Вверх

Вы здесь

Мясцовыя ўлады і журналісты Горак дапамаглі знайсці родных лётчыка-земляка, які загінуў у Славакіі 70 гадоў назад

Пісьмо, якое прыйшло ў Паршынскі сельвыканкам, было напісана на ламанай рускай мове, але лацінкай. Прачытаць яго старшыні сельвыканкама Людміле Прылуцкай дапамагла рэдактар «Горацкага весніка» Тамара Драздоўская.

"Жыхар Браціславы Бурса Стано прасіў расказаць хоць што-небудзь пра Цімафея Анісімавіча Волкава, які нарадзіўся ў вёсцы Кузавіна. Наш зямляк у гады Вялікай Айчыннай быў лётчыкам. Апошні бой з фашыстамі ён трымаў у Славакіі ў кастрычніку 1944-га. Але родныя пра гэта не ведалі. Пад канец вайны яго маці атрымала паведамленне, што сын прапаў без вестак", — расказвае Тамара Драздоўская.

Пошукі, якія арганізавалі сельвыканкам і журналісты раёнкі, хутка далі вынікі. Знайшліся пляменніцы Цімафея Волкава, якія жывуць у розных кутках Беларусі. Адной з першых адгукнулася Вера Іванаўна Пятніца з Талачына. Яна расказала, што маці героя ўсё жыццё захоўвала рэчы сына ў сваім куфры. А яго бацьку ў гады вайны фашысты расстралялі як камуніста.

Сам лётчык сям’ю стварыць не паспеў, але зрабіў усё магчымае, каб наблізіць Перамогу. За ваенныя подзвігі Цімафей Волкаў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За баявыя заслугі». Ён пахаваны ў славацкім горадзе Міхалаўцы — там, дзе быў збіты яго самалёт. Бурса Стано, для якога пошук даных аб савецкіх лётчыках стаў сэнсам жыцця, даслаў землякам фота магілы Волкава, а ў адказ атрымаў картку героя. У адным са сваіх лістоў у Паршынскі сельвыканкам Стано падкрэсліў, што адкрыць невядомыя старонкі подзвігу авіятараў Савецкага Саюза для яго вялікі гонар, бо яны ваявалі за вызваленне яго краіны ў 1944—1945 гадах. «Таму мы сёння маем магчымасць мірнага жыцця», — адзначыў пошукавец. Родныя лётчыка ад усёй душы падзякавалі энтузіясту за тое, што выраз «прапаў без вестак» яны цяпер могуць замяніць на «загінуў як герой».

Горацкі райвыканкам плануе ўпісаць імя Цімафея Волкава на мемарыяльным помніку ў райцэнтры. Гэта стане яшчэ адной добрай справай у час падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя са дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения