Вверх

Вы здесь

Наколькі будучы ўраджай залежыць ад дзеянняў агранома?

І ўсё ж такі несправядліва лічыць героямі жніва толькі камбайнераў ды кіроўцаў, кожная тысяча намалочанага або перавезенага збожжа якіх сёння ўспрымаецца як подзвіг. Яны, вядома, героі, але ёсць яшчэ і байцы нябачнага фронту. Напрыклад, аграномы, якія ў гэтыя гарачыя дні каардынуюць і рэгулююць працэс усіх без выключэння сельскагаспадарчых работ. Пасля сумеснага працоўнага дня з галоўным аграномам СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна Аляксандрам Лейбуціным кажу з поўнай адказнасцю: ад кваліфікаваных дзеянняў гэтых спецыялістаў шмат што залежыць.

Ні хвіліны пакою

Працоўны дзень летам у агранома пачынаецца рана. А 7-й гадзіне ўжо планёрка на машынным двары, дзе збіраюцца ўсе спецыялісты. Вызначаюцца аб'ём і маштаб работы з улікам надвор'я, размяркоўваецца тэхніка, выпісваюцца пуцёўкі. Механізатары забіраюць гэтыя лісты, спецыялісты тлумачаць ім, што рабіць.

- Мне трэба арганізаваць работу так, каб працэс ішоў, як той казаў, без сучка і задзірынкі, - кажа галоўны аграном. - Неабходна кожнаму растлумачыць, каб усё было зроблена правільна, а потым і пракантраляваць. З поля іду амаль апошні, пасля 8 гадзін вечара. А ў галаве ўжо прыкідваю, які аб'ём работ на наступны дзень запланаваць. І так - з сакавіка па кастрычнік, пакуль усё на палетках не ўбярэцца. У адпачынак мы ходзім у асноўным толькі ў снежні або студзені.

Зараз усе сілы кінуты на жніво. Але акрамя гэтага, на плошчах гаспадаркі поўнай хадой ідзе ўборка саломы, унясенне ўгнаенняў, падрыхтоўка глебы да сяўбы азімых.

Перш-наперш едзем паглядзець, што адбываецца на полі каля вёскі Ермалавічы. Там скасілі на сянаж шматгадовыя травы і рыхтуюць участак пад азімы рапс. Механізатар Сяргей Гаўрыленка на трактары МТЗ 3022 ушчыльняе глебу, каб пасля зімы яна не асела і не пашкодзіла каранёвую сістэму расліны. А яго калега Аляксандр Фралоў на яшчэ адным трактары раскідвае па полі азотныя ўгнаенні.

- Сёлета ўсё зацягнута, уборка пачалася на тыдзень пазней, і зараз трэба спяшацца, каб укласціся ў тэрміны, - тлумачыць галоўны аграном.

Пасля кароткіх перамоў з трактарыстамі накіроўваемся ў бок вёскі Рафалава, дзе ўжо сабрана збожжа і ідзе прасаванне саломы. Час ад часу прыходзіцца перарываць гаворку, каб галоўны аграном адказаў на чарговы тэлефонны званок.

У адной руцэ руль, у другой мабільны тэлефон - вось так і імчым з Аляксандрам Лейбуціным па прасёлачных дарогах, падскокваючы на ўхабах, ад аднаго пункта да другога. Калгасная гаспадарка вялікая, раскінулася на землях ажно чатырох былых калгасаў, амаль 7,5 тысячы гектараў раллі, адных толькі фермаў - восем штук. А трэба быць адначасова ўсюды. За дзень галоўны аграном накручвае на сваім «жыгулёнку» каля 200 кіламетраў.

Добры аграном - на вагу золата

Аляксандр Лейбуцін працуе ў «Радзіме» шосты год. Прыехаў сюды па запрашэнні кіраўніка гаспадаркі з Касцюковіцкага раёна. Адразу ж забяспечылі жыллём, далі службовы аўтамабіль, годны заробак. Прафесія агранома вельмі адказная. Беларусь знаходзіцца ў зоне рызыкоўнага земляробства, ураджай вельмі залежыць ад надвор'я. І прамая задача агранома гэту рызыку мінімізаваць: у тэрмін унесці ўгнаенні, зрабіць апрацоўку, паклапаціцца пра тое, каб расліны не пацярпелі ад маразоў, каб зярняты паспяхова перазімавалі і далі добры ўраджай.

- А наколькі ахвотна ідзе ў аграномы моладзь? Вось вы на месцы кіраўніка, узялі б на такую адказную работу ўчарашняга выпускніка ВНУ? - спрабую даведацца наколькі востра сёння стаіць кадравае пытанне.

- Галоўнае, каб у чалавека было жаданне працаваць. Вышэйшую адукацыю можна атрымаць, а прыйсці і наогул не разумець, што трэба рабіць, і нават не імкнуцца ўнікаць у справу. А ёсць людзі, якія не маюць вышэйшай адукацыі, але ў іх ёсць жаданне працаваць і абавязкова - кемлівасць.

У Лейбуціна аграномаўскі стаж больш за 20 гадоў. Работа падабаецца, хоць у школе зусім не марыў пра гэта. «Памятаю сваё школьнае сачыненне на тэму, кім вы хочаце стаць, - смяецца ён. - Гэта была сярэдзіна 80-х, і ўсе пісалі, што мараць быць касманаўтамі, адзін я - напісаў, што... кіроўцам. А вось паступіў у сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў спецыяльнасць, папрацаваў і спадабалася. Калі ёсць вынік і атрымліваеш задавальненне ад работы, гэта заўсёды радуе. Цяпер нават не ўяўляю, кім мог бы працаваць, калі б не аграномам. Была справа, змяніў прафесію на прыродаахоўнага інспектара, але хутка зразумеў: гэта не маё. І вярнуўся».

Будзем з кармамі - будзем з малаком і хлебам

«Калгас «Радзіма» ў раслінаводстве спецыялізуецца на вырошчванні элітнага насення яравых пшаніцы, ячменю, аўса і гароху, азімых пшаніцы, жыта, трыцікале, яравога і азімага рапсу, вырошчвае на кармы кукурузу і шматгадовыя травы. Кожная культура вельмі важная для гаспадаркі.

Прыпыняемся каля плантацыі з яравым рапсам. Лейбуцін глядзіць, дайшло зерне да кандыцыі ці яшчэ не. Бачна, што аграном задаволены. Стручкі поўныя, але яшчэ зялёныя. Трэба крыху пачакаць.

- Хутка будзем ціснуць рапсавае масла і атрымліваць макуху, так званую халву з рапсу. Галоўная для нас менавіта макуха, яна ідзе на корм жывёле для павелічэння бялковага складальніка корму, яго збалансаванасці, - тлумачыць ён.

Гаспадарка мае больш за 9 тысяч галоў жывёлы, з якіх больш за 2 тысячы - дойнага статка. І іх удой залежыць як ад якасці кармоў, так і ад іх колькасці.

- Такога, каб кармоў не хапіла, у нас наогул не бывае, - завярае Аляксандр Лейбуцін. - Пазалеташніх засталося столькі, што яшчэ да будучай вясны хапіла б.

Наступны наш прыпынак - на нядаўна скошаным полі, дзе тэхніка збірае салому ў акуратныя цюкі. Амаль пастаральны пейзаж: жоўтыя бясконцыя палеткі, зялёныя пералескі і... буслы. Пыл, грукат ад працуючай тэхнікі, а птушкам - хоць бы хны. Нават, калі трактар едзе ледзь не на іх.

- Адзін бусел наогул жыў у нас на машынным двары. Крыло параніў, не мог лятаць. Мы яго падкормлівалі, - кажа галоўны аграном.

Чарговая машына з саломай накіроўваецца ў бок фермы, і мы адпраўляемся следам. Там якраз прыехала перасовачная кухня і людзі снедаюць без адрыву ад вытворчасці.

- На сёння ў нас суп гарохавы і каша рысавая, - рапартуе раздатчыца Іна Васільева і налівае суп кіроўцу Сяргею Мельнікаву. - Асабіста ў мяне 4 кропкі, трэба 20 чалавек накарміць. Наогул такіх кропак у гаспадаркі шмат.

Ураджайнасць - за 80 цэнтнераў з гектара

Нягледзячы на складанае надвор'е, ураджай добры.

- Колас наліўся, зерне буйное, - радуецца інспектар па кадрах Наталля Гарбуз, якая падчас уборачнай вядзе яшчэ і ўлік збожжа. - Ураджайнасць - 65 цэнтнераў з гектара, а месцамі нават і за 80. А летась была ў сярэднім 55.

Адзіная праблема - высокая вільготнасць. На збожжатоку «Усход», куды звозіцца ўраджай з палёў, працуе дзве сушылкі.

Аляксандр Лейбуцін спрабуе зерне на зуб, навобмацак, правярае спецыяльным прыборам. Прыбор паказвае 19,8%. «Вельмі многа, павінна быць не больш за 14%», - тлумачыць спецыяліст. Гэта значыць, што без дадатковай сушкі не абысціся. Толькі потым ачышчанае і высушанае зерне пойдзе на элеватар хлебазавода і часткова - у засекі гаспадаркі. І дзеля таго, каб гэты момант наступіў як мага хутчэй, работнікі «Радзімы» робяць усё магчымае. Тут ужо вынік залежыць не толькі ад намаганняў галоўнага агранома. Але тое, што менавіта механізатары СВК «Калгас «Радзіма» першымі ў Бялыніцкім раёне намалацілі 1000 тон збожжа, сведчыць, што тут кожны чалавек на сваім месцы. Дарэчы, героямі жніва стаў экіпаж Мікалая Дарэчкіна і Валянціна Якушава.

Алена Карпечанка, намеснік начальніка аддзела камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама:

- Пра аграномаў кажуць «восень - работ восем». Цяпер яшчэ не восень, але на падыходзе. Для агранома самая што ні на ёсць гарачая пара. Трэба сачыць за тым, каб камбайны не прастойвалі, каб зерне не перагравалася, каб сушкі працавалі, разлічыць машыны на адвозцы збожжа, пракантраляваць засыпку насення пад будучую сяўбу, падрыхтоўку глебы для пасеву рапсу. Плюс працягваецца нарыхтоўка кармоў. Ад вопыту і паваротлівасці агранома сёння шмат што залежыць. Вопытныя ў нас на вагу золата. Калі яшчэ маладая змена падрасце. СВК «Калгас «Радзіма» - адна з лепшых гаспадарак вобласці. Выдатны кіраўнік, вопытны аграном - і вынікі цудоўныя. Лічбы кажуць самі за сябе.

Нэлі ЗІГУЛЯ, «Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

17.11.2017 - 13:07 | Лучшей «гаспадыняй» Могилевской области стала кировская красавица Елизавета Шерстобаева

Лучшей «гаспадыняй» Могилевской области стала кировская красавица Елизавета Шерстобаева – таковы результаты смотра-конкурса «Маладая гаспадыня-2017», который прошел в Кировске накануне Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности. Инициатором и организатором мероприятия выступил областной комитет Белорусского профсоюза работников АПК.

16.11.2017 - 12:41 | Более Вr14 млн. освоено на строительстве мостового перехода через реку Сож в Славгородском районе

Более Вr14 млн. освоено при строительстве мостового перехода через реку Сож в Славгородском районе, сообщил начальник отдела технического надзора и подготовки производства РУП «Могилеватодор» Павел Скребунов.

15.11.2017 - 11:39 | «Маладую гаспадыню» Могилевской области определят в Кировске

В преддверии Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности на Могилевщине пройдет II областной смотр-конкурс «Маладая гаспадыня-2017». Об этом корреспонденту сайта сообщили в региональном комитете Белорусского профсоюза работников АПК.

10.11.2017 - 10:29 | На пожаре в Бобруйском районе мужчина получил ожоги 65% тела

За  прошедшие сутки в Могилевской области произошло два пожара, один из них привел к травмированию, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью областного управления МЧС Ольга Нехороших.

10.11.2017 - 09:20 | Водно-болотный заказник «Славгородский» создан в Могилевской области

В Беларуси создан водно-болотный заказник «Славгородский». Соответствующее решение содержится в постановлении Совета Министров №825 от 4 ноября 2017 года, опубликованном на Национальном правовом портале.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения