Рус Бел Eng 中文

На Кіраўшчыне пачалі ўбіраць хлебныя і рапсавыя палеткі

Старт жніву-2011 дадзены на Кіраўшчыне. Першымі на хлебныя і рапсавыя палеткі вывелі збожжаўборачныя камбайны механізатары СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

Каля Валосавіч паспела азімая пшаніца. Тут учора на першых гектарах вялі ўборку экіпажы “Джон Дзіраў”.

«Убіраць хлеб для мяне не нова, - адзначыў камбайнер экіпажа “Джон Дзіраў” Аляксандр Бяляўскі. - Гэтай ганаровай справай займаюся ажно з 1975 года. У той час, каб намалаціць 100 тон на старэнькім СК-4, трэба было добра папацець. А сёння што такое 100 тон для сучаснай тэхнікі?! Толькі за першы «прыстрэлачны» дзень намалаціў 50 тон».

Намалочанае зерне пшаніцы накіравана на плюшчэнне, паколькі яшчэ адчувальна вільготнае.

Каля Кострыцкай Слабодкі тым часам чатыры экіпажы вядуць уборку азімага рапсу.

У добры шлях, хлебаробы! Няхай радуе залатая ніва спелым налітым калоссем!

Па матэрыяле газеты «Кіравец»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна