Рус Бел Eng

Па месцах баявой славы прайшлі бібліятэкары з Калінінградскай вобласці ў Чавускім раёне

Па месцах баявой славы прайшлі бібліятэкары з Калінінградскай вобласці ў Чавускім раёне. Запрашэнне далучыцца да раённай эстафеты памяці ў гонар 70-годдзя Перамогі над фашысцка-нямецкімі захопнікамі яны атрымалі ад сваіх чавускіх калег. Супрацоўнікі Зеленаградскай гарадской бібліятэкі прыехалі разам з дзесяццю выхаванцамі «Цэнтра дапамогі дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў «Наш дом». Сяброўскія сувязі паміж бібліятэкамі ўзніклі яшчэ летась, калі па прапанове расіян быў праведзены тэлемост. Яго ініцыяваў чытач Зеленаградскай бібліятэкі — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Чарноў, які прымаў удзел у вызваленні Чавускага раёна.

— За час нашага знаёмства мы змаглі шмат чаго даведацца адно пра аднаго, а сёлета нарэшце і пазнаёміцца асабіста, — падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы дырэктар Чавускай бібліятэчнай сеткі Алена Максімовіч. — Мы арганізавалі для гасцей экскурсію па тых месцах, дзе ваяваў Васіль Чарноў. Яны былі настолькі ўсхваляваны, што некаторыя нават плакалі. У такія моманты асабліва адчуваеш, як важна данесці да моладзі праўду пра тую вайну.

Падчас эстафеты расіяне прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі Васіля Чарнова «Доўг» і паглядзелі прысвечаны яму фільм «Служу Савецкаму Саюзу». Яны таксама пабывалі на Буйніцкім полі пад Магілёвам, каб асабіста адчуць гераізм абаронцаў, якія ў першыя дні вайны сталі прыкладам мужнасці і непакорлівасці савецкага народа.

“Звязда”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.

16.05.2018 - 10:14 | Памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск откроется в Кричеве

В Кричеве 19 мая по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» планируется открыть памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск.

14.05.2018 - 09:36 | Творческая поэтически-музыкальная встреча с белорусской поэтессой Валентиной Поликаниной состоится в Кричеве

Творческая поэтически-музыкальная встреча с белорусской поэтессой Валентиной Поликаниной состоится 15 мая во Дворце Потемкина в Кричеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в райисполкоме.