Рус Бел Eng 中文

На мэтавай пляцоўцы Бялыніцкага раёна па развіцці вопыту ідэалагічнай работы прайшла стажыроўка ідэалагічных кадраў вобласці

На мэтавай пляцоўцы Бялыніцкага раёна па развіцці вопыту ідэалагічнай работы прайшла стажыроўка ідэалагічных кадраў Магілёўскай вобласці. У ёй прынялі ўдзел спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы і сродкаў масавай інфармацыі Дрыбінскага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Слаўгарадскага, Чавускага раёнаў, а таксама горада Магілёва.

Удзельнікі стажыроўкі азнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай работы ў нашым раёне, наведалі адкрытае акцыянернае таварыства “Новая Друць”, Цяхцінскую сельскую бібліятэку, ДУА “Цяхцінскі ВПК ДССШ”, БУКП “Жылкамгас”, раённы мастацкі музей, рэдакцыі раённай газеты і радыё, фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Друць”.

belynichi.mogilev-region.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна