Вверх

Вы здесь

Па месцах баявой славы атрада «Слаўны»

Чэрвеньская  раніца выдалася не па сезоне халоднай.  Начная тэмпература склала ўсяго плюс 6 па Цэльсію, а таму апрануўшыся цяплей, адпраўляемся  ў  дарогу,  у якую  паклікала  нас  вялікае  жаданне  пакланіцца  праху  байцоў  атрада  ”Слаўны”  і  А. П. Шастакова,  жыццё  якога  трагічна  абарвалася  12 чэрвеня  1944  года,  а  яшчэ  даведацца  больш  пра  гераічны  шлях  знакамітага  атрада. 

Да Мінска  едзем спачатку  дызелем,  з  Асіповіч  на хуткаснай  электрычцы.  Камфортна, цёпла, утульна, а галоўнае  хутка – літаральна  праз  гадзіну  ўжо  ў сталіцы.

На вакзале нас  сустрэў Вячаслаў Антонавіч  Баршчэўскі і далей на  аўтамабілі накіроўваемся  ў вёску  Бакшты, што ў  Іўеўскім раёне, Гродзенскай вобласці.

Баявы  шлях  «Слаўнага»  з  лютага  1942-га  па  ліпень  1944  го-да — гэта  бясконцы  рэйд  у  тыле  ворага  па  лясах  і  балотах  Браншчыны  (15  месяцаў  атрад дзейнічаў  на  тэрыторыі  Бранскай  вобласці  і  15 — на  тэрыторыях  Гомельшчыны, Магілёўшчыны,  Міншчыны  і  Гродзеншчыны).  Як  вядома,  на  тэрыторыі Клічаўскага  раёна  атрад  базіраваўся  8  месяцаў:  спачатку  гэта  былі  лясы  каля  вёскі  Коўбча,  а  потым  цяжкадаступныя  ўсакінскія  балоты  і  база  на  востраве  Верамееўка.  Нават  цяжка  ўявіць,  чаго  каштавала  ім  не  толькі  вядзенне  актыўных  баявых  і  разведвацельных  аперацый,  а  і  само  жыццё  ў  глыбокім  тыле  ворага.  Вось,  напрыклад,  як  успа-мінае  аб  гэтым  ветэран  Вялікай  Айчыннай  вайны,  баец  атрада   Аляксей  Іванавіч  Піманаў:  «Цяжка  прыйшлося  падчас  двухмесячнай  блакады  зімой  1943  года.  Увесь  гэты  час  жылі  ў  лесе.  Спаць  даводзілася  на  хваёвых  або  яловых  галінках.  Вогнішчы  не  разводзілі,  каб  не  выдаць  сябе.  Ні  разу  пры  30-градусным  марозе  не  зайшлі  ў  хату  абагрэцца.  Бо  нельга  было.  Калі  прысеў  на  снег — замерзнеш.  А  калі  зойдзеш  у  хату — то  немцы  заспеюць».

Немцы  ўсімі  сіламі імкнуліся  знішчыць  няўлоўных  дыверсантаў,  якія  ладзілі  засады  на  дарогах,  пускалі  пад  адхон  эшалоны,  грамілі  гарнізоны.  Спачатку  гітлераўцы  нават  вырашылі,  што  праз  лінію  фронту  перакінута  цэлая дывізія — такі  ўрон  наносіў  ім  атрад  Шастакова.  Дарэчы,  за  галаву  камандзіра  акупанты  ўстанавілі  немалую  ўзнагароду — 40  тысяч  марак.

…Паколькі  дзень  выдаўся  сонечны  і  ясны,  то  мы  атрымалі  вялікае  задавальненне  і  асалоду  ад  падарожжа  па  нашай  радзіме  і  ў  поўнай  меры  на  сабе  адчулі  вядомае  выслоўе  паэта:  ”Каб  любіць  Беларусь  нашу  мілую,  трэба  ў  розных  краях  пабываць”.

З  выдатнага    аўтабана,  па  якім  імчала  нас  машына,  адкрывалася  зору  прастора  з  прыгожымі  паселішчамі,  з  мноствам  рознакаляровых  дахаў  на    звычайных  пяцісценках  і  дыхтоўных  катэджах,  радавалі  сэрца  і  душу  аксамітнай зеленню  палі,  бясконцыя  лясныя  масівы.  На  фоне  блакітнага  неба  амаль  у  кожным  паселішчы  грацыёзна  выступалі  і  пераліваліся  на  сонцы  купалы  праваслаўных  цэркваў,  шпілі  касцёлаў,  там-сям  віднеліся  ветракі. Месцамі  над  палямі  віліся  клубы  пылу,  то  завіхаліся  хлебаробы:  даглядалі  пасевы,  акучвалі  бульбу,  нарыхтоўвалі  кармы. Пакуль  вадзіцель  пільна  сачыў  за  дарогай,   мы  разглядвалі  наваколле  Міншчыны,  Валожыншчыны,  Гродзеншчыны.

ДАВЕДКА 

Пра  баявы  шлях  і    подзвігі  байцоў  «Слаўнага»  расказваюць  некалькі  музеяў,  якія  існуюць у  Маскве  на  стадыёне  «Дынама»,  у  Бранску,  у  Мінску  ў  дзіцячым  Доме  творчасці  “Радуга”, у  Магілеве ў СШ № 22,  і  школьны  музей ў  вёсцы  Бакшты.  У  розных  месцах  Беларусі  ўстаноўлены  помнікі  і  абеліскі,  мемарыяльныя  дошкі  і  знакі  ў  гонар  подзвігаў  яго  байцоў,  напрыклад,  у  вёсцы  Каменка  Рагачоўскага  раёна,  Гомельскай  вобласці  пахаваныя  6  байцоў  атрада,  у  тым  ліку  і  сямікратны  чэмпіён  Савецкага  Саюза  па  грэблі  Аляксандр  Далгушын.

У  Бакштах  нас  сустрэлі  радушна,  як  самых  дарагіх  гасцей.  Аляксандр  Уладзіміравіч  Буляк, старшыня  сельвыканкама,  расказаў  пра  вясковую  інфраструкту,  звярнуў  нашу  ўвагу  на  два  доты,  якія  ў  першую  Сусветную  вайну  пабудавалі  немцы  на  абарончым  рубяжы, сказаў  некалькі  цёплых  слоў  аб  мясцовым  святары,  а  затым   запрасіў  у  школу.   Юнакі  і  дзяўчаты  здавалі  выпускныя  экзамены  і вельмі  хваляваліся.  Настаўнікі  і  сама  дырэктар  школы  Галіна  Іо-сіфаўна  Алешчык,  нягледзячы  на  “гарачую”  экзаменацыйную  пару,  удзялілі  нам  увагу  і  паказалі  матэрыялы  экспазіцыі,  падзяліліся  фатаграфіямі  і  іншымі  матэрыяламі. Нашу  ўвагу  прыцягнуў  ланцуг  веласіпедаў  на  спецыяльнай  пляцоўцы.  “Самы  распаўсюджаны  ў  вёсцы  від  транспарту – веласіпед,  нашы  вучні  ўсе  на  колах”, – тлумачыць  Ірына  Пятроўна.

У  вёсцы  вельмі  шануюць  не  толькі  гісторыю  роднага  краю,  а  і  традыцыі,  нацыянальную  культуру. У  імправізаванай  сялянскай  хаце,  адной  з  экспазіцый  музея,  сабрана  вялікая  калекцыя  старажытных  рэчаў  сялянскага  побыту,  адзення,  вышыванак.  Сваё  летазлічэнне  вёска  вядзе  з  14-га  стагоддзя.  У  ёй  пражываюць  600  чалавек,  у  дзіцячым  садзесярэдняй  школе  выхоўваюцца  і  атрымліваюць  адукацыю  120  хлопчыкаў  і  дзяўчынак.  Назва  вёскі  паходзіць  ад  літоўскага  слова  і  азначае  вежа (башня).

Увесь  час  з  намі  была  Ірына  Пятроўна  Барысевіч.  Вельмі  абаяльная  і  ветлівая  настаўніца  пастаралася  расказаць  нам  усё  самае  цікавае.  Музей  у  школе  існуе  з  60-х  гадоў  мінулага  веку. Яго  арганізатарам  і  кіраўніком  многія  гады  быў  настаўнік  гісторыі  Сяргей  Яфімавіч  Царанкоў.   Ім  разам  з  вучнямі  і  калегамі  сабраны  найбольш  яркія  і  цікавыя  старонкі  летапісу  старажытнай  вёскі,  партызанская  і ваенная  гісторыя,    каштоўныя  матэрыялы  аб  славутых  земляках.  Асобны  раздзел  экспазіцыі  прысвечаны  атраду  спецыяльнага  прызначэння  “Слаўны”.

Школьнікам  некалькіх  пакаленняў  пашчасціла  чуць  і  бачыць  ветэранаў  атрада,  якія  пакуль  мелі  сілы  прыязджалі  да  іх  у  госці,  дзяліліся  ўспамінамі,  схілялі  галовы  ў  хвіліне  маўчання  на  брацкай  магіле,  дзе  разам  з  партызанамі  і  байцамі  “Слаўнага”  пакоіцца  А.  П.  Шастакоў. На  відным  месцы  фатаграфія  маці  і  жонкі  героя.

…У  1915  годзе  ў  сяле  Калывань  Змеінагорскага  раёна  нарадзіўся  будучы  ваенны  контрразведчык.  Пасля  вайны  яго  імя  прысвоілі  адной з  вуліц  Змеінагорска.  Вялікую Айчынную  вайну  Анатоль  Пятровіч  сустрэў  старэйшым  лейтэнантам-пагранічнікам. Прымаў  удзел  у  баях  пад  Масквой,  быў  узнагароджаны  ордэнам Чырвонага  Сцяга,  ордэнам  Леніна.  У  пачатку  1942  года  Анатолю  Шастакову  было  даручана  сфарміраваць  атрад  для  барацьбы  ў  тыле  ворага.  У  атрад  прымаліся  толькі  добраахвотнікі,  у  тым  ліку  было  18  майстроў  і  заслужаных  майстроў  спорту.  Асноўныя  задачы – разведвальная  i  дыверсійная  дзейнасць  у  тыле  ворага.  Пасля  перадыслакацыі  на  беларускую  зямлю  «Слаўны»  быў  перападпарадкаваны  НКДБ  БССР.  Атрад  цалкам  апраўдаў  сваю  назву і лічыўся  адным  з  самых  баявых  і  дзейсных.

Чэкіста  Шастакова  вельмі  цаніў  Канстанцін  Канстанцінавіч  Ракасоўскі.  Адзіны  ў  гісторыі  СССР  маршал  Савецкага  Саюза  і  маршал  Польшчы, двойчы  Герой  Савецкага  Саюза.  Камандуючы  16-й  арміяй,  а  потым  другім  Беларускім  фронтам,  распрацоў-шчык  аперацыі  “Баграціён”  ён  камандаваў  знакамітым  парадам  Перамогі  на  Чырвонай  плошчы  24  чэрвеня  1945  года.  Менавіта  пад  яго  кантролем   ажыццяўлялася  пераправа  атрада  за  лінію  фронту  ў  тыл  ворага.
Нягледзячы  на  малады  ўзрост,  маёр  Шастакоў  быў  вельмі  паважаным  і  любімым  камандзірам,  да  яго  думкі  прыслухоўваліся  ўсе  партызанскія  камандзіры,  а  часам  прасілі  яго  дапамогі  ў  распрацоўцы  і  ажыццяўленні  найбольш  важных  аперацый.  Ён  вельмі  клапа-ціўся  аб  сваіх  байцах  і  смерць  кожнага  з  іх  успрымаў  як  уласную  трагедыю.

У  весцы  Бакшты  ёсць  помнік  воінам,  загінуўшым  у  гады  Вялікай  Айчыннай.  Там  пакояцца  128  савецкіх  воінаў  і  партызан,  сярод  якіх  32 –  байцы  атрада  спецыяльнага  прызначэння  «Слаўны».

З  дакументальнай  аповесці  “Юность  уходит  в  бой”: “Цяжкім  быў  шлях  на  захад!  На  многіх  участках  дарог  гітлераўцы  выконвалі  абарончыя  работы,  і  атраду  даводзілася  ўступаць  з  імі  ў  бой.  Затое  гэтыя  сустрэчы  дазвалялі  беспамылкова  ўгадваць,  на  якіх  участках  фронту  фашысты  асабліва  баяцца  прарыву  савецкіх  войскаў,  дзе  засяроджваюць  рэзервы  для  ўдараў  у  адказ.”

1  чэрвеня  1944  года  спецатрад  «Слаўны»  прыбыў  і  размяс-ціўся  каля  вёскі  Ягадзень,  што  ў  Іўеўскім  раёне.  Чым  менш  у  ворага  заставалася  захопленай  тэрыторыі,  тым  ён  мацней  абараняўся.  Асабліва  цяжкімі  былі  баі  «Слаўнага»  з  варожымі  гарнізонамі  ў  мястэчках  Навасёлкі  і  Камень,  на  шляху  да  гарадоў   Івянец  і  Валожын.

Нямецка-фашысцкае  камандаванне  спешна  прымала  выратавальныя  меры.  На  поўдзень  ад  Мінска  і  пад  Слуцкам  вермахт  кінуў  супраць  народных  мсціўцаў  рэгулярныя  войскі,  танкі  і  авіяцыю. Варта  заўважыць,  што  на  тэрыторыі  Беларусі  для  знішчэння  «Слаўнага»  былі  кінуты  вялікія  сілы:  2500 салдат і  паліцэйскіх,  4  танкі,  4  самалёты, 2  асобных  кавалерыйскіх  эскадроны, 5  спецыяльных  камандаў.  Колькасць  карнікаў  у  шмат разоў  перавышала  колькасць  атрада.  Аднак  спецназаўцы  з  гонарам  выйшлі  з  гэтай  няпростай  сітуацыі.  Толькі ў жніўні-верасні 1943-га шастакоўцамі было праведзена  29  дыверсій, падарвана  2  вайсковыя  чыгуначныя  склады,  спалена  5 казармаў,  знішчана  6  дотаў,  бранявік  і  9 грузавікоў.
З  дакументальнай  аповесці  “Юность  уходит  в  бой”:

“Пакуль  Васіль  Рыкін  са  сваімі  памочнікамі  шукалі  новы  маршрут,  байцы  атрада  паспяхова  здзейснілі  некалькі  налётаў  з  засад.  Каля  вескі  Вішнева  яны  падбілі  і  спалілі  чатыры  аўтобусы  з  лётным  саставам, які  вяртаўся  з  Валожынскага  дома адпачынку,  а  таксама  легкавы аўтамабіль  з  пяццю  афіцэрамі.

Але  гэты  поспех  мала  парадаваў  камандзіра.  Яго  трывожыла  адно:  чаму  атрад  да  гэтага  часу  не  здолеў  перайсці  чыгунку?  І  без  таго  нешматслоўны,  Анатоль  Пятровіч  замкнуўся  ў  сабе,  зра-біўся  панурым,  стаў  сам  выязджаць  на  аперацыі,  нават  на  такія,  якія  зусім  не  патрабавалі  яго  асабістага  ўдзелу.

Аднойчы,  знаходзячыся  ў  засадзе  побач  з  маёрам,  я  раптам  заўважыў,  што  ад  нярвовага  перанапружання  ў яго  пачалося  трызненне.  Адразу  ж  узяў  для  аховы  некалькі  байцоў  і  адвёз  хворага  ў  Ягадзень.  Там  склаў  тэрміновую  радыяграмму  ў  Цэнтр  і  запрасіў  самалёт.  Але  Шастакова  не  прыйшлося  эвакуіраваць:  наступіла  трагічная  развязка.

…На  беразе  Іслачы  ў  журботным  маўчанні  сталі  байцы  «Слаўнага».  Аддаць  апошні  абавязак  нашаму  таленавітаму  і  бесстрашнаму  камандзіру,  з  якім  мы  прайшлі  па  тылах  ворага  ад  Падмаскоўя  да  Заходняй  Беларусі,  прыбылі  прадстаўнікі  і  іншых  партызанскіх  атрадаў.  Вялікім  быў  наш  смутак.  Ішла  вайна,  вялікая,  цяжкая.  Яна  вырвала  з  нашых  радоў  многіх  баявых  сяброў.  Забрала  яна  і  ўсімі  любімага  Анатоля  Пятровіча”.

Так  абарвалася  жыццё  29 – гадовага  чэкіста,  чыё  імя  наводзіла  жах  на  гітлераўцаў  на  ўсім  баявым  шляху  атрада,  які  з  баямі  пераадолеў  пешшу  1500  кіламетраў.  7  ліпеня  1944  года  спецатрад  «Слаўны»  злучыўся  з  часткамі  Чырвонай  Арміі  і  быў  расфарміраваны.  Многія  яго  байцы  яшчэ  працягвалі  змагацца  з  ворагам у  складзе  армейскіх  падраздзяленняў.  Падлічылі,  што  ў  складзе  спецгруп  загінула  360  байцоў,  254  атрымалі  цяжкія  раненні  і  8  спецпадраздзяленняў  органаў  дзяржбяспекі  зніклі  ў  лясах.  Па сённяшні  дзень 60  чэкістаў  значацца  ў  спісах  прапаўшых  без  вестак…

Калі  мы  выйшлі  з  утульнай  і  ветлівай  школы,  то  накіраваліся  да  помніка,  каб  ускласці  вянок  і  хвілінай  маўчання  ўшанаваць  памяць  Анатоля  Пятровіча  Шастакова  і  яго  байцоў.  Вячаслаў  Антонавіч  Баршчэўскі  і  Алег  Міхайлавіч  Зайцаў  узялі  па  жменьцы  зямлі  з  месца,  дзе  пакояцца  слаўныя  сыны  Айчыны,  каб  потым  прынесці  яе  на  Верамееўку.

З  лёгкім  сэрцам  мы  пакідалі  вёску  Бакшты,  дзе  ўся  вясковая  інфраструктура  засяроджана  ў  адным  месцы,  дзе  жывуць  і  працуюць  ветлівыя  і  прыгожыя  людзі, якія  шануюць  і  беражліва  захоў-ваюць  сваю  гісторыю  і  радавод.

"Cцяг Саветаў"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения