Вверх

Вы здесь

Навошта чакаць, пакуль нехта паскардзіцца?

Старшыня Шклоўскага райсавета Аляксандр Давыдовіч — пра ўзаемасувязь паміж дэпутатамі і насельніцтвам.

За акном яшчэ толькі пачынае днець, а ў кабінеце старшыні ўжо раздаецца тэлефонны званок. «Аляксандр Віктаравіч, прыміце меры, святла няма, — просіць мужчынскі голас. — Растлумачце нашым энергетыкам, што не трэба так рана адключаць ліхтары. Гэта ж вельмі ажыўленае месца. Людзі ў поцемках ідуць, потым скардзіцца будуць…»

Колькі такіх пытанняў даводзіцца вырашаць дэпутату на працягу дня, цяжка падлічыць.

—Вясковае насельніцтва часта звяртаецца, каб дапамаглі знесці аварыйныя дрэвы, — узгадвае найбольш тыповыя з іх Аляксандр Давыдовіч. — Мы склалі графік і паступова вырашаем гэту праблему. Разглядаем і шмат зямельных прэтэнзій. Калі заяўка паступае ад адзінокіх ці тых, хто пражывае адзінока, звяртаемся ў сацыяльную службу. Калі ёсць дзеці, шукаем іх. Ставім пенсіянерам апавяшчальнікі, печкі рамантуем. З асацыяльнай катэгорыяй працуем па асобнай праграме.

—А наогул, наколькі цесна працуюць дэпутаты з насельніцтвам у Шклоўскім раёне? Бывае, што ў чалавека ёсць пытанне, а яго «адфутбольваюць» з адной інстанцыі ў другую…

—Дэпутаты — гэта злучальнае звяно паміж насельніцтвам і выканаўчай уладай. І кожны адыгрывае вельмі важную ролю ў сваёй акрузе. Першы аўторак месяца вядзём прыёмы грамадзян, аб чым пастаянна нагадваем жыхарам у мясцовай газеце. Калі той ці іншы дэпутат не можа вырашыць праблему самастойна, абмяркоўваем пытанне на раённых нарадах.

Двойчы на месяц праводзім прамыя тэлефонныя лініі. Я, згодна з графікам, вяду прыём па панядзелках. Звычайна тэлефануюць 3–5 чалавек. Пытанні жыццёвыя, дзесьці адразу адказваеш, дзесьці бярэш на кантроль і даводзіш да тых арганізацый, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца вырашэнне праблемы. Яшчэ — не радзей чым 1 раз на месяц — праводзім выезды ў той ці іншы сельсавет. А таксама адзіныя дні інфармавання, калі практычна ўсе дэпутаты наведваюць населеныя пункты, прадпрыемствы і арганізацыі горада. Па сваіх акругах кожны з нас раз на паўгода ці год робіць справаздачы. Тлумачым нашым выбаршчыкам, як вырашаюцца іх пытанні.

Ёсць яшчэ такая добрая форма працы з насельніцтвам, як правядзенне дня Савета. Спачатку аб’язджаем населеныя пункты пэўнага сельсавета, сустракаемся са старастамі, насельніцтвам, наведваем сацыяльныя аб’екты — магазіны, школы, ФАПы, гаспадаркі, ну а потым праводзім пасяджэнне разам з усімі структурнымі падраздзяленнямі раёна, якія адказваюць за жыццядзейнасць людзей. Там і кіраўнікі гаспадарак, і ратавальнікі, і медыкі, і прадстаўнікі адукацыі, сацыяльнай службы, міліцыі, пракуратуры… На гэтыя нарады запрашаем усіх жыхароў, каб яны адразу маглі агучыць сваю праблему і пачуць адказ з першых вуснаў. Навошта чакаць, пакуль людзі пачнуць пісаць лісты ці скаргі? З жыхарамі аддаленых вёсак старшыні сельскіх Саветаў сустракаюцца асобна. Падгадваем, каб гэты візіт супадаў з прыездам, напрыклад, аўтакрамы.

Чым лепш мы працуем, тым менш пытанняў у людзей.

—Але ж, як той казаў, кожнаму не дагодзіш…

—З пастаяннымі жыхарамі прасцей, але наш раён карыстаецца папулярнасцю ў дачнікаў. Тут знаходзіцца 50 дачных кааператываў, і ў летні час колькасць насельніцтва павялічваецца на 12–15 тысяч чалавек. Часта прыходзіцца разглядаць спрэчкі паміж суседзямі, якія, напрыклад, не падзялілі мяжу і змагаюцца за кожны сантыметр зямлі. Узнікаюць пытанні па прыватызацыі жылля, некаторыя не згодны з ацэнкай зямлі. І кожны чалавек імкнецца, каб рашэнне было прынята на яго карысць.

—Але ж і ў вас, напэўна, хапае пытанняў да насельніцтва. Тыя ж самыя кінутыя хаты, зарослыя быльнягом участкі…

—Калі ўчастак дрэнна апрацоўваецца ці наогул не апрацоўваецца, тэлефануем яго ўладальніку, дасылаем лісты, выязджаем на месца і размаўляем аб тым, каб гэту зямлю ўцягнуць у агульны севазварот і атрымліваць прадукцыю — вырошчваць травы, збожжа. У Шклоўскім раёне на 201 населены пункт 8 сельскіх Саветаў. У кожным сельсавеце, як і ўсюды, дзейнічаюць орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання — старасты, старшыні вулічных камітэтаў. Яны з’яўляюцца галоўнымі памочнікамі старшынь сельскіх Саветаў, інфармуюць іх аб пытаннях, якія ставіць насельніцтва. Старшыня сельскага Савета не мае магчымасці штодзённа асабіста наведваць кожную вёску. Таму органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання выконваюць вельмі важную ролю ў гэтым працэсе. Калі даведваемся, напрыклад, што нейкі ўчастак закінуты, дом разбураецца, а яго гаспадару да гэтага справы няма, звязваемся з ім па тэлефоне. Ён прыязджае, мы разам з прадстаўнікамі землеўпарадкавальнай службы абмяркоўваем пытанне і прымаем рашэнне аб перадачы зямлі сельгасарганізацыі, на тэрыторыі якой знаходзіцца сядзіба, або сялянска-фермерская гаспадарка. Калі ад дома застаўся падмурак, а нашчадкаў знайсці не можам, апрацоўваем зямлю вакол гэтага падмурка — менш быльнягу і выдаткаў па абкосе населенага пункта. Летась у раёне мы ўцягнулі ў абарот 300 га, а ўраджай збожжа складаў больш за 50 цэнтнераў з гектара. Калі падлічыць, то мы дадаткова атрымалі амаль 2000 тон збожжа! Так што праца гэта не дарэмная.

Нэлі ЗІГУЛЯ, "Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения