Рус Бел Eng

На полi танкi грукаталi

Тысячы нашых салдат праявілі незвычайную мужнасць і стойкасць у кровапралітных баях на Буйніцкім полі каля Магілёва ў ліпені 1941-га. Цяпер з іх у жывых толькі адзін - беларус Аляксандр Слабада (на здымку). Што ён адчуваў, калі нядаўна пабываў на тым месцы? Даведаемся непасрэдна ў яго.

- Цякуць слёзы, і нічога не магу зрабіць, нават перад людзьмі няёмка, - Аляксандр Іванавіч успамінае, як прыехаў у Магілёў на ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды знамянальнай даты - 72-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - і апынуўся на тым самым полі… 

Аляксандр Слабада, Герой Сацыялістычнай Працы, наш праслаўлены ветэран вайны, які ў жніўні адзначыць сваё 96-годдзе, гаварыць спакойна пра Буйніцкае поле не можа, ды і не хоча, што зразумела. Тым больш у гэтыя ліпеньскія дні, калі мы зноў успамінаем гераічную абарону Магілёва, якая доўжылася з 3-га па 26 ліпеня 1941 года. Даўно збіраю матэрыялы пра гэтую абарону. А сёння на прыкладзе лёсу аднаго салдата, Аляксандра Слабады, і толькі з яго ўспамінаў пра баі на Буйніцкім полі хоць коратка хачу паказаць галоўнае.

Паводле ўспамінаў маршала Георгія Жукава, план немцаў заключаўся ў тым, каб рассячы наш Заходні фронт магутнымі ўдарнымі групоўкамі, акружыць асноўную групу войск у раёне Смаленска і адкрыць шлях на Маскву. Таму абарона Магілёва, як і ўсе дзеянні ў тыя дні, мела вялікае значэнне ў далейшым крушэнні стратэгічных планаў гітлераўцаў. «Нам не ўдалося ўзяць Рагачоў і Магілёў, - пісаў нямецкі генерал Гудэрыян. - Ці ўдасца пяхоце здолець добра арганізаваную абарону ракi Днепр, зноў прадоўжыць манеўраную вайну?» Нямецкія генералы ў час баёў за Магілёў, канешне, зразумелі: бліцкрыг, які абяцаў Гітлер, не атрымаўся. На подступах да Магілёва немцы моцна ўвязлі.

Незвычайна складаную навуку бою асвойвалі тады на Буйніцкім полі ўсе, хто тут сустрэў ворага. А якім запомніў тое поле і баі на ім Аляксандр Слабада?

- Тады на полі расла пшаніца, - распавядае ветэран. - Як зараз бачу яе перад сваімі вачыма. Пашкадаваў пшанічку, калі рыў акоп, за што мне здорава ўляцела ад майго камандзіра: маўляў, чаму не вырыў акоп у самой пшаніцы, каб замаскіравацца. Што зробіш, у мяне, сялянскага хлопца, на ўсё жыццё засталіся асаблівыя адносіны да поля і ўсяго, што чалавек пасеяў на ім. Праўда, хутка ад той самай пшаніцы на Буйніцкім полi нічога не засталося, бо тут пачалося пекла. Такі жудасны, зацяты бой. Побач са мной ля кулямёта - мой сябар Васіль. «Мяняй пазіцыю, а то немец зараз цябе саб’е!» - крычу яму. «Не магу, я ранены», - чую ў адказ. І кулямёт змоўк. Я хутчэй паўзу да Васіля. і што бачу? У яго перабіта ключыца. Ад моцнага выбуху кулямёт адкінула на некалькі метраў, дыскі засыпаны пяском. А бой не сціхае, дарагая кожная хвіліна. Выграбаю з пяску дыскі, мае рукі ў крыві. Ачысціў кулямёт, і ён зноў запрацаваў. Камандзір крычыць: «У цэль страляйце, толькі ў цэль. Боепрыпасы канчаюцца!» 

- А якая тады ў вас была зброя? - пытаюся.

- Вінтоўка-трохлінейка, адназарадная. Да яе дзесяць патронаў. Дзве гранаты-лімонкі. Дзве бутэлькі з гаручай сумессю. Вось з чым мы сутрэлі немца на Буйніцкім полі. Ай, што там гаварыць, першыя дні вайны былі для нас трагічныя, і не толькі ў баях за Магілёў. Але ж якую храбрасць, мужнасць, стойкасць праявілі і радавыя салдаты, і камандзіры на Дняпроўскім рубяжы, добра вядома. А я цяпер, калі гляджу на Днепр каля Магілёва, быццам бачу гэтую раку ў ліпені 1941-га. Тады Днепр быў чырвоны ад крыві…

Дарэчы, з Буйніцкага поля пайшла тады па ўсёй нашай краіне слава пра 388-ы стралковы полк бясстрашнага палкоўніка С.Ф. Куцепава. Яго байцы паспяхова адбілі страшны націск стальной калоны Гудэрыяна. Нямецкія танкі ператварыліся ў груды металалому.

Пехацінец Аляксандр Слабада таксама паспытаў, што такое бой з варожымі танкамі: «У кожнага нашага салдата - па дзве бутэлькі з гаручай сумессю. Трэба кінуць іх на матор, ззаду танка, што надзвычай складана. Помню, танк прэ на мой акоп. Але нельга дапускаць панікі, інакш канец. Вось ужо да танка метры чатыры, я прытаіўся… Танк ужо за маёй спінаю, самы зручны момант - шпуряю бутэльку. Тое ж робяць і іншыя салдаты. Танк гарыць. Ну, зараз мне лёгка ўспамінаць, а як было тады… Я ж упершыню бачыў нямецкі танк у баі… І ўсё ж на Буйніцкім удалося падбіць два нямецкія танкi. Доўга выходзілі з акружэння, але ж пашанцавала - далучыліся да сваёй роднай 53-й стралковай дывізіі».

Толькі некалькі эпізодаў з ваеннай біяграфіі Аляксандра Слабады, якая пачалася ў цяжкіх баях пад Магілёвам. Ужо потым, калі абараняў Маскву, яго знайшоў ордэн Чырвонага Сцяга. Такую высокую ўзнагароду Аляксандр Іванавіч атрымаў менавіта за мужнасць і адвагу, праяўленыя ім пры абароне горада на Дняпры.

- Аляксандр Іванавіч, ці сустрэлі вы каго-небудзь з удзельнікаў баёў на Буйніцкім полі зараз, калі былі там?

- Не, не сустрэў. Я ведаю, што ніхто з іх не дажыў да сённяшніх дзён. Але ж спадзяваўся, мо хто-небудзь падыдзе да мяне, скажа, што і ён ваяваў на гэтым полі. Дарэмна спадзяваўся. Добра, што пабываў там, прыйшоў на святое поле і пакланіўся…

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь примет мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.

11.04.2018 - 12:44 | 11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей.