Вверх

Вы здесь

«Не рабіце таго, чаго не жадалі б сабе…»

Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ма­гі­лёў­ска­га ААТ «Ма­га­тэкс» Вік­тар Ма­ці­е­віч - пра тое, што агуль­на­га па­між му­зы­кай і ка­мер­цы­яй, чым ка­рыс­ная кан­ку­рэн­цыя і як пры­ва­біць за­меж­ны біз­нес.

Але цал­кам пе­ра­ары­ен­тоў­вац­ца на ін­шыя рын­кі з Ра­сіі і кра­ін СНД мы не збі­ра­ем­ся. Ка­лі вы­зва­ля­еш ад­ну ні­шу, яе ад­ра­зу ж зой­ме нех­та ін­шы.

- Сён­ня «Ма­га­тэкс» лі­чыц­ца ад­ным з па­спя­хо­вых прад­пры­ем­стваў у кра­і­не, але так бы­ло не заў­сё­ды. Вы прый­шлі сю­ды асэн­са­ва­на або пад уплы­вам аб­ста­він?

- Я прый­шоў сю­ды ў 1984 го­дзе па раз­мер­ка­ван­ні пас­ля Ма­гі­лёў­ска­га ма­шы­на­бу­даў­ні­ча­га ін­сты­ту­та, а ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам стаў у 2002 го­дзе. Ка­лі гля­дзеў са­вец­кія філь­мы пра тое, як май­стар на за­вод­зе вы­рас­тае да ды­рэк­та­ра, мне зда­ва­ла­ся, што гэ­та не пра мя­не. І ба­чы­це, як па­мы­ліў­ся. Але ў ма­ім вы­пад­ку пра­цэс па­ско­рыў раз­вал Са­ю­за. У 1988 го­дзе прад­пры­ем­ства вы­пус­ка­ла амаль 10 міль­ё­наў мет­раў тка­ні­ны за ме­сяц, а ў 92-м -міль­ён дзвес­це. Не ста­ла дзярж­за­ка­заў -і аб’­ёмы ім­гнен­на ўпа­лі. Трэ­ба бы­ло як ма­га хут­чэй шу­каць свае ні­шы. Па­ча­лі ства­рац­ца мар­ке­тынг, ка­мер­цый­ныя служ­бы. Я пра­ца­ваў на­мес­ні­кам на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла па мар­ке­тын­гу і ад­чу­ваў ся­бе на сва­ім мес­цы. Аб пра­дук­цыі ве­даў усё, мне вель­мі па­да­ба­ла­ся, ка­лі мог ка­гось­ці пе­ра­ка­наць.

У тых яшчэ но­вых для нас ка­мер­цый­ных умо­вах мне вель­мі да­па­маг­ло за­хап­лен­не… спор­там і му­зы­кай. Спорт, якім я зай­маў­ся 8 га­доў, да­зва­ляе раз­ві­ваць ха­рак­тар і да­ся­гаць мэ­ты. Му­зы­ка -на­огул маё дру­гое «я», ра­зам з сяб­ра­мі па ін­сты­ту­це ста­яў ка­ля вы­то­каў ма­гі­лёў­ска­га дыс­ка­тэч­на­га ру­ху. Да­рэ­чы, мы пэў­ны час вы­сту­па­лі ў па­пу­ляр­ных ка­вяр­нях го­ра­да, а на прад­пры­ем­стве пас­ля ін­сты­ту­та я не толь­кі пра­ца­ваў май­страм, але і вёў дыс­ка­тэ­кі. У мя­не быў доб­ра пад­ве­ша­ны язык, я не ба­яў­ся сцэ­ны, лю­дзей, зно­сін. Мне па­да­ба­ла­ся ўні­каць у тон­ка­сці ма­ёй спра­вы, ад­чу­ваць ся­бе пра­фе­сі­я­на­лам. Па­мя­таю, як да нас пры­еха­лі прад­стаў­ні­кі ад­ной кам­па­ніі і ста­лі рас­па­вя­даць пра тэх­ніч­ныя тка­ні­ны. І вель­мі здзі­ві­лі­ся, ка­лі я ім вы­даў яшчэ больш ін­фар­ма­цыі.

У нас пы­та­лі­ся: «Як, вы яшчэ іс­ну­я­це?»

Ка­лі Вік­та­ру Ма­ці­е­ві­чу пра­па­на­ва­лі ўзна­ча­ліць прад­пры­ем­ства, ён пра­ца­ваў ужо на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра па ка­мер­цыі.

- Ста­но­ві­шча «Ма­га­тэк­са» бы­ло скла­да­ным, - ус­па­мі­нае ён гэ­ты цяж­кі пе­ры­яд. - Ледзь-ледзь ха­па­ла на за­ро­бак, ас­тат­няе не­зра­зу­ме­ла як за­кры­ва­ла­ся. Трэ­ба бы­ло неш­та мя­няць. На па­са­ду ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра пра­па­ноў­ва­ла­ся не­каль­кі кан­ды­да­тур, але ў вы­ні­ку спы­ні­лі­ся на ма­ёй. Ка­лі пра­хо­дзіў уз­гад­нен­не ў абл­вы­кан­ка­ме, вы­тры­маў са­праўд­ны эк­за­мен на ад­па­вед­насць. Пер­шыя ме­ся­цы ра­бо­ты бы­лі са­мы­мі на­пру­жа­ны­мі, трэ­ба бы­ло ства­рыць ка­ман­ду, вы­зна­чыц­ца, што ра­біць, для ка­го і ку­ды. Пер­шыя паў­та­ра го­да ра­ней 10 ве­ча­ра пра­ца для мя­не не за­кан­чва­ла­ся. Вель­мі скла­да­ны быў пе­ры­яд, ка­лі па­чаў па­сту­паць тан­ны тэкс­тыль з Кі­тая. Не­ка­то­рыя на­шы парт­нё­ры на­ват здзіў­ля­лі­ся, што мы ўсё яшчэ іс­на­ва­лі. Нам пра­па­ноў­ва­лі зні­зіць кошт, каб пе­ра­біць кі­тай­скую экс­пан­сію. Але я пры­трым­лі­ваў­ся та­го, што трэ­ба ра­біць ак­цэнт не на кош­це, а на но­вых ві­дах тка­ні­ны і аздаб­лен­няў. Як па­ка­заў час, ра­шэн­не не бы­ло па­мыл­ко­вым. Ня­даў­на бы­лі на вы­ста­ве НА­ТА ў Пра­зе «Сал­дат бу­ду­чы­ні» і ўпэў­ні­лі­ся, што мо­жам ра­біць не горш за ас­тат­ніх. Сён­ня мы ідзем на­га ў на­гу з су­свет­ны­мі тэн­дэн­цы­я­мі.

- Як атрым­лі­ва­ец­ца за­ста­вац­ца на пла­ву ў скла­да­ных эка­на­міч­ных аб­ста­ві­нах?

- Каб не ад­стаць, трэ­ба мець су­час­ныя тэх­на­ло­гіі, аб­ста­ля­ван­не. А яшчэ ад­соч­ваць, ку­ды ру­ха­ец­ца ры­нак, што яму па­трэб­на. Зра­бі­лі ан­ты­бак­тэ­ры­яль­ную апра­цоў­ку і ху­цень­ка яе пра­па­на­ва­лі, рас­пра­ца­ва­лі мемб­ран­ную тка­ні­ну -і ад­ра­зу ж па­ка­за­лі спа­жыў­цу. Нель­га рас­цяг­ваць гэ­ты пра­цэс на га­ды. Кан­ку­рэн­цыя вель­мі сур’­ёз­ная. Ця­пер на­ладж­ва­ем кан­так­ты з Чы­лі, шы­ем для іх 12 кас­цю­маў, спа­дзя­ём­ся на пэў­ны вы­нік.

Трэ­ба ўвесь час ру­хац­ца на­пе­рад, спра­ба­ваць ней­кія но­выя фор­мы. Вось, на­прык­лад, мы не­вы­пад­ко­ва пад­трым­лі­ва­ем та­кі фэст, як «Бард-ры­бал­ка». Гэ­тае ме­ра­пры­ем­ства пры­цяг­вае лю­дзей. І вель­мі важ­на, каб наз­ва прад­пры­ем­ства аса­цы­я­ва­ла­ся з пры­ро­дай, з ка­лек­тыў­ным ду­хам, з пры­стой­нас­цю. Ча­сам вы­пад­ко­выя рэ­чы мо­гуць ады­граць вя­лі­кую ро­лю. Ад­ной­чы, ка­лі пра­ца­ваў у за­бес­пя­чэн­ні, я без­вы­ні­ко­ва спра­ба­ваў да­мо­віц­ца з ад­ным мас­коў­скім прад­пры­ем­ствам. Ка­лі дзяў­чы­на на дру­гім кан­цы проваду мне зноў пра­па­на­ва­ла па­тэ­ле­фа­на­ваць пас­ля вы­хад­ных, я са злос­ці кі­нуў ёй: «Доб­ра­га вам уі­к-эн­да». І рап­там чую пы­тан­не: «А вы што, вы­ву­ча­е­це анг­лій­скую?» Сло­ва за сло­ва -і праз не­каль­кі хві­лін мы раз­маў­ля­лі ўжо як са­праўд­ныя сяб­ры. Скон­чы­ла­ся тым, што спра­ва вы­ра­шы­ла­ся ў той жа дзень.

Пра Дзярж­ду­му і ад­каз­нас­ці за ўчын­кі

- Вы лю­бі­це цы­та­ваць вя­до­мых лю­дзей. Гэ­та доб­рая па­мяць ці вам па­да­ба­ец­ца пус­каць пыл у во­чы?

- Ка­лі ад­чу­ваю, што гэ­тыя дум­кі су­па­да­юць з ма­і­мі, цы­тую. Усё атрым­лі­ва­ец­ца са­мо са­бой, пад уз­дзе­ян­нем ней­кіх аб­ста­він. Зу­сім не для та­го, каб ка­мусь­ці па­ка­зац­ца вель­мі ра­зум­ным. Па­мя­таю вы­па­дак, ка­лі мы з парт­нё­рам з Сер­біі раз­маў­ля­лі, і мне пас­ля кож­най яго гіс­то­рыі ўзгад­ваў­ся ней­кі анек­дот. Нам бы­ло па-са­праўд­на­му ве­се­ла.

- А бы­ло та­кое, што вам пра­па­ноў­ва­лі кі­нуць усё і доб­ра ўлад­ка­вац­ца за мя­жой?

- У Ра­сіі ра­зы ча­ты­ры. Але, маг­чы­ма, яшчэ не знай­шло­ся ча­гось­ці па-са­праўд­на­му ці­ка­ва­га для мя­не (усмі­ха­ец­ца). А ка­лі сур’­ёз­на, мне па­да­ба­ец­ца тое, чым я зай­ма­ю­ся. Мы ўвесь час неш­та ства­ра­ем, ру­ха­ем­ся на­пе­рад. Да­рэ­чы, «Ма­га­тэк­су» я ад­даў 30 га­доў свай­го жыц­ця.

Пра­ца­ваць кі­раў­ні­ком скла­да­на, але тут ёсць свае пе­ра­ва­гі. Ня­гле­дзя­чы на ўсе праб­ле­мы, гэ­та маг­чы­масць ра­біць тое, што ты лі­чыш па­трэб­ным, ад­чу­ваць ся­бе гас­па­да­ром у доб­рым сэн­се гэ­та­га сло­ва. Па­мя­таю, на вы­ста­ве ў Ра­сій­скай Дзярж­ду­ме ў мя­не спы­таў­ся кі­раў­нік ад­ной фрак­цыі: «Гэ­та праў­да, што прэ­зі­дэнт пад­піс­вае вам ка­ман­дзі­роў­ку?» Пы­тан­не пра­гу­ча­ла на поў­ным сур’­ё­зе. Я за­даў яму су­стрэч­нае: «А вы ве­да­е­це, коль­кі пры­клад­на ды­рэк­та­раў у Бе­ла­ру­сі?» Ча­ла­век не ра­зу­меў, што дзяр­жа­ва не да та­кой сту­пе­ні ўмеш­ва­ец­ца ў спра­вы. Так, яна дык­туе ней­кія рам­кі, але, ка­лі пра­ца­ваць, а не ад­седж­вац­ца, праб­лем не ўзнік­не.

- А як вы са­бе ўяў­ля­е­це су­мес­нае прад­пры­ем­ства? На якіх умо­вах па­га­дзі­лі­ся б на та­кі крок?

- Ка­лі ка­жуць: дай­це нам пра­дук­цыю, а мы праз не­каль­кі ме­ся­цаў неш­та вам вер­нем, гэ­та не спра­ва. Ка­лі жа­да­е­це су­пра­цоў­ні­чаць, па­він­ны ры­зы­ка­ваць сва­і­мі гра­шы­ма з на­мі на­роў­ні. Але яшчэ ха­пае та­кіх, якія імк­нуц­ца за­раб­ляць на ха­ля­ву. Ад­ной­чы ў Гер­ма­ніі нам пра­па­на­ва­лі ад­крыць офіс і пра­сі­лі на гэ­та 10 ты­сяч до­ла­раў. Ка­лі я па­ці­ка­віў­ся, якая ад гэ­та­га ка­рысць прад­пры­ем­ству, нам па­абя­ца­лі шу­каць спа­жыў­цоў… па ін­тэр­нэ­це. Але гэ­та мож­на ра­біць і з Ма­гі­лё­ва.

- Ча­му ў роў­ных эка­на­міч­ных умо­вах не ва ўсіх атрым­лі­ва­ец­ца пра­ца­ваць ад­ноль­ка­ва па­спя­хо­ва?

- Ка­лі б кож­ны на сва­ім пра­цоў­ным мес­цы пра­ца­ваў, як для ся­бе, мы б квіт­не­лі. Трэ­ба да­ра­жыць тым, што та­бе да­ве­ры­лі. Ка­лі я стаў кі­раў­ні­ком, быў цяж­кі пе­ры­яд. Мне ка­за­лі, што тэкс­ты­лю ў Бе­ла­ру­сі не быць, трэ­ба хут­чэй пра­да­ваць за­вод і зай­мац­ца не­чым ін­шым. Але я жы­ву ў гэ­тым го­ра­дзе, ве­даю гэ­тае прад­пры­ем­ства і лю­дзей, што на ім пра­цу­юць, і сум­лен­не не да­зва­ляе мне ра­біць сваю спра­ву дрэн­на. У пер­шую чар­гу я пра­цую для ся­бе. І ін­шым тлу­ма­чу: «Ка­лі вы пры­хо­дзі­це на ра­бо­ту, вы для ся­бе ста­ра­еце­ся. Гэ­та трэ­ба вам, а не май­стру, на­чаль­ні­ку ці ды­рэк­та­ру». А яшчэ па­він­на быць ад­чу­ван­не ад­каз­нас­ці за лю­дзей і ра­шэн­ні, якія пры­ма­юц­ца. Вы ж не ста­не­це на­бы­ваць для ся­бе тую ж праль­ную ма­шы­ну, якая не пра­цуе. Але сён­ня ха­пае пры­кла­даў, ка­лі на прад­пры­ем­стве ку­пі­лі аб­ста­ля­ван­не -і не за­пус­ці­лі. Як жа так? Яго ж нех­та вы­бі­раў. Нель­га так ста­віц­ца да та­го, што нам аса­біс­та не на­ле­жыць. Гэ­та ўсё роў­на што ўкрас­ці гро­шы ў на­стаў­ні­цы, сал­да­та ці дзі­ця­ці з ін­тэр­на­та.

Нэ­лі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения