Рус Бел Eng 中文

На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў семінар, удзельнікі якога абмяркавалі пытанні арганізацыі закупу лішкаў малака ў насельніц

Як сведчыць практыка, закуп лішкаў малака ў насельніцтва з’яўляецца ў агульнадзяржаўным маштабе справай адначасова і карыснай, і складанай, бо ўдзельнічаюць у ёй шмат людзей са сваімі індывідуальнасцямі. Цяпер у прыватным сектары эканомікі раёна ўтрымліваецца 791 карова, або на 176 жывёлін менш, чым было на гэты перыяд у мінулым годзе.

Фактычна за студзень-люты закуплена ў насельніцтва 85,4 тоны лішкаў малака. Гэтая лічба перавысіла адпаведны мінулагодні паказчык на 17 тон, што сведчыць аб актывізацыі працэсу. Але ж адначасова з’явіліся і суправаджаючыя адмоўныя фактары.

Сярод апошніх – скаргі малаказдатчыкаў на хібы ў правядзенні аналізу (заніжэнне тлустасці, фальсіфікацыя), кіраўнікі сельгасарга-нізацый прыводзяць эканамічныя разлікі таму, што закуп малака ў насельніцтва стратны для гаспадарак. Каб зняць з парадку дня гэтыя пытанні, райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў ініцыявалі правядзенне раённага семінара на базе СВК “Калгас “Радзіма”, адкуль у апошнія два гады не паступіла ніводнага наракання на арганізацыю закупу лішкаў малака ў насельніцтва. Для ўдзелу ў ім былі запрошаны старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі зацікаўленых прадпрыемстваў і сельгасарганізацый, спецыялісты райсельгасхарчу.

Уступным словам адкрыў і вёў семінар старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін. Невыпадкова пачаўся практыкум з вывучэння вопыту работы малочнай лабараторыі, якая абсталявана на Вішоўскай ферме. Старшы лабарант Іна Калач падрабязна патлумачыла ўдзельнікам семінара наколькі важна своечасова і, галоўнае, дакладна вызначаць аналіз зборнага малака, знаёміць з ім не толькі зборшчыкаў, але і кожнага здатчыка прадукцыі.

Справа, напрыклад, даходзіць да таго, што пры неабходнасці спецыяльна створаная камісія прыязджае на сялянскі падворак, каб разам з гаспадарамі падаіць карову і адабраць пробы малака на аналіз. Гэтак жа карпатліва правяраецца і работа малаказборшчыкаў. Празрыстасць і аб’ектыўнасць камісійнага кантролю поўнасцю выключыла розныя інсінуацыі вакол праблемы аналізаў прадукцыі. Аналагічна адсочваюцца і стасункі з цэхам па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”, куды пастаўляецца зборнае малако.

— І нічога звышнатуральнага ў дзеючай сістэме закупу лішкаў малака ў насельніцтва няма, — тлумачыць галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна Лапацентава. – Проста падтрымліваецца элементарны парадак.

Тое ж тычыцца і матэрыяльнага заахвочвання здатчыкаў і зборшчыкаў малака. У СВК “Калгас “Радзіма” адносіны да іх з боку праўлення і спецыялістаў самыя цёплыя і шчырыя, як і належыць адносіцца да сапраўдных працавітых сялян. Расказваючы аб матывацыі, старшыня Вішоўскага сельвыканкама Аляксандр Антонаў зазначыў, што ў якасці стымулаў выкарыстоўваецца і прадастаўленне прыватнікам дагледжаных угоддзяў для выпасу кароў, і забеспячэнне жывёлы сенам, і рэалізацыя пародных цялушак па льготнай цане, і аказанне зоаветэрынарных паслуг, і шмат чаго іншага. Усё гэта робіцца для таго, каб лю-дзям, якія развіваюць дапаможную гаспадарку, жылося камфортна. Каб малаказбор-шчыкі мелі дастойную зарплату, напрыклад, ім пры неабходнасці прада-стаўляецца магчымасць па сумяшчальніцтву выконваць іншыя гаспадарчыя работы. Асабліва гэта актуальна для тых населеных пунктаў, дзе засталіся лічаныя каровы, і прадукцыі, натуральна, на рэалізацыю застаецца вельмі мала.

Акрэсленыя на семінары праблемы не толькі выклікалі сярод яго ўдзельнікаў вострыя дыскусіі, але і многіх прымусілі задумацца над тым, як у кожным населеным пункце, у кожнай гаспадарцы стварыць аптымальныя ўмовы для эфектыўнага развіцця вытворчасці на ўласных падворках і рэалізацыі лішкаў прадукцыі дзяржаве. Дырэктар ААТ “Падзевічы” Анатоль Драздоў, напрыклад, запрасіў парады па арганізацыі збору малака ў шматлікіх вёсках на тэрыторыі таварыства, дзе засталося па адной-дзве каровы. Старшыня СВК “Лебядзянка” Пётр Бялоў узняў праблему выкарыстання банкаўскіх рахункаў, на якія паступаюць грашовыя сродкі за закупленае ў насельніцтва малако. Слушныя заўвагі па арганізацыі адзіных пунктаў збору малака ў сельгасарганізацыях выказала майстар цэха па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” Тамара Галёта.

— СВК “Кудзін” выдзяляе для арганізацыі закупу лішкаў малака ў насельніцтва і бітоны, і коней, і малаказборшчыкаў, ёсць два лабаранты для правядзення аналізаў, — узяў слова старшыня кааператыва Адам Сачыловіч. – Пры гэтым часта здараюцца прыкрыя збоі: то аналіз не той, то аб’ём закупленага малака не адпавядае прынятаму цэхам ААТ “Бабуліна крынка”.

Нібы адказваючы кіраўніку гаспадаркі, востра і самакрытычна прагучала выступленне старшыні Галоўчынскага сельвыканкама Пятра Міхалькова. Па сутнасці, Пётр Васільевіч прызнаў адсутнасць каардынацыі ў рабоце кіраўніцтва сельсавета і сельгаскааператыва на ўсім тэхналагічным маршруце пастаўкі прадукцыі перапрацоўчаму прадпрыемству.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Гузнякоў у кароткім выступленні паставіў акцэнты менавіта на цесным узаемадзеянні кіраўнікоў сельвыканкамаў і сельгасарганізацый па ўхіленні існуючых недахопаў у важнейшай дзяржаўнай справе – арганізацыі закупак лішкаў сельгаспрадукцыі ў насельніцтва. Пры гэтым Мікалай Аляксандравіч выказаў упэўненасць, што праведзены семінар надасць пэўны імпульс актывізацыі развіцця асабістых дапаможных гаспадарак.

«Зара над Друццю»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

16.07.2018 - 14:49 | Грибы шиитаке начали массово выращивать в Кричевском районе

Грибы шиитаке начали массово выращивать в Кричевском районе. Это крупный китайский инвестиционный проект. 

13.07.2018 - 12:39 | Уличное освещение на солнечных батареях установили в Березковском сельсовете Хотимского района

Уличное освещение на солнечных батареях установили в Березковском сельсовете Хотимского района. Об этом корреспонденту сайта сообщили в Могилевском областном управлении по надзору за рациональным использованием топливно-энергетических ресурсов.

13.07.2018 - 11:23 | В Горках для любителей природы открыт для посещения дендропарк Белорусской сельхозакадемии

Прекрасный отдых  – это прогулка на свежем воздухе по живописным местам. В их числе - дендрарий ботанического сада, расположенный в Горках на территории Белорусской сельхозакадемии.

12.07.2018 - 13:54 | Как решается проблема занятости в Мстиславском районе

Приграничное положение района, где до условного раздела с Россией всего с десяток километров, волей-неволей влияет на рынок труда. Заманчивые предложения работы в аграрной сфере в стране-соседке порождают скрытую миграцию, рабочей силы становится меньше.

10.07.2018 - 14:31 | От оплаты коммуналки до стипендии школьникам - как мотивируют работников в белыничском колхозе «Родина»

Белыничский СПК «Колхоз «Родина» разработал систему мер для мотивации своих работников. О некоторых из них сегодня Президенту Беларуси Александру Лукашенко рассказал председатель кооператива Александр Лапотентов.