Рус Бел Eng

На 1 студзеня на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў у Магілёве стаяла больш за 31 тыс. чалавек

Праблема жылля ў Магілёве заўсёды стаяла вельмі востра. На 1 студзеня наўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў у абласным цэнтры стаяла больш за 31 тыс. чалавек. У льготным спісе значыцца больш 2 тыс. сем‘яў, сваёй чаргі чакаюць 1229 сем‘яў, якія пражылі ў інтэрнатах больш за 10 гадоў, і каля 6 тыс. маладых сем‘яў, якія маюць дваіх дзяцей. А які быў мінулы год? Ці ўдалося часткова вырашыць жыллёвую праблему з дапамогай арэнднага жылля?

«У фонд жылля камерцыйнага выкарыстання ўвайшлі 50 новых кватэр і 71 паўторнага засялення, - адзначыў мэра горада Уладзімір Цумараў. - Для прыкладу: толькі на 1 кватэру ў новым арэндным доме па вуліцы Алтайскай былі пададзены 33 заявы. Першачарговае права на «камерцыйнае» жыллё маюць тыя, хто стаіць на ўліку ахвотных палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Калі з іх боку заяў няма, шанц прадастаўляецца ўсім астатнім». Пры наяўнасці свабодных арэндных кватэр інфармацыя пра іх (месцазнаходжанне, памер платы за карыстанне, адрасы і тэлефоны для звароту) размяшчаецца на сайце Магілёўскага гарвыканкама. Базавая стаўка за карыстанне такім жыллём складае 0,2 базавай велічыні за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.

Наогул толькі за леташнія студзень-лістапад уведзена ў эксплуатацыю больш за 109 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, у тым ліку 18 шматкватэрных дамоў (больш за 91 тыс. квадратных метраў), дзе ключы ад кватэр атрымалі 1505 сем’яў. Здадзена 40 сацыяльных кватэр,131 кватэра для адсялення грамадзян з непрыдатных для пражывання дамоў, 104 кватэры для шматдзетных сем’яў.

Палепшыліся справы з праблемнымі і састарэлымі дамамі. «У жніўні-кастрычніку мінулага года ўведзены ў строй праблемныя шматпавярховікі ў мікрараёне «Спадарожнік», па вуліцы Алтайскай і завулку Новы, - падкрэсліў Уладзімір Цумараў. - Акрамя таго, за леташнія студзень-лістапад гарвыканкам выдзеліў 72 кватэры (14 з іх паўторнага засялення) людзям, жыллё якіх было прызнана непрыдатным для пражывання або аварыйным».

Што датычыцца будынкаў, якія пустуюць ці, як кажуць, неэфектыўна выкарыстоўваюцца, то іх лёс таксама сёння вырашаецца. «Зараз у Магілёве знаходзіцца 20 такіх аб’ектаў нерухомасці, - адзначыў Уладзімір Цумараў. - Сярод іх аб’екты камунальнай уласнасці, рэспубліканскай, абласной, а таксама тыя, якія раней знаходзіліся ў камунальнай уласнасці, але потым былі перададзены суб’ектам гаспадарання. У дачыненні да аб’ектаў, якія знаходзяцца ў гарадской уласнасці, сфарміраваны каляндарныя графікі ўключэння іх у гаспадарчы абарот, па кожным вызначаны кірунак, тэрміны і асобы, адказныя за выкананне».

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «общество»:

23.05.2018 - 12:44 | Музеефикацию остатков синагоги в Бобруйске планируют завершить к 1 сентября

В Бобруйске приступили к консервации и музеефикации остатков синагоги по улице Чонгарской, завершить которую планируют к 1 сентября текущего года, сообщили в горисполкоме.

22.05.2018 - 10:17 | Большой городской пикник устроят в Могилеве 26 мая

Большой городской пикник устроят в Могилеве 26 мая. Об этом сообщили в Центре городских инициатив.

21.05.2018 - 10:22 | C 22 мая по 21 июня от поворота на деревню Гаи до кольца будет организовано движение в одну сторону

В связи с проведением дорожных работ с 22 мая по 21 июня на участке автодороги Р-76 Орша-Шклов-Могилев будет организовано движение в одну сторону от поворота на д. Гаи до кольцевого пересечения автодороги Р-123 и автодороги Р-76.

18.05.2018 - 14:57 | Фестиваль «Семейные традиции» завершится 19 мая в могилевском парке имени Горького

Фестиваль «Семейные традиции» завершится 19 мая в могилевском парке имени Горького. Самое яркое событие форума начнется в 10.00.

18.05.2018 - 08:02 | Фестивали водных фонариков, волшебных шаров и красок ColorFest пройдут в Могилеве

Фестивали водных фонариков, волшебных шаров и красок ColorFest пройдут в Могилеве. Мероприятия организованы в рамках арт-проекта «Вместе Зажигаем», сообщили организаторы форумов.