Вверх

Вы здесь

Па гісторыю — у Пацёмкінскі палац

Не­як мы ўспом­ні­лі, што даў­но ўжо збі­ра­лі­ся з’ез­дзіць у Кры­чаў, па­гля­дзець на па­лац кня­зя Па­цём­кі­на, і вы­ра­шы­лі: за­раз са­мы час. Да­ро­га бы­ла не вель­мі доў­гай і да­во­лі ці­ка­вай. Не­зна­ё­мыя края­ві­ды, за­баў­ныя наз­вы вё­сак… І вось ён — Кры­чаў. На­шы Ча­ву­сы так­са­ма ста­яць на ўзгор­ках, але тут гэ­та ад­чу­ва­ец­ца больш вы­раз­на. Шэ­рае не­ба, на слу­пах — па­кі­ну­тыя бус­лян­кі…

Па­лац. Ве­ліч­ны, са сля­да­мі ро­ва, жаў­тля­вас­цю сцен па­ся­род квіт­не­ю­ча­га пар­ку, ён, зда­ец­ца, асвят­ляе ўсё па­хмур­нае на­ва­кол­ле.

Кры­ху з яго гіс­то­рыі. Пас­ля па­дзе­лу Рэ­чы Па­спа­лі­тай Кры­чаў увай­шоў у склад Ра­сій­скай Ім­пе­рыі і быў па­до­ра­ны фа­ва­ры­ту Ка­ця­ры­ны ІІ — Ры­го­ру Аляк­санд­ра­ві­чу Па­цём­кі­ну, ад­на­му з са­мых та­ле­на­ві­тых пал­ка­вод­цаў та­го ча­су. У 1778 го­дзе па­чы­на­ец­ца бу­даў­ніц­тва шы­коў­на­га па­ла­ца ў сты­лі рус­ка­га кла­сі­цыз­му. Аў­тар пра­ек­та — зна­ка­мі­ты ар­хі­тэк­тар І. Я. Ста­роў. Вы­пад­ко­ва ці не, але звер­ху Кры­чаў­скі па­лац на­гад­вае лі­та­ру «Е» — пер­шую ў іме­ні ім­пе­ра­тры­цы. Па­га­вор­ва­лі, што Па­цём­кін і Ка­ця­ры­на ІІ бы­лі тай­ком па­вен­ча­ны.

Кры­чаў­шчы­най здаў­на ва­ло­да­лі кня­зі Га­лын­скія — вы­хад­цы з Поль­шчы. Род быў вель­мі ба­га­ты, але праз Па­цём­кі­на спра­вы яго знач­на па­гор­шы­лі­ся. Як і ў ас­тат­ніх мяс­цо­вых па­ме­шчы­каў, у Яна Га­лын­ска­га — та­га­час­на­га га­ла­вы бе­ла­рус­кай га­лі­ны ро­ду — бы­ло шмат пад­стаў для ня­на­віс­ці да га­на­рыс­та­га фа­ва­ры­та.

19 жніў­ня 1787 го­да, ка­лі бу­даў­ніц­тва па­ла­ца бы­ло скон­ча­на, Ка­ця­ры­на ІІ, на­кі­роў­ва­ю­чы­ся ў Ма­гі­лёў, за­ві­та­ла і ў Кры­чаў. У па­лац Па­цём­кі­на з’е­ха­лі­ся ўсе мяс­цо­выя зем­ле­ўла­даль­ні­кі, каб прад­ста­віц­ца ім­пе­ра­тры­цы. Яны зга­ва­ры­лі­ся ачар­ніць кня­зя і та­кім чы­нам «зверг­нуць» яго (ці­ка­ва, што кі­раў­нік за­га­вор­шчы­каў пас­ля так­са­ма стаў фа­ва­ры­там са­ма­дзер­жы­цы). Не гань­біў Па­цём­кі­на толь­кі Ян Га­лын­скі. Усе здзі­ві­лі­ся, а фа­ва­рыт за­ўва­жыў гэ­та і аца­ніў. У 1787 го­дзе Па­цём­кін пра­дае Га­лын­ска­му па­лац і Кры­чаў­шчы­ну (парт­рэт яго, да­рэ­чы, вы мо­жа­це ўба­чыць, ка­лі бу­дзе­це па­ды­мац­ца па лес­ві­цы на дру­гі па­верх). У 1849 го­дзе Стэ­фан Га­лын­скі (унук Яна) вы­ра­шыў пе­ра­бу­да­ваць рэ­зі­дэн­цыю ў не­ага­тыч­ным сты­лі, эле­мен­ты яко­га мож­на за­ўва­жыць і за­раз. Кі­ра­ваў гэ­ты­мі ме­ра­пры­ем­ства­мі вя­до­мы фран­цуз­скі ар­хі­тэк­тар, май­стар не­аго­ты­кі Бер­нар Сі­мон. У ся­рэ­дзі­не XІX ста­год­дзя бы­ла па­бу­да­ва­на цу­доў­ная бра­ма, сты­лі­за­ва­ная пад ча­ты­ры ка­мен­ныя егі­пец­кія пі­ра­мі­ды. Унут­ры іх бы­лі па­мяш­кан­ні з ача­га­мі для вар­таў­ні­коў. Бра­ма гэ­тая, на жаль, не за­ха­ва­ла­ся.

Ці­ка­ва, што два па­коі ў пра­вым кры­ле на­зы­ва­лі­ся «біс­куп­скі­мі», бо там са­праў­ды жыў свя­тар. Ка­лі ў 1855 го­дзе зга­рэў драў­ля­ны кас­цёл, Стэ­фан Га­лын­скі ад­вёў у па­ла­цы мес­ца для на­ба­жэн­стваў. Там жа ад­бы­ва­лі­ся хры­шчэн­ні і вян­чан­ні. Ці­ка­ва, што цяпер там зна­хо­дзіц­ца га­рад­скі ЗАГС.

З усіх каш­тоў­нас­цяў па­ла­ца Га­лын­скі­мі асаб­лі­ва ша­на­ва­ла­ся ста­ра­жыт­нае, вы­ра­за­нае з дрэ­ва і пры­го­жа рас­фар­ба­ва­нае рас­пяц­це. Іс­на­ва­ла па­вер’е, што па­куль яно зна­хо­дзіц­ца ў па­ла­цы, бу­дуць гас­па­да­рыць у ім кня­зі Га­лын­скія. Але яны, на жаль, па­кі­ну­лі ра­да­вое гняз­до пер­шы­мі, а іх га­лоў­ная каш­тоў­насць бы­ла пе­ра­да­дзе­на ў га­рад­скі кас­цёл Кры­ча­ва ў 1918 го­дзе.

Пас­ля рэ­ва­лю­цыі ў па­ла­цы раз­мяс­ці­ла­ся гім­на­зія, а по­тым — пра­цоў­ная шко­ла, шко­ла-ін­тэр­нат. У 1980‑х га­дах па­лац ака­заў­ся ў сум­ным ста­не, але ў 1988 го­дзе па­ча­ла­ся рэ­стаў­ра­цыя. У сту­дзе­ні 2002 го­да праз не­да­хоп срод­каў аб’­ект быў за­кан­сер­ва­ва­ны. Ужо ў 2003 го­дзе Па­цём­кін­скі па­лац быў уне­се­ны ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, а пас­ля — у ін­вес­ты­цый­ную пра­гра­му, што да­ла дру­гі ша­нц пра­ек­ту рэ­стаў­ра­цыі.

Праз не­ка­то­ры час пас­ля ад­крыц­ця па­ла­ца сю­ды пе­ра­ехаў ра­ён­ны края­знаў­чы му­зей. Ды­рэк­та­рам му­зей­най част­кі па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га комп­лек­су стаў Ва­дзім Рысь­коў — са­праўд­ны ама­тар сва­ёй спра­вы (да­рэ­чы, ён і пра­во­дзіў для нас эк­скур­сію). Для ства­рэн­ня экс­па­зі­цыі з ра­ён­на­га бюд­жэ­ту вы­дат­коў­ва­юц­ца срод­кі, якія не рас­трач­ва­юц­ца дар­ма. За коль­кі га­доў у па­ла­цы «аб­жы­лі­ся» шы­коў­ны ан­ты­квар­ны по­суд, мэб­ля, кар­ці­ны, да­ку­мен­ты і мно­гае ін­шае. «Па­рад­ная за­ла» ўра­зіць вас сва­ёй рас­ко­шай (ча­сам тут пра­вод­зяц­ца са­праўд­ныя ба­лі і кан­цэр­ты), «ры­цар­ская за­ла» рас­ка­жа пра гіс­то­рыю Кры­чаў­шчы­ны. Не здзіў­ляй­це­ся з таб­лі­чак «не са­дзіц­ца», бо, зда­ра­ла­ся, ня­вес­ты ледзь не з раз­бе­гу плю­ха­лі­ся на ан­ты­квар­ныя ка­на­пы ХІХ ста­год­дзя, не­ка­то­рыя з якіх на­ват не пе­ра­абі­ва­лі.

У пла­нах му­зей­шчы­каў — па­бу­да­ваць ва­кол па­ла­ца гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы, дзе раз­мес­ціц­ца му­зей ра­мяст­ва, пе­ра­нес­ці пі­я­ні­на ў «ку­рыль­ную за­лу», пра­во­дзіць «но­чы ў му­зеі». А га­лоў­ная ма­ра — ад­ра­джэн­не вер­фі, якая ста­ла б ад­ной з са­мых сла­ву­тых мяс­цін Кры­ча­ва (яе па­ча­лі бу­да­ваць у 1780‑х га­дах па за­га­дзе Па­цём­кі­на).

Ка­лі, па­ва­жа­ныя зем­ля­кі, вам за­хо­чац­ца па­гля­дзець-па­лю­ба­вац­ца на жыц­цё за­мож­ных два­ран мі­ну­лых ста­год­дзяў, упэў­не­ны, што вы не па­шка­ду­е­це, ка­лі з’ез­дзі­це ў Кры­чаў. А я яшчэ доў­га бу­ду ўзгад­ваць гэ­та па­да­рож­жа і ля­чыць се­зон­ную ханд­ру пры­ем­ны­мі ўспа­мі­на­мі.

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения