Рус Бел Eng

Мы - каманда

Шматдзетныя бацькі Ірына і Мікалай Бядуліны і іх пяцёра дзяцей сталі на Магілёўшчыне «Сям’ёй года». Цяпер яны спадзяюцца годна выступіць на рэспубліканскім конкурсе.

Ва ўсякім разе робяць для гэтага ўсё магчымае. Наколькі адказна яны ставяцца да сваёй місіі, упэўнілася асабіста. На рэпетыцыю ў ДК вобласці вялікая сям’я з’явілася ў поўным складзе. І гэта нягледзячы на тое, што дзве старэйшыя дачкі - Таццяна і Наста - сёння жывуць далёка ад бацькоўскага дома. Маці з бацькам для іх па ранейшаму самыя аўтарытэтныя людзі, якіх яны паважаюць і імкнуцца не падводзіць.

Выхаваць пяцёра дзяцей - подзвіг, але Ірына і Мікалай не бачаць у гэтым нічога гераічнага. Наадварот, кажуць, што, напэўна, кожны з іх не змог бы адчуць сябе паўнацэннай асобай, калі б не іх любімыя дзеці.

- Мне да сваёй бабулі яшчэ далёка, - смяецца Ірына. - У яе наогул было 12 дзяцей! Старэйшая дачка Таццяна нават імя атрымала ў гонар шматдзетнай бабулі. Яна таксама марыць аб вялікай і дружнай сям’і. Зараз выхоўвае сына Ілью і пасля заканчэння МДУ імя Куляшова працуе ў Чавусах настаўніцай. 18-гадовая Настасся - студэнтка другога курса БНТУ і ў Магілёў прыязджае толькі «на пабыўку». Акрамя вучобы, яна яшчэ паспявае прафесійна займацца спортам і нават падпрацоўваць. На выхаванні бацькоў застаюцца 10-гадовы Сярожа, 8-гадовы Юра, і двухгадовы Аляксандр, які ўжо ходзіць у дзіцячы садок. Сям’я вялікая і мама лічыць недазваляльнай раскошай сядзець дома, трэба дапамагаць бацьку зарабляць грошы.

Ірына — жывы прыклад таго, што нават пры такім вялікім сямействе жанчына можа атрымаць добрую адукацыю і самавызначыцца. У яе аж тры дыпломы, два з якіх аб вышэйшай адукацыі. Працуе начальнікам участка сувязі на прадпрыемстве «Магілёўхімвалакно». На рабоце яе шануюць за адказнасць і прафесіяналізм. Не адстае ад жонкі і муж. Ён майстар аварыйнай службы магілёўскага «Гаргаза». Апошнія 15 гадоў удзельнічае ў прафспаборніцтвах і заўсёды дэманструе высокія вынікі. «А бачылі б вы, які ён гаспадар, - ганарыцца мужам Ірына. - Шмат чаго карыснага зрабіў сваімі рукамі, і па доме дапамагае. Раней у нас шмат рознай жыўнасці было, а зараз трусы засталіся ды куры. Нявыгадна буйную жывёлу трымаць».

Усіх Бядуліных аб’ядноўвае цяга да ведаў. Нават галава сямейства - студэнт Горацкай акадэміі. «Год таму, калі Таццяна яшчэ вучылася ва ўніверсітэце, у сям’і было аж трое студэнтаў, - усміхаецца Ірына. - Цікава было назіраць, як бацька і дочкі рыхтуюцца да экзаменаў. Кожны нешта вучыць, вакол кнігі, сшыткі».

Нават пры вялікай загружанасці бацькі паспяваюць жыць інтарэсамі дзяцей. А тыя заўсёды ім дапамагаюць па гаспадарцы. Нават малы Аляксандр не застаецца ўбаку: ён жа таксама мужчына, павінен браць прыклад з бацькі.

А яшчэ тут вельмі паважаюць спорт. Калісьці Мікалай займаўся лёгкай атлетыкай і біятлонам. Сёння спартыўную эстафету працягваюць дзеці. Сярожу падабаецца гандбол, а яго старэйшая сястра, прыгажуня Наста, наогул займаецца ім прафесійна. Нядаўна нават ездзіла на спаборніцтва ў Германію. Дзяўчына наогул баявая - раней цікавілася футболам і каратэ. Займала прызавыя месцы па вольнай барацьбе і іншых відах спорту. І гэтыя навыкі ёй часам вельмі дапамагаюць у жыцці. (На жаль, зараз не ўсе хлопцы - прыклад для пераймання, некаторых прыходзіцца і на месца ставіць.)

А як добра спявае Таццяна! Яшчэ на раённым этапе конкурсу яе талент прыйшоўся вельмі дарэчы, яна пакарыла сваімі спевамі ўсіх слухачоў.

Старэйшыя сыны Бядуліных - Юрый і Сяргей - у вольны ад вучобы час займаюцца ў школе лепкай. Іх вырабы таксама дадалі балаў сям’і і наблізілі да перамогі. Неабыякавым засталося журы і да радаводу сям’і. Іх дрэва, зробленае з празрыстага полікарбанату, уражвала сваімі памерамі. Столькі родных не назбіралася ні ў каго!

У гэтым годзе Ірына атрымала ордэн Маці, што дадало адказнасці. «З гэтага, можна казаць, і пачалося наша сцэнічнае жыццё, - усміхаецца яна. - У 44-й школе, дзе вучацца дзеці, нам прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе на званне лепшай сям’і, і мы вырашылі яшчэ раз выпрабаваць сябе. А паколькі наш дэвіз: «Зрабіць па максімуме добра тую справу, за якую ўзяліся», імкнёмся нікога не падвесці. Група падтрымкі ў нас вельмі вялікая. Нам дапамагалі і відэаролікі зняць, і ідэі цікавыя падказвалі. Наша заслуга - гэта 20-30% справы. Астатняе зрабіла каманда».

Нэлі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.