Рус Бел Eng

Новае жыццё двух мастоў

Па стане дарог мяркуюць пра дабрабыт краіны ў цэлым. У Магілёве шмат чаго робіцца ў гэтым кірунку. З чэрвеня вядзецца рэканструкцыя выключна важнай магістралі Магілёва-Дняпроўскага моста па Пушкінскім праспекце. Перад гэтым новае жыццё атрымаў мост па праспекце Шміта. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў расказаў пра тое, як у горадзе развіваецца інжынерна-транспартная інфраструктура.

- Найперш уражваюць тэмпы, якімі робіцца справа. Дастаткова ўзгадаць тое, як аператыўна вялася рэканструкцыя Шмітаўскага моста. Аб’ект, калі не памыляюся, быў здадзены з апярэджаннем тэрмінаў на 4 месяцы?

- Так, рэканструкцыя была зроблена за 16 месяцаў замест 20. Прычыны для пачатку рамонту былі больш чым сур’ёзныя. Адбылася карозія і разрывы высокатрывалых ліній жалезабетонных апор, з’явілася расколіна на адной з балак. Адным словам, моцна пагоршылася апорная здольнасць канструкцый мосту. Усё гэта стала падставай для неадкладнага рамонту аб’екта. Заказчыкам выступіла Магілёўскае УКБ, рэканструкцыя абышлася амаль у 90 мільярдаў рублёў.

- Зараз актыўна вядзецца будаўніцтва на яшчэ адным важным мосце па Пушкінскім праспекце. Якія змены чакаюць гэты аб’ект?

- Так, вядзецца рэканструкцыя транспартнага вузла на перасячэнні вуліцы Чалюскінцаў і Пушкінскага праспекта. Першы этап пачаўся сёлета ў чэрвені. Пасля капітальнага рамонту мост стане даўжэйшы амаль на 12 метраў і шырэйшы больш чым на 13 метраў. Колькасць палос для руху транспарту павялічыцца з 4 да 6 з перспектывай пабудовы транспартнай развязкі ў 2-х узроўнях. Будзе праведзена замена пралётных канструкцый на сталебетонныя, зроблена ўзмацненне існуючых апор. Прадугледжана будаўніцтва падземнага пешаходнага перахода, перабудова кантактнай тралейбуснай сеткі, сеткі вулічнага асвятлення і падземных інжынерных камунікацый. Павелічэнне прапускной здольнасці моста павысіцца на 30%. Яго рэканструкцыя ацэньваецца ў больш чым 298 мільярдаў рублёў.

- Якая праца зроблена для паляпшэння вулічна-дарожнай сеткі і якія планы па добраўпарадкаванні інжынерна-транспартнай сеткі Магілёва на наступны год?

- За 2012-2014 гады заасфальтавана 32,5 кіламетра вулічна-дарожнай сеткі. Сёлета мы рэканструявалі больш за 4 кіламетры магістральных вуліц, у планах яшчэ каля 10 кіламетраў. Зрабілі транспартную развязку на перасячэнні вуліц Фаціна і Каралёва. Плануем правядзенне 2-й чаргі па пашырэнні Мінскай шашы на працягу амаль 5 кіламетраў з будаўніцтвам веладарожкі, капітальны рамонт вуліц Якубоўскага, Лазарэнкі, рэканструкцыю транспартнага вузла на скрыжаванні вуліцы Чалюскінцаў і Пушкінскага праспекта ў раёне моста, не застануцца без увагі і мясцовыя праезды.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.