Рус Бел Eng 中文

Напярэдадні Дня Перамогі у Мсціславе прайшоў конкурс на лепшага чытальніка «І памяць у сэрцы захаваем»

Напярэдадні Дня Перамогі у Мсціславе прайшоў конкурс на лепшага чытальніка «І памяць у сэрцы захаваем», прысвечаны гэтаму Вялікаму святу. Удзел у ім прынялі вучні 6-11-х класаў школ раёна. Школьнікі з асаблівым хваляваннем выходзілі на конкурсную сцэну, таму што ў зале, у складзе журы, быў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Андрэевіч Барысенка.

У выкананні вучняў прагучалі вершы беларускіх, рускіх аўтараў, некаторыя з іх чыталі вершы асабістага сачынення. Светла, урачыста і пранікнёна гучалі «Балада аб чатырох заложніках» А. Куляшова і “Герой” П. Панчанкі, “Зинка” Ю. Друнінай, “Баллада о зенитчице” Р. Раждзественскага, “Враги сожгли родную хату” М. Ісакоўскага.

У малодшай групе пераможцамі сталі Рэната Максіменка (8 клас, ДУА “Несцераўскі ВПК дзіцячы сад-СШ”), Дар’я Русава (6 клас, ДУА “Гімназія г. Мсціслава) і Крысціна Князькова (ДУА “Курманаўскі ВПК дзіцячы сад-СШ”). Сярод вучняў 9-11 класаў першае месца ў Дар’і Арловай (9 класс, ДУА “Гімназія г. Мсціслава”), на другім — Алена Шаванава (9 класс, ДУА “Ходасаўская СШ”), трэцяе — у Вольгі Новікавай (10 клас, ДУА “Курманаўскі ВПК дзіцячы сад-СШ”).

Усе пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі аддзела адукацыі райвыканкама, а ў якасці подарункаў атрымалі зборнікі вершаў.

Раёная газета “Святло Кастрычніка”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна