Напярэдадні светлага свята Вялікадня хлебапёкі філіяла РУВП «Магілёўхлебпрам» - Мсціслаўскі хлебазавод парадавалі жыхароў раёна навінкай. У вытворчасць запушчаны новы гатунак хлеба — «Пустынкаўскі».
Гэты хлеб прадаўжае лепшыя хлебапякарскія традыцыі Мсціслаўшчыны, але ў той жа час увабраў назапашанае ўменне настаяльнікаў Успенскага Пустынскага манастыра. Ён выпякаецца з пшанічнай мукі першага гатунку з дабаўленнем мукі ржаной сеянай і абдзірнай. У продаж паступае ў выглядзе «цаглінак», таксама ва ўпакоўцы рэзаным. У турыстаў і паломнікаў, якія наведваюць манастыр, цяпер з’явілася магчымасць набыць смачны сувенір.
Дарэчы, прадукцыя прадпрыемства карыстаецца попытам не толькі ў жыхароў Мсціслаўскага раёна, але і ў пакупнікоў Манастыршчынскага і Хіславіцкага раёнаў Смаленшчыны.
На здымку: тэхнолаг прадпрыемства, выпускніца Магілёўскага ўніверсітэта харчавання Святлана Добрадзеравец з хлебам новага гатунку.
Мсціслаўская раёная газета "Святло Кастрычніка"
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
05.03.2021 - 09:21
05.03.2021 - 09:19
Электронная ярмарка вакансий пройдет 5 марта в Краснопольском районе
03.03.2021 - 12:07
Репортаж: Хлебом едины - женщины в Могилевском районе вспоминают традиции хлебопечения
03.03.2021 - 09:33
02.03.2021 - 10:06