Рус Бел Eng

Не асуджайце сябе за пачуцці

У псіхалогіі з'явілася паняцце "інфармацыйная перагружанасць", у якім пад інфармацыяй маецца на ўвазе не толькі моўнае, але і невербальнае ўздзеянне, а таксама ўвесь багаж ведаў, які захоўваецца ў нашай падсвядомасці. Каб дапамагчы чалавеку справіцца са стрэсамі і вярнуць страчаную цэласнасць, узнік такі кірунак, як псіхаэкалогія. Яна валодае цэлым арсеналам псіхатэрапеўтычных тэхнік, якія спрыяюць аднаўленню фізічнага і псіхічнага здароўя чалавека.

У медыцыне, фізіялогіі і псіхалогіі вылучаюць станоўчую і адмоўную формы стрэсу, нагадвае метадыст аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кацярына АЛЯШКЕВІЧ. Аднак, якой бы ні была прычына стрэсу, яго ўздзеянне на арганізм знясільвае нервовыя клеткі, зніжае імунітэт, робіць нас схільнымі да розных фізічных захворванняў і пагражае ўзнікненнем псіхічнага расстройства. Стрэс выклікае змены ў функцыянаванні ўнутраных органаў. Гэта могуць быць нават такія сур'ёзныя змены, як інфаркт міякарда, інсульт і інш.

Кожны чалавек павінен знайсці нешта для аднаўлення сваіх сіл. Бясконцае "пракручванне" адных і тых жа думак якраз і ўказвае на "псіхалагічнае атручэнне". Яго дадатковыя прыкметы — дрэнны настрой, плаксівасць, адчуванне, што ўсё валіцца з рук, запальчывасць, хранічная стомленасць, няпамятлівасць, бяссонніца. Астатнія прыкметы могуць быць справакаваны, скажам, яшчэ і авітамінозам. Таму ў першую чаргу трэба пераканацца, што ўсё ў парадку з фізічным здароўем.

Цяпер можна прыступаць і да псіхалагічнага ачышчэння. У час панавання камп'ютараў мы зусім забылі, што ў нас ёсць... пачуцці, і імкнёмся паводзіць сябе так, нібыта валодаем адным толькі інтэлектам. Розум — магутная сіла, але загнаныя ў далёкі кут эмоцыі могуць адпомсціць, а менавіта адключыць яго ў самы непатрэбны момант і вырвацца на волю. Расплакацца падчас нарады з-за рэзкага слова? Такое здараецца рэдка, але прыгадайце, колькі разоў няпрошаныя слёзы падступалі да вачэй. Каб пазбегнуць такіх непрыемнасцяў, трэба дапусціць, што ў вас ёсць пачуцці і больш уважліва да іх прыгледзецца.

Складзіце "спіс пачуццяў". Скажам, з такіх пунктаў, як "радасць", "сум", "я злуюся", "я весялюся", "меланхолія", "агіда"... Падзяліце перажыванні на станоўчыя і адмоўныя. Усё ж такі для некага сум — прыемны стан, які спрыяе развагам, а нехта імкнецца яго пазбягаць. Паразважайце над вашымі адмоўнымі эмоцыямі: ад чаго яны вас абараняюць? У чым дапамагаюць?

Навучыцеся прызнавацца ў сваіх пачуццях. Памятайце, што крыўда — гэта гнеў, напраўлены ўнутр сябе, гнеў "без права голасу". Прааналізуйце непрыемную для вас сітуацыю. Гэта дапаможа не рабіць новых памылак. Ніколі не адкладвайце надоўга рашэнне сваіх праблем. Не ўтойвайце сваіх пачуццяў хоць бы ад саміх сябе, а яшчэ лепш — і ад іншых. Гаварыце пра свае пачуцці тым, на каго яны скіраваны. Не "глытайце" крытыку. Калі вам нешта не падабаецца ў саміх сабе, вызначце, што б вам хацелася змяніць. Уявіце, што будзе, калі вы гэта зробіце. Калі гэта менавіта тое, да чаго вы імкняцеся, прыступайце да змен.

Вы можаце асуджаць сябе за ўчынкі. Але ніколі не асуджайце сябе за пачуцці. Эмоцыі — адзін з важнейшых спосабаў успрымання свету і ўласнага "я". Не культывуйце пастаяннае адчуванне незадаволенасці сабой. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, яно зусім не з'яўляецца стымулам для развіцця. Індыйскі ўрач, філосаф і доктар Дыпак Чопра гаварыў, што важна не толькі змагацца з хваробай — неабходна стварыць унутры сябе хоць бы маленькі ўчастак абсалютнага здароўя і паступова пашыраць яго. Прыкіньце, колькі разоў за дзень вы сябе адабраеце, а колькі ганьбіце. Калі ганьбы столькі ж ці больш — значыць, вы няправільна ставіцеся да сябе.

Уявіце, што сустрэлі знаёмага, якога вельмі рады бачыць. Прыкладна такім жа чынам выразіце сваю радасць таму, каго бачыце ў люстэрку. Скажыце адлюстраванню: "Я люблю цябе, я прымаю цябе, я радуюся таму, што я ёсць".

Існуе мноства спосабаў зняцця стрэсу. Часта мы пазбаўляемся яго нават незаўважна. Так, падчас стрэсу людзі звоняць блізкім, сябрам, каб падзяліцца сваімі пачуццямі, эмоцыямі, расказваюць аб праблемах ці радасцях. Усё таму, што слова — адзін з важнейшых спосабаў зняцця стрэсу. Менавіта таму пасля такіх размоў нам становіцца лягчэй. Слова, сказанае ў патрэбны момант, можа ажывіць, сабраць свет, які, здавалася б, вось-вось разваліцца на дробныя кавалкі, а слова, сказанае ў непатрэбны момант, здольнае разбурыць усё.

Пасля сказанага на павышаных тонах грубага слова, абразы чалавек хапаецца за сэрца. І гэта адбываецца таму, што псіхіка адказвае на грубасць цэлым шэрагам негатыўных рэакцый: павышаецца або паніжаецца ціск, пачашчаецца сэрцабіццё, змяняецца дзейнасць многіх органаў, што спрыяе ўзнікненню некаторых хвароб. У першую чаргу, сэрца, сасудаў, эндакрыннай сістэмы. Пяшчотнае слова ўзнімае настрой, і работа многіх органаў стабілізуецца. Вучоныя даказалі, што вялікі ўплыў на нервовую сістэму чалавека аказвае рытмічнае маўленне — вершы. Яны, як правіла, маюць яркую эмацыянальную афарбоўку, абуджаюць эмоцыі, надаюць бадзёрасці або заспакойваюць, ствараюць пэўны настрой.

На нашу псіхіку ўздзейнічаюць таксама і гукі. Ёсць лекавыя, а ёсць і разбуральныя. Станоўчая або адмоўная энергетыка гукаў маўлення або музычнага твора ўздзейнічае на ўвесь арганізм цалкам — амаль да структуры клетак. Вучоныя ўстанавілі, што ненарматыўная лексіка выклікае мутагенны эфект, аналагічны радыяцыйнаму апраменьванню. Так што неабходна сачыць за сваім маўленнем, вучыцца выражаць паняцці і пачуцці прыгожымі словамі.

Старажытныя грэкі казалі, што музычнае выхаванне — самая магутная зброя, паколькі рытм і гармонія пранікаюць у самыя патаемныя глыбіні душы. Гукі высокай частаты павышаюць узровень нашай энергіі, выклікаюць радасць, добры настрой, актывізуюць мазгавую дзейнасць, паляпшаюць памяць, здымаюць напружанне ў мышцах. Вельмі карысная музыка прыроды: гукі мора, леса, шум дажджу — сапраўдная крыніца станоўчых эмоцый. Спакойная класічная музыка стымулюе працэс выздараўлення. Для стабілізацыі і актывізацыі дзейнасці мозга падыходзяць творы Моцарта. Гэта могуць быць першыя і трэція часткі з фартэпіянных санат і канцэртаў, ронда з "Маленькай начной серэнады". Ад галаўнога болю ратуе "Венгерская рапсодыя" Ліста, "Фідэліа" Бетховена. Бяссонніцу можна лячыць сюітай "Пэр Гюнт" Грыга, "Сумным вальсам" Сібеліуса, п'есамі Чайкоўскага. Гіпертонікам карысна слухаць накцюрн рэ мінор Шапэна, "Вясельны марш" Мендэльсона і канцэрт рэ мінор для скрыпкі Баха. Прыемная музыка спрыяльна ўздзейнічае і на кроў. Любімая мелодыя павялічвае колькасць лімфацытаў у крыві, арганізму становіцца лягчэй змагацца з хваробамі. Такім чынам, музыка можа выклікаць як самыя ўзнёслыя пачуцці, так і самыя цёмныя жаданні.

Перш чым пачаць ратаванне навакольных і наваколля, займіцеся... сабой, экалогіяй уласнай душы, раяць спецыялісты.

газета "Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «здоровье»:

16.05.2018 - 09:14 | Более 42 тыс. детей оздоровят летом в Могилевской области

В Могилевской области в летний период с использованием средств республиканского бюджета планируется оздоровить 42,1 тыс. детей.

07.05.2018 - 13:20 | Акция по профилактике сердечно-сосудистых заболеваний стартовала в Могилеве и Могилевском районе

В Могилеве и Могилевском районе с 7 по 16 мая пройдет информационно - образовательная акция «Цифры здоровья: артериальное давление». Об этом корреспонденту сайта сообщили в зональном центре гигиены и эпидемиологии.

11.04.2018 - 09:26 | Утвержден график работы учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни в апреле и мае

В связи с переносом рабочих дней изменен график работы учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни в апреле и мае. Об этом сообщили в пресс-службе Министерства здравоохранения.

10.04.2018 - 13:43 | Подстанцию скорой помощи планируют создать в микрорайоне Казимировка Могилева

Возможности организации работы новой подстанции скорой медицинской помощи в микрорайоне Казимировка Могилева сегодня обсудили на расширенном совещании у председателя Могилевского горисполкома Владимира Цумарева.

09.04.2018 - 11:46 | Провериться на ВИЧ-инфекцию жители Могилевской области теперь могут в домашних условиях

Тест-системы для определения ВИЧ-инфекции, которые можно применять в домашних условиях, появились в аптеках Могилевской области. Достоверность результатов самотестирования высокая, констатируют специалисты.