Вверх

Вы здесь

Наперадзе - унясенне дапаўненняў і змен у закон аб занятасці…

Уладзімір Васіленка, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

- Падчас сваёй дзейнасці ў парламенце я выпрацаваў пэўны стыль работы. Так, калі працую ў акрузе, праводжу не толькі прыём насельніцтва па асабістых пытаннях але і, як правіла, прыём па асабістых пытаннях на адным з прадпрыемстваў. Такім чынам, лічу, можна ахапіць практычна ўсё насельніцтва.

Калі казаць пра тыя пытанні, якія хвалююць жыхароў маёй акругі, то цяпер гэта выбары кіраўніка дзяржавы. Размова аб іх заходзіць незалежна ад таго, дзе вядзецца прыём і з якой катэгорыяй насельніцтва сустракаюся. І я бачу, што людзі цэняць стабільнасць, якая ў нас ёсць. І калі ўжо гутарка зайшла пра гэта, то бачу таксама, што людзей хвалюе сітуацыя з бежанцамі. СМІ паведамляюць, што адбываецца цяпер у Еўропе, і многія задаюцца пытаннем, ці не паўторыцца такая сітуацыя і ў нашай краіне. Хачу адзначыць, што бежанцы ёсць і ў нас, мы прымаем наш братні славянскі народ - украінцаў, але казаць аб тым, што ў нас могуць узнікнуць з імі праблемы, думаю, беспадстаўна. У нас агульныя карані, падобныя мовы, таму гэтыя людзі лёгка адаптуюцца ў нас.

Вельмі многіх хвалююць і пытанні павышэння пенсійнага ўзросту. І я заўважаю, шмат хто згаджаецца з тым, што, можа быць, пара яго ўжо павялічваць, таму што пенсія ў нас невысокая. Яшчэ адно актуальнае пытанне, якое задаюць людзі - гэта высокая працэнтная стаўка па крэдытах на будаўніцтва жылля. Я таксама лічу яе досыць вялікай. І калі ў сям’і некалькі дзяцей, а працуе толькі мужчына, а жанчына, дапусцім, знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, то такая стаўка становіцца практычна непад’ёмнай. Таму тут шмат пытанняў, і гэта трэба вырашаць.

Усе праблемы, спектр якіх, як бачыце, досыць шырокі, мы стараемся ўлічваць у сваёй дзейнасці. Калі казаць канкрэтна пра гэтую восень, то я асабіста планую працаваць над праблемай недахопу месцаў у дзіцячых дашкольных установах. З аднаго боку, можна парадавацца, што такое пытанне існуе - гэта паказчык росту нараджальнасці. Але з іншага боку, мы павінны быць да гэтага гатовымі. Лічу, што перш чым разглядаць розныя варыянты, неабходна зрабіць дасканалы аналіз праблемы, пралічыць усе крокі на перспектыву - толькі тады магчыма разглядаць шляхі яе вырашэння. Магчыма, выйсцем могуць стаць і невялікія прыватныя дзіцячыя садкі.

На падыходзе ў нас і законапраект аб унясенні дапаўненняў і змен у Закон «Аб занятасці насельніцтва». Але пакуль казаць аб канкрэтных кроках рана - ідзе праца.

“Звязда”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения