Рус Бел Eng 中文

На Цяцерынскім водасховішчы прайшлі спаборніцтвы па зімовай рыбалцы

У рамках Бялыніцкай раённай спартакіяды працоўных калектываў на Цяцерынскім водасховішчы прайшлі спаборніцтвы па зімовай рыбалцы. Нягледзячы на марознае надвор’е, паспаборнічаць у гэтым відзе спорту выказалі жаданне дзесяць каманд, кожная з якіх складалася з двух чалавек.

Як паведаміла намеснік дырэктара раённага Цэнтра фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы Таццяна Чарнова, удзельнікі спаборніцтва вудзілі рыбу на працягу некалькіх гадзін.

Найбольш пашанцавала ў гэтай справе прадстаўніку каманды аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Андрэю Бязмену. Ён вылавіў шэсць рыбін агульнай вагой 200 грамаў. І гэтым уловам забяспечыў сабе першае месца. Другім стаў рыбак з БУКП “Жылкамгас” Аляксандр Шутоў, а на трэцім месцы апынуўся пажарны-выратавальнік РАНС Юрый Долгі. Такім жа парадкам у агульным заліку размясціліся і каманды.

Пераможцы і прызёры адзначаны дыпломамі раённага Цэнтра фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы.

«Зара над Друццю»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна