Рус Бел Eng 中文

Найперш — камфортныя ўмовы

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ўпэўнены, што падпісаны Прэзідэнтам указ дазволіць па максімуме раскрыць вытворчы і чалавечы патэнцыял паўднёва-ўсходняга рэгіёна вобласці.

- Уладзімір Віктаравіч, што перш за ўсё ўлічвалася пры стварэнні праграмы развіццяпаўднёва-ўсходніх раёнаў?

- Праграма была распрацавана па даручэнні кіраўніка дзяржавы, якое ён даў летась пры наведванні Магілёўшчыны. Практычна кожны з сямі ўзгаданых у ёй раёнаў у большай ці меншай ступені аказаўся забруджаным у выніку аварыі на ЧАЭС.

У Чавускім раёне, напрыклад, дзе сёння жыве каля 19 тысяч чалавек, колькасць жыхароў калісьці даходзіла да 60 тысяч. Чарнобыльская трагедыя вельмі пагоршыла становішча ў гэтым і іншых раёнах, што трапілі пад яе ўздзеянне. Пры падрыхтоўцы праграмы мы ўлічвалі некалькі асноўных момантаў.

Трэба перш за ўсё стварыць камфортныя ўмовы для пражывання людзей. Гэта датычыцца сацыяльных аб’ектаў, экалогіі. І неабходна зрабіць усё для таго, каб насельніцтва магло прыбыткова займацца вытворчасцю, іншымі відамі дзейнасці. У студзені гэтага года праграма была абмеркавана і ўхвалена аблвыканкамам. Пэўны час спатрэбіўся, каб узгадніць яе з міністэрствамі і рэспубліканскімі ведамствамі. Рэалізаваць без падтрымкі дзяржавы ўсе пазіцыі, прадугледжаныя праграмай, было б немагчыма.

- Наколькі прывабнымі для людзей і бізнесу будуць тыя ўмовы, якія гарантуе гэтая праграма?

- Па-першае, насельніцтву даецца магчымасць менш плаціць у фонд сацыяльнай абароны. Па-другое, ахвотныя палепшыць жыллёвыя ўмовы змогуць атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля. Будзем прадугледжваць у бюджэце сродкі для таго, каб людзі, якія згодны тут жыць і працаваць, атрымлівалі больш таннае жыллё. Па-трэцяе, па падаходным падатку таксама будуць прадастаўляцца льготы на перыяд дзеяння гэтай праграмы. Усё робіцца дзеля таго, каб людзі маглі развіваць свой бізнес. У далейшым яны будуць працаваць, як і ўсе астатнія суб’екты гаспадарання на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Для таго, каб у гэтых раёнах замацоўваўся і развіваўся бізнес, мы павінны стварыць пэўную інфраструктуру. Нешта накшталт таго, што ўяўляе сабой СЭЗ «Магілёў». Гэта можа прыцягнуць інвестараў, у тым ліку і з-за мяжы.

- Падчас апошняга наведвання Прэзідэнтам Слаўгарадскага раёна ўздымалася пытанне самазанятасці насельніцтва. Як гэта падтрымліваецца дзяржавай?

- Самазанятасць — гэта тое ж самае прадпрымальніцтва. Чалавек паглядзеў, што нейкая справа ў яго атрымліваецца лепш, чым у іншых людзей. Ён спадзяецца, што гэта будзе прыносіць яму прыбытак. Хтосьці, напрыклад, вырашыў, што яму выгадна займацца жывёлагадоўляй ці перапрацоўкай малака. Сапраўды, у Слаўгарадзе шырока прадстаўлена сельскагаспадарчая вытворчасць, сыраробства, і гэта вельмі добра. Мы ствараем умовы для таго, каб людзі мелі магчымасць замацавацца ў малым і сярэднім бізнесе. Для падтрымкі і развіцця падсобных гаспадарак і промыслаў у краіне існуе шэраг законаў. Гэта выдзяленне сельскагаспадарчай тэхнікі, зямлі і гэтак далей. Пытанні па забеспячэнні пашай, кармамі знаходзяцца на кантролі мясцовых выканаўчых і прадстаўнічых улад. За той час, што я знаходжуся на пасадзе старшыні аблвыканкама, ніводнай скаргі ад насельніцтва на недахоп кармоў ці пашы не паступала. Гэта сведчыць аб тым, што пазіцыя мясцовай улады толькі садзейнічае таму, каб самазанятасць развівалася.

Людзі ў Магілёўскай вобласці наогул вельмі працавітыя. І ў паўднёва-ўсходніх раёнах дастаткова працоўных рэсурсаў. Ёсць пэўныя цяжкасці з кадрамі сярэдняга звяна ў асобных галінах эканомікі. Але ў цэлым усё гэта можна паправіць.

Нэлі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.