Вверх

Вы здесь

Найлепшым этнакомплексам у краіне прызнана аграсядзіба «Гасцінны двор» у Быхаўскім раёне

Гэта стала вядома падчас падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая аграэкасядзіба года», дзе Белаграпрамбанк ацаніў дзейнасць суб’ектаў аграэкатурызму за мінулы год. У намінацыі «Этнакомплекс» не было роўных Міхаілу Дудзікаву з яго аграсядзібай «Гасцінны двор» у Залахвенні. У якасці ўзнагароды ён атрымаў сертыфікат на Br11,25 млн. і сімвал аграэкатурызму - крыштальнага пеўня ручной працы.

Гэта не першы поспех Міхаіла у згаданым конкурсе. Некалькі гадоў таму гаспадар быў адзначаны спецыяльным дыпломам у намінацыі «За ахвоту да палявання». Яго аграсядзіба наогул карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод паляўнічых. Адзін расіянін за некалькі гадоў паспеў наведаць яе аж 42 разы!

«Гасцінны двор» размешчаны непадалёк ад знакамітага Баркалабаўскага манастыра, побач лес, рэчка. Гэта зараз тут знаходзіцца цэлы турыстычны гарадок з дамамі, гаспадарчымі пабудовамі, лазняй, цяпліцамі, альтанкамі, аўтастаянкамі, спартыўнымі пляцоўкамі. А некалі тут быў адзіны спарахнелы дом, які Міхаіл Дудзікаў набыў для развіцця аграэкатурызму. Па сутнасці, на адной тэрыторыі знаходзяцца зараз дзве аграсядзібы, адной з якіх - «Сядзібай Дудзіка» - кіруе сын Міхаіла і яго першы памочнік Яўген.

Гэтыя месцы адпачынку, зробленыя ў найлепшых народных традыцыях, вабяць не толькі паляўнічых і аматараў сялянскага быту. Тут з задавальненнем праводзяць свае злёты байкеры і прыхільнікі караванінгу - аўтамабільнага турызму. На вялікай прысядзібнай тэрыторыі для іх нават створаны спецыяльныя ўмовы. А яшчэ тут арганізуюцца семінары, падчас якіх нараджаюцца новыя цікавыя праекты. Не дзіўна, што менавіта Дудзікавы сёлета сталі пераможцамі яшчэ і абласнога конкурсу «Найлепшая аграэкасядзіба Магілёўскай вобласці».

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения