Рус Бел Eng

На аўтазапраўках Магілёўшчыны можна разлічыцца па замежнай картцы і купіць сувенір з эмблемай чэмпіянату свету-2014 па хакеі

Адзінаццаць кіламетраў ад Чэрыкава — і на павароце да аграгарадка Сакалоўка трапляеш акурат у «Панскі двор». Чаму сям’я Чарновых менавіта так назвала сваё прыдарожнае кафэ? Па-першае, каб кожны вадзіцель ведаў: накарміць тут, сапраўды, могуць па-панску! Па-другое, былая паштовая станцыя вартая добрага статуса.

Хаця, каб давесці да ладу будынак, якому больш за сто гадоў, гаспадарам прыйшлося пастарацца.

«Вокны былі разбітыя, дзверы выламаныя, сцены абсыпаліся. Але ўсё роўна аказаліся моцнымі — як ні кажы, а нашы продкі сваю справу ведалі», — расказаў Аляксандр Чарноў.

Нямала часу пайшло на ўзгадненне дакументаў. А на аднаўленне асабняка наогул затрацілі цэлы год! «Усе грошы, якія сабралі на рамонт уласнай кватэры, выдаткавалі на гэтыя мэты», — прызнаўся Аляксандр Віктаравіч. Затое зэканомілі на будаўніках: амаль усё рабілі сваімі рукамі. Вядома, спрачаліся, хваляваліся: новы праект радыкальным чынам мяняў уклад усёй іх сям’і. Жонцы Ларысе Пятроўне прыйшлося ўспомніць сваю першую прафесію — повара. А Таццяна Міхайлаўна, маці прадпрымальніка, стала бухгалтарам. Сямігадовы сын Іван таксама дапамагае і двор падмесці, і посуд са стала сабраць.

«Першага кліента ў дзень адкрыцця чакалі да вечара, — успамінае Аляксандр Віктаравіч. — А праз месяц-другі з’явіліся ўжо «свае» дальнабойшчыкі. Некаторыя нават спецыяльна робяць невялікі крук па дарозе на Маскву, каб у нас паабедаць. «Панская» кухня, кажуць, вельмі смачная! І ўсё здзіўляюцца, што цэны не растуць».

Зараз Чарновы ладзяць стаянку для машын, а ў перспектыве плануюць адкрыць і міні-гасцініцу.

«Паесці і адпачыць на трасах рэгіёна сёння можна ў 65 кафэ, барах, рэстаранах, — расказала намеснік начальніка аддзела ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Кацярына Сарокіна. — А ў шматлікіх міні-маркетах — купіць у дарогу тое, што трэба».

У цэлым у Прыдняпроўскім краі працуе каля 200 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу. Гэта стаянкі і АЗС, гасцініцы і станцыі тэхабслугоўвання. Большасць — на магістралях рэспубліканскіх і міжнароднага значэння, дзе вялікая інтэнсіўнасць руху.

«Напрыклад, па трасе Мінск—Гомель, па апошніх падліках, за суткі праязджае каля 9 тыс. аўтамашын, — удакладніў кіраўнік сектара па ўтрыманні дарог і бяспецы руху РУП «Магілёўаўтадор» Васіль Пасканны. — Даволі бойкія таксама магістралі Крычаў—Бабруйск, Бабруйск—Мазыр».

Попытам карыстаюцца і паслугі прыдарожных аб’ектаў у раёнах, якія мяжуюць з Расіяй. У аграгарадку Звянчатка Клімавіцкага раёна, ад якога да Смаленшчыны рукой падаць, адкрыты адміністрацыйна-гасцінічны комплекс. З карчмой, гасцініцай, стаянкамі і іншымі выгодамі. І ён не пустуе. Прадпрымальнікі, якія вырашылі заняцца прыдарожным бізнесам, шукаюць розныя шляхі, каб зацікавіць вадзіцеляў спыніцца менавіта на іх кропках. «Гандлёвы дом Красніцкіх» ля вёскі Салтанаўка ў Магілёўскім раёне прапануе адпачынак у рэстаране ці бары ў нацыянальным стылі. Усёй сям’ёй можна заехаць і на страусавае ранча, што непадалёк ад Чавус. Ні дзеці, ні дарослыя тут сумаваць не будуць. Адна ферма з экзатычнай птушкай чаго толькі каштуе! Кафэ, стаянка, драўляныя альтанкі — з тым, што гэты прыдарожны комплекс выгадна адрозніваецца ад іншых, ніхто спрачацца не будзе.

«Згодна з апошнімі патрабаваннямі ўсе АЗС, якія прапісаліся на галоўных трасах, павінны быць абсталяваныя аўтастаянкамі, мець міні-магазіны і кафэ. Розныя ж сувеніры, карты і атласы дарог тут можна набыць і сёння. Мы плануем яшчэ больш пашырыць пералік такіх тавараў, дапоўніць спіс сувенірамі з эмблемай чэмпіянату свету па хакеі-2014, які будзе праходзіць у Беларусі», — адзначыла Кацярына Сарокіна.

Наведвальнікі таксама маюць выбар спосабу разліку — наяўнымі грашыма ці па картцы. Дарэчы, першыя тэрміналы, якія прымаюць замежныя пластыкавыя карткі, з’явіліся на АЗС Магілёўшчыны амаль два гады назад. «Гэта лепшае вырашэнне праблемы адсутнасці там абменнікаў, — лічыць Кацярына Уладзіміраўна. — Для большай зручнасці гасцям здалёку заўсёды гатовы і меню падаць на замежнай мове».

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.

16.05.2018 - 10:14 | Памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск откроется в Кричеве

В Кричеве 19 мая по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» планируется открыть памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск.

14.05.2018 - 09:36 | Творческая поэтически-музыкальная встреча с белорусской поэтессой Валентиной Поликаниной состоится в Кричеве

Творческая поэтически-музыкальная встреча с белорусской поэтессой Валентиной Поликаниной состоится 15 мая во Дворце Потемкина в Кричеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в райисполкоме.

10.05.2018 - 10:01 | Фронтовую концертную бригаду создали в Белыничах ко Дню Победы

На Могилевщине все 785 ветеранов ко Дню Победы получили подарки и поздравления от властей, местных жителей, молодежи.  9 мая на улицы уже чаще выходят их дети и внуки. Тысячи людей в Могилеве возлагали венки и цветы к мемориалам и памятникам, участвовали в праздничном шествии-параде, концертах и театрализованных представлениях.

08.05.2018 - 09:05 | В Кировском районе начнут поиск сбитых в июле 1941 года трех советских самолетов

Поиск трех сбитых немцами советских самолетов начнут во второй половине мая в Кировском районе, сообщил руководитель Могилевского областного историко-патриотического поискового клуба «Виккру», историк и писатель Николай Борисенко.