Вверх

Вы здесь

Новая кацельня на ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” дазваляе за суткі сэканоміць каля $500

Для ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” увядзеянне новай кацельні з паравымі катламі вытворчасці германскай фірмы “LOOS INTERNATIONAL” з’явілася свайго роду прарывам не толькі на шляху вырашэння праблем эканоміі і беражлівасці, але і ў паляпшэнні экалогіі.

Днямі быў падпісаны акт аб завяршэнні тут мантажных і пуска-наладачных работ. Два катлы пачалі працаваць на мясцовым відзе паліва - тэхнічным тлушчы.

“За змену выкарыстоўваем каля 1,5 тоны тлушчу, - паведаміла аператар кацельні Тамара Шадышкова. – Разам з калегамі стараемся дакладна захоўваць зададзеную тэхналогію”.

Слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Міхаіл Таранкоў пад патранажам германскага спецыяліста Петэра Кашуцке трымае пад пільным кантролем дыяпазон рэгуліровак складанага тэхналагічнага абсталявання. Таму і збояў у эксплуатацыі катлоў не назіраецца. Галоўны інжынер акцыянернага таварыства Сяргей Елісееў разам са сваім калегам з расійскай мантажна-наладачнай фірмы Сяргеем Расохіным удакладняюць параметры аптымальнага рэжыму эксплуатацыі кацельні.

“Дасягненнем з’яўляецца ўжо тое, што за суткі эканомім амаль 2000 кубічных метраў газу, - падкрэслілі, задаволеныя работай катлоў, спецыялісты. – У пераводзе на валютны эквівалент эканамічны эфект складае каля $500. Пры гэтым тэхналагічны цыкл утылізацыі сыравіны скараціўся з 8 да 2 гадзін. Адначасова вырасла эканомія электрычнай энергіі. Калі пры эксплуатацыі газавай кацельні сутачны расход складаў 3,5 тыс. кілават-гадзін, то цяпер – 1,5.

Акрамя таго, на прадпрыемстве адзначылі, што выкіды ў атмасферу шкодных рэчаваў скараціліся з 11,2 да 3,5 умоўнай тоны.

“У цэлым жа сутачная прадукцыйнасць пратэінавага завода вырасла з 40 да 60 тон сыравіны, - падкрэсліў начальнік вытворчасці прадпрыемства Аляксандр Кавалёў. – Адпаведна больш сталі вырабляць бялкова-вітаміннай мукі і тэхнічнага тлушчу”.

Зараз інжынерная служба прадпрыемства разам з праектантамі працуе над вырашэннем праблемы ліквідацыі непрыемнага паху, што зыходзіць з вытворчага цэху. Наколькі хутка і эфектыўна яна будзе вырашана, пакажа час.

Па матэрыяле газеты “Зара над Друццю”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения