу­хаў­шы акар­дэ­он­ных пе­ра­бо­раў ня­ўрымс­лі­ва­га дзе­да!

Дык і па­слу­хаў, а па­слу­хаў­шы - не па­ве­рыў, што так па-ма­ла­до­му зу­ха­ва­та мо­жа іг­раць ча­ла­век, за пля­чы­ма яко­га ўжо дзе­вяць дзя­сят­каў га­доў…

Да­рэ­чы, акар­дэ­он, які заў­сё­ды пры Мі­ко­лу Ер­ма­ла­е­ві­чу, лю­бі­ма­му дзе­ду пры­вез­ла з Маск­вы ўнуч­ка На­тал­ля. І не абы-які, а доб­рай вы­твор­час­ці, ня­мец­кі, - ён трош­кі на­гад­вае той, тра­фей­ны, на якім ву­чыў­ся іг­раць. Ко­ла за­мкну­ла­ся, ста­расць «па­ру­ка­ла­ся» з ма­ла­до­сцю.

І та­ды я спы­таў у Мі­ко­лы Ер­ма­ла­е­ві­ча:

- А ка­лі вам са­мо­му хо­чац­ца іг­раць? Ка­лі вы пе­ра­бі­ра­е­це кла­ві­шы не па прось­бе, як ця­пер, а са сва­ёй кор­ці, до­ма?

- Як толь­кі ад­чую, што му­зы­ка з’я­ві­ла­ся ў гру­дзях, дык і бя­ру ў ру­кі акар­дэ­он, - ад­ка­заў мне ўсмеш­лі­вы дзед.

Ня­хай гэ­тая пес­ня ні­ко­лі не змаў­кае ў на­шай ста­рон­цы.

“Звязда”

>

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения