Вверх

Вы здесь

Не горш, чым у горадзе. А можа, і лепш!

У Бя­лы­ніц­кім ра­ё­не па­цы­ен­ты мо­гуць за­ка­заць аса­біс­та­га тэ­ра­пеў­та, а ле­кі па рэ­цэп­це атры­маць лі­та­раль­на на пры­ёме

Ка­лі вы ўсё яшчэ лі­чы­це, што са­мае леп­шае ме­ды­цын­скае аб­ста­ля­ван­не зна­хо­дзіц­ца ў Мін­ску ці ў край­нім вы­пад­ку — у аб­лас­ным цэнт­ры, то па­мы­ля­е­це­ся. Сён­ня і вёс­кам ёсць чым здзі­віць. Не­здар­ма ж у рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се якас­ці і куль­ту­ры ме­дабс­лу­гоў­ван­ня па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да пе­ра­маг­ла Не­жкаў­ская ўра­чэб­ная ам­бу­ла­то­рыя Бя­лы­ніц­ка­га ра­ё­на.

— Яшчэ не кож­ная ма­гі­лёў­ская па­лі­клі­ні­ка мо­жа па­хва­ліц­ца та­кім аб­ста­ля­ван­нем, якое ў нас ёсць, — усмі­ха­ец­ца ў ад­каз на маё пы­тан­не аб пе­ра­ва­гах га­рад­ско­га ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня за­гад­чы­ца Не­жкаў­скай ам­бу­ла­то­рыі Ма­рыя Зай­ца­ва. — На­ват ана­ліз кры­ві мы мо­жам зра­біць за 5 хві­лін — у нас для гэ­та­га ёсць аў­та­ма­тыч­ны ана­лі­за­тар. Я ўжо не ка­жу пра су­час­ны элект­ра­кар­ды­ёг­раф «Кар­ды­ян», ін­шыя апа­ра­ты для ды­яг­нос­ты­кі, ля­чэн­ня і фі­зі­яп­ра­цэ­дур.

Ам­бу­ла­то­рыя аб­слу­гоў­вае 28 на­се­ле­ных пунк­таў у ра­ды­у­се 16 кі­ла­мет­раў. З 3200 ча­ла­век, якія пра­жы­ва­юць тут, чац­вёр­тая част­ка — пен­сі­я­не­ры, за зда­роў­ем якіх па­трэ­бен па­ста­ян­ны кант­роль. У кож­на­га — «бу­кет» хва­роб, ска­ча ціск, «ба­рах­ліць» сэр­ца. Але на ме­ды­цын­скае аб­слу­гоў­ван­не на­ра­каць не да­во­дзіц­ца. Акра­мя су­час­най ам­бу­ла­то­рыі з клі­ні­ка-ды­яг­нас­тыч­най ла­ба­ра­то­ры­яй, дзён­ным ста­цы­я­на­рам і на­ват ста­ма­та­ла­гіч­ным ка­бі­не­там, на­сель­ніц­тва аб­слу­гоў­ва­юць яшчэ 3 ФА­Пы. Ад са­май ад­да­ле­най вёс­кі да блі­жэй­ша­га фель­чар­ска­га пунк­та — 2 кі­ла­мет­ры. А ў ме­ды­каў, што пра­цу­юць тут, на ўзбра­ен­ні ка­лі не свая ма­шы­на, то спе­цы­яль­на на­бы­ты для гэ­тых мэт за бюд­жэт­ныя гро­шы ве­ла­сі­пед.

Тут жа, на ФА­Пе, ёсць не­вя­ліч­кі ап­тэч­ны пункт, дзе, як свед­чыць урач, ёсць усё не­аб­ход­нае. У край­нім вы­пад­ку фель­чар заў­сё­ды мо­жа апе­ра­тыў­на звя­зац­ца з ап­тэ­кай аг­ра­га­рад­ка і па­поў­ніць за­пас.

— Атры­маць ме­ды­цын­скую кан­суль­та­цыю ці на­быць ле­кі жы­ха­ры мо­гуць на­ват не вы­яз­джа­ю­чы з вёс­кі, — ка­жа Ма­рыя Зай­ца­ва. — У кож­ным на­се­ле­ным пунк­це раз на два тыд­ні пра­цуе так зва­ны пе­ра­соў­ны ФАП. Пры­ём вя­дзец­ца на ба­зе спе­цы­яль­на пры­зна­ча­на­га для су­стрэч з на­сель­ніц­твам «са­цы­яль­на­га» до­ма.

Да­сяг­нуць узор­на­га ўзроў­ню ам­бу­ла­то­рыі да­па­маг­ло яшчэ і тое, што раз­мя­шча­ец­ца яна на тэ­ры­то­рыі аг­ра­га­рад­ка Ві­шоў, дзе зна­хо­дзіц­ца вя­до­мы ў воб­лас­ці і за яе ме­жа­мі кал­гас «Ра­дзі­ма». Яго кі­раў­нік Аляк­сандр Ла­па­цен­таў са­дзей­ні­чае та­му, каб на­сель­ніц­тва пры­трым­лі­ва­ла­ся зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця і не хва­рэ­ла. У яго гас­па­дар­цы на­ват іс­нуе цэ­лая сіс­тэ­ма да­плат для тых, хто не мае шкод­ных звы­чак і зай­ма­ец­ца спор­там.

— Ён ні­ко­лі не ад­маў­ля­ец­ца нам да­па­маг­чы, — за­ўва­жае га­лоў­ны ўрач Бя­лы­ніц­кай ра­ён­най баль­ні­цы Вік­тар Пянь­коў­скі. — За кошт гас­па­дар­кі на­бы­ты ла­ба­ра­тор­нае і ін­шае аб­ста­ля­ван­не. А ка­лі да­ве­даў­ся, што не­каль­кі ча­ла­век не прай­шлі флю­араг­ра­фію, ху­цень­ка ар­га­ні­за­ваў транс­парт, і мы ўсіх аб’­еха­лі. Ця­пер кі­раў­нік кал­га­са шу­кае срод­кі, каб на­быць для аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва ме­ды­цын­скую ма­шы­ну.

Да­рэ­чы, Бя­лы­ніц­кі ра­ён вель­мі пры­ваб­ны для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. Вік­тар Пянь­коў­скі га­на­рыц­ца тым, што Не­жкаў­скай ам­бу­ла­то­ры­яй кі­руе ўра­джэн­ка гэ­тых мяс­цін. «Во­сем га­доў та­му Ма­рыя Зай­ца­ва скон­чы­ла Го­мель­скі мед­ін­сты­тут і вяр­ну­ла­ся да­до­му, — ад­зна­чае ён. — Вель­мі аду­ка­ва­ны ўрач, па­цы­ен­ты ад яе ў за­хап­лен­ні.

На­су­пе­рак сцвяр­джэн­ням, што вёс­ка вы­мі­рае, Ві­шоў мож­на лі­чыць перс­пек­тыў­ным аг­ра­га­рад­ком. Сё­ле­та тут на­ра­дзі­ла­ся 34 дзі­ця­ці, а за апош­нія як мі­ні­мум 5 га­доў не бы­ло ні­вод­на­га вы­пад­ку дзі­ця­чай смя­рот­нас­ці.

Ар­га­ні­за­цыі пра­цы ў сіс­тэ­ме ахо­вы зда­роўя тут так­са­ма мож­на па­ву­чыц­ца. Ня­даў­нія хва­ля­ван­ні, якія вы­клі­ка­ла ўвя­дзен­не но­вых пра­ві­лаў вы­да­чы ле­каў у ап­тэ­ках, Бя­лы­ніц­кі ра­ён не за­кра­ну­лі.

— У нас вы­да­чу ле­каў, на якія па­трэ­бен рэ­цэпт, ажыц­цяў­ляе ўрач, — удак­лад­няе Вік­тар Пянь­коў­скі. — Тэ­ра­пеў­ты і фель­ча­ры ФА­ПА­аў за­клю­чы­лі да­га­во­ры з ап­тэ­кай, і па­цы­ен­ты ад гэ­та­га толь­кі ў вый­гры­шы.

Ся­род ноу-хау ў ра­ё­не і та­кая па­слу­га, як аса­біс­ты тэ­ра­пеўт. За асоб­ную пла­ту ча­ла­век ці ар­га­ні­за­цыя мо­гуць да­зво­ліць са­бе быць пад больш піль­ным ме­ды­цын­скім на­гля­дам. Па­слу­га іс­нуе ня­даў­на, а ўжо за­клю­ча­на ка­ля 20 да­га­во­раў. Ра­ён­ная ме­ды­цын­ская ўста­но­ва па­чы­нае ўка­ра­няць і стра­ха­вую ме­ды­цы­ну. Шэ­раг прад­пры­ем­стваў ужо га­то­вы су­пра­цоў­ні­чаць у гэ­тым на­прам­ку.

Но­выя фор­мы ар­га­ні­за­цыі дзей­нас­ці, за­ці­каў­ле­насць ра­ён­най ула­ды і да­па­мо­га вя­ду­чых прад­пры­ем­стваў ра­ё­на да­па­ма­га­юць па­вы­сіць якасць ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня.

Пас­ля та­го, як баль­ні­ца атры­ма­ла лі­цэн­зію на ака­зан­не транс­парт­ных па­слуг, ня­ма праб­лем і з да­стаў­кай тых, хто хо­ча прай­сці аб­сле­да­ван­не ў ме­ды­цын­скіх уста­но­вах Ма­гі­лё­ва і на­ват Мін­ска. Пры жа­дан­ні транс­парт пра­да­стаў­ля­ец­ца на­ват для ту­рыс­тыч­ных па­слуг!

Больш кам­форт­ным ста­ла і зна­хо­джан­не ў баль­ні­цы. Тут ёсць па­ла­ты ква­тэр­на­га ты­пу — з кух­ня­мі і гас­ці­ны­мі. Тыя ж кух­ні аб­ста­ля­ва­ны па-су­час­на­му: ёсць ха­ла­дзіль­ні­кі і на­ват мік­ра­хва­лёў­кі.

У блі­жэй­шых пла­нах — ад­крыц­цё са­ля­но­га па­коя. Ка­лі ме­ды­цы­на та­кі­мі тэм­па­мі бу­дзе раз­ві­вац­ца ў ра­ё­нах і да­лей, не­ўза­ба­ве га­рад­скі жы­хар пач­не зайз­дрос­ціць вяс­ко­ва­му.

Нэ­лі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения