Рус Бел Eng 中文

На тры калектывы з ганаровым званнем “народны” стала больш у Горацкім раёне

На тры калектывы з ганаровым званнем “народны” стала больш у Горацкім раёне. Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне аб прысваенні яго ансамблям “Аўсяніца” і “Копцеўскія тараторкі”, якія працуюць пры сельскіх установах культуры ў аграгарадках Аўсянка і Копцеўка, а таксама “Жывіцы”, што створана пры раённым цэнтры культуры.

Цяпер у Горацкім краі 22 народных, узорных і заслужаных калектывы, якія аб’ядноўваюць таленавітых людзей. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў на Магілёўшчыне.

“Горацкі веснік”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна