Вверх

Вы здесь

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч падтрымала ідэю аб стварэнні музея Алеся Адамовіча

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч матэрыяльна падтрымала ідэю аб стварэнні музея Алеся Адамовіча у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна.

Сусветна вядомая пісьменніца рэдка бывае дома. Цяпер яна зноў працягвае свой тур па замежных краінах. Але перад сваёй паездкай у Германію Святлана Алексіевіч падзялілася сваімі ўспамінамі пра Алеся Адамовіча.

- Я ведаю, што існуе мэта стварыць музей, і я падтрымліваю гэтую ідэю, - кажа яна. - У мяне быў цяжкі год, шмат паездак, але я заўсёды трымала ў свядомасці, што павінна ў гэтым удзельнічаць. Я ахвярую пяць тысяч долараў, ва ўсякім разе хоць пачнуцца будаўнічыя работы. Калі б кожны з нас, у каго грошай болей, чым у іншых, мог нешта зрабіць для памяці вялікага пісьменніка, мы б жылі зусім інакш. Мы чакаем нейкіх патуранняў дзяржавы, а дзе мы? Чаму мы нічога не робім самі? Гэтаму нам трэба вучыцца ў той жа Еўропы. Там, напрыклад, у месцы, дзе жыў пісьменнік, нават малавядомы, абавязкова адкрыюць музей і паставяць яму помнік. Там усё робіцца для захавання яго памяці, і нават у школах пра гэта гавораць. Ёсць такая культурная пераемнасць. Мы ж недаацэньваем, што такое памяць, што такое вялікі чалавек у нашай культуры.

Але нягледзячы на тое, што мы жывём у такі прамежкавы час, калі планка культурнага жыцця знізілася і ўсю прастору запоўніла матэрыяльная частка, калі людзі занятыя выжываннем, нейкімі матэрыяльнымі рэчамі, усё роўна трэба заставацца людзьмі, трэба назапашваць, як той казаў, айсберг культуры. Жыццё складаецца не толькі з матэрыяльных рэчаў, чалавекам чалавека робіць культура. Трэба чытаць эсэ Адамовіча, яго артыкулы, каб «пашырыць мазгі».

Патрэбны нейкі спіч да багатых людзей. Сёння яны наб'юць кішэні, а іх дзеці, нават калі паедуць вучыцца ў іншую краіну, усё роўна застануцца грамадзянамі гэтай краіны. Таму трэба думаць пра радзіму. Хоць бы адну-дзве справы зрабіце не толькі для сябе, але і для краіны.

- Наколькі вам блізкая тэма Адамовіча і наогул гэты пісьменнік?

- Адамовіч - гэта мой настаўнік. На маю думку, Адамовіч - самы інтэлектуальны чалавек у нашай літаратуры, ва ўсялякім разе я вельмі рада, што ён паставіў мне, вобразна кажучы, машыну мыслення, у яго я вучылася шматлікім рэчам.

- А якім вы запомнілі Адамовіча? Можа, узгадаеце нейкі эпізод?

- Алесь Адамовіч быў дзіўны чалавек. Мы пазнаёміліся, калі выйшла кніга «Я з вогненнай вёскі». Я якраз працавала ў «Сельскай газеце», і мне далі заданне зрабіць з ім інтэрв'ю. Я патэлефанавала дамовіцца аб сустрэчы і зусім нечакана пачула: добра, я да вас забягу. А я думала, што ён, такі мэтр, запросіць кудысьці прыйсці. Ён сапраўды забег у рэдакцыю пасля абеду, і мы з ім пагутарылі. Праз некаторы час перадала яму інтэрв'ю, ён прачытаў і прызнаўся: «Я калі ўбачыў вас, такую маленькую, падумаў: ну што гэта дзяўчынка напіша? Вазьму ўсё і перапішу». Але інтэрв'ю яму спадабалася. З тых часоў мы сталі сябраваць. Гэта былі ўрокі духоўныя. Ён не вучыў мяне пісаць, ён вучыў мяне мысліць. Гэты чалавек вельмі паўплываў на мяне.

- І які ўрок быў самым важным?

- Духоўная асоба складаецца з агульнага поля, агульных уражанняў, яна больш моцная. А вось тое, што я не змагу рабіць так, як ён, - гэта яго дэмакратычнасць. Яму мог патэлефанаваць нейкі малады рэжысёр, і ён бег глядзець зусім нікому не вядомых дзяцей дзесьці на новабудоўлі. У яго кабінеце заўсёды было ўсё завале.

«Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

21.01.2017 - 09:48 | В Горках ледниковый период: можно ли активно развлечься зимой в регионах?

Зима всегда ассоциируется с активным отдыхом. Катание на коньках и лыжах, спуски на тюбингах с крутых горок... Чтобы ощутить все прелести зимних спортивных развлечений, не обязательно ехать на дорогие горнолыжные курорты.

20.01.2017 - 09:37 | Ольга Кисляк: О музеях Могилевщины

В самом центре Могилева - между Пожарным переулком, улицами Первомайской и Ленинской - есть комплекс зданий, построенных в первой половине ХХ века. Сейчас они пусты. И вот горожане, трепетно относящиеся к истории, подали городским властям идею - разместить в одном из них музей. Поскольку здесь когда–то располагался хлебозавод, то и музей должен быть соответствующий - хлеба.

19.01.2017 - 10:15 | Как сэкономить на концентратах и при этом надоить больше молока

В Климовичском филиале «Нива-Агро» МТК загружен на сто процентов. Здесь разводят голштинскую породу коров и связывают с ней наращивание объемов производства. Аграрии поставили перед собой высокую планку — увеличить удои до 20—25 килограммов молока в сутки.

16.01.2017 - 09:32 | Незрячая могилевчанка учит других познавать этот мир на ощупь

Обаятельная могилевчанка Маргарита Манкевич выглядит намного моложе своих лет и чувствует себя востребованной. Хотя несколько лет назад ей, потерявшей зрение, пришлось буквально учиться жить заново. Теперь она — своего рода луч света для тех, кто только начал познавать этот мир на ощупь.

13.01.2017 - 08:44 | Проблема пешеходного травматизма зимой особо остра

Что ни говори, а жизнь порой подкидывает удивительные сюжеты. Я, например, была просто поражена, увидев, как дама весьма почтенного возраста, неожиданно прервав движение по тротуару, стала делать выпады в сторону проезжей части.

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения