Рус Бел Eng

Не вы — да нас, а мы — да вас

Дрыбінскі раён — адзіны на Магілёўшчыне, дзе абыходзяцца без перасоўных паштовых аддзяленняў.

Калі ў Магілёўскай вобласці праводзілася аптымізацыя паштовай сеткі, калі паўсюль зачыняліся нерэнтабельныя паштовыя аддзяленні, Дрыбінскі раён пазбег балючага рэфармавання. Яно прайшло тут мірна і спакойна, без крыўдаў і зваротаў насельніцтва ў розныя інстанцыі. Тутэйшыя спецыялісты ўлічылі ўсе нюансы і змаглі знайсці падыход да кожнага жыхара. Не абышлося і без дыпламатычнай дапамогі народных абраннікаў… Лідзія Дубікоўская на той час якраз была начальнікам Дрыбінскага вузла паштовай сувязі, а па сумяшчальніцтве — дэпутатам райсавета. Сёння яна ўзначальвае прадстаўнічую ўладу раёна. І дзеліцца з чытачамі «МС» досведам.

— Лідзія Савельеўна, як усё ж такі атрымалася пазбегнуць хваляванняў вакол «перасоўнага» віду аказання паслуг?

— У той час, калі іншыя раёны прыступілі да ўвядзення перасоўных паштовых аддзяленняў, «пошты на колах», мы ўжо не мелі неабходнасці гэтым займацца. Безумоўна ж, і ў нас ёсць так званыя неперспектыўныя населеныя пункты, дзе жыхароў становіцца менш. Проста мы інакш іх абслугоўваем. У нас існуе такі від паслугі, як мотадастаўка. Адрозненне вельмі вялікае. Перасоўныя аддзяленні прыязджаюць у вёску на паўгадзіны і ўвесь час знаходзяцца на адным месцы. Калі сам не прыйшоў, ніхто пра цябе не паклапоціцца. У нас усё інакш. Наша мотадастаўка заязджае да кожнага кліента. Прама на дом яму дастаўляюць пошту, перыёдыку, прымаюць розныя плацяжы, прапаноўваюць нейкі тавар. Распрацаваны 2 маршруты, на кожным з якіх 20 з лішкам населеных пунктаў. Плюс паштовыя аддзяленні, якія наведваюцца з мэтай абмену поштай. Мы арыентавалі нашых паштальёнаў на тое, каб яны вельмі шчыльна працавалі з людзьмі, знаходзілі з імі кантакт. Трэба пенсіянеру купіць лекі — чаму б не пайсці насустрач? Тым больш што аптэка ў Дрыбіне насупраць паштовага вузла сувязі. Або ўзяць нейкую даведку. Для старога чалавека гэта вельмі зручна. Ахвотныя могуць заказаць пэўны тавар. Па заказу прывозілі нават бытавую тэхніку.

Дарэчы, укараненнем аўтамотадастаўкі мы займаліся яшчэ з 2005 года — пачыналі аднымі з першых у вобласці. Вялікую дапамогу мне тады аказала Галіна Генадзеўна Савянок, у той час эканаміст, а цяпер начальнік раённага вузла паштовай сувязі. Разам з ёй мы абышлі практычна кожную вёску. Ёсць такія населеныя пункты, дзе жывуць адна або 2-3 сям’і, накшталт Асінаўкі, Язычкава, Лядзешні, Зямцоў, Мілаўя. Мы ніводную не абмінулі. Калі вёска маленькая, заходзілі да кожнага ў дом, у вялікіх збіралі сельскі сход. У гэтым нам вельмі дапамагалі старасты. Размаўлялі з людзьмі, шукалі ўзаемапаразумення і толькі пасля гэтага ўводзілі аўтамотадастаўку. Не секлі з пляча: маўляў, сёння адпраўляем аўтамабіль — і кропка. Наогул, за апошнія 13 гадоў у раёне было закрыта 2 паштовыя аддзяленні, прычым, без болю і без скарачэнняў.

— А наколькі эфектыўна працуюць дэпутаты раёна ў іншых кірунках?

— Я ўжо чацвёртае скліканне з’яўляюся дэпутатам раённага Савета. Праца цікавая, увесь час з насельніцтвам. Раён наш невялікі, усяго 10,4 тысячы чалавек. Спецыфіка ў тым, што ў нас пабудавана 6 пасёлкаў для перасяленцаў. Працуем перш за ўсё з жыхарамі, праводзім сельскія сходы, спрабуем вырашаць набалелае. На сходы запрашаем кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, сацыяльную службу, праваахоўнікаў, ратавальнікаў, гандаль. Арганізоўваем агітцягнік «Клопат», куды ўваходзяць прадстаўнікі райпа, медыцыны, мастацкай самадзейнасці. Размаўляем з людзьмі, выслухоўваем іх праблемы, а потым прапаноўваем культурную праграму. Людзі вельмі задаволены. Апошні сход праводзілі ў Раснянскім сельсавеце ў вёсцы Навасёлкі. Вельмі здзівіла, што да ўлады ніякіх пытанняў там не ўзнікла. Нават пацікавілася: чаму? І так прыемна было пачуць: «У нас усё добра!» Гэта пры тым, што за люты і сакавік да нас на сельскіх сходах паступіла 83 звароты. У асноўным былі пытанні па дарогах і калодзежах. На сёння мы больш за 100 калодзежаў пачысцілі і адрамантавалі. Апошні час прыбіралі прысядзібныя ўчасткі і аднымі з першых у вобласці дапамаглі людзям убраць свой ураджай. Займаемся і зносам старых дамоў. За мінулы год і з пачатку гэтага выяўлены 342 такія дамы, 109 ужо знесены. З больш як 600 га пустуючай зямлі звыш 400 га ўцягнута ў сельскагаспадарчую вытворчасць: гаспадаркі сеялі тут грэчку, проса, кукурузу, іншыя культуры.

Вельмі дапамагае вопыт працы кіраўніка паштовага вузла сувязі. Спачатку там таксама было цяжка. Калі ўзнікалі складаныя пытанні, звярталася ў больш высокія інстанцыі. Астатняе вырашалася з дапамогай трох важкіх складнікаў: дысцыпліны, прыстойнасці і сумленнасці. Прыемна, што з «аўтсайдараў» мы хутка выйшлі на перадавыя пазіцыі, а я асабіста атрымала ганароваю грамату Міністэрства сувязі.

Цяпер вось радуюся за нашых дэпутатаў. Прыемна, што па выніках мінулага года праца сельскіх Саветаў раёна атрымала станоўчую адзнаку на абласным узроўні. А Першамайскі сельскі Савет дэпутатаў, які ўзначальвае Міхаіл Іўкін, быў прызнаны найлепшым не толькі ў раёне, але і ў вобласці.

— Часта дэпутаты скардзяцца на недахоп грошай для вырашэння тых ці іншых пытанняў…

— Мы разумеем, што лішніх грошай няма. Таму прыцягваем жыхароў да ўдзелу ў навядзенні парадку. Праводзім конкурс на найлепшы падворак — і з кожным годам удзельнікаў становіцца ўсё больш. Усе прадпрыемствы і арганізацыі раёна замацаваны за населенымі пунктамі і грамадзянскімі могілкамі. Ва ўсіх аграгарадках ёсць участкі жылкамгаса. Для насельніцтва існуе вялікі пералік платных паслуг. Але калі чалавек адзінокі, дапамагаем на грамадскіх пачатках. Вось нядаўна ў адной з вёсак адзінокая бабуля паскардзілася, што дрэва каля дома дастаўляе ёй нязручнасці. Праверылі і вырашылі, што трэба зрэзаць. Жанчына засталася задаволенай.

Звязда

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.