Вверх

Вы здесь

Пад Бялынічамі знойдзены старажытны язычніцкі комплекс

У апошнія некалькі гадоў мы актыўна працуем над праектам, прысвечаным сакральным ландшафтным аб’ектам нашай краіны. Пакуль што ў цэнтры ўвагі знаходзяцца святыя крыніцы, дрэвы і камяні. З вуснаў розных людзей неаднаразова даводзілася чуць пра незвычайны каменны комплекс, які знаходзіцца ў Бялыніцкім раёне. Нарэшце, дзякуючы Ірыне Бардзілоўскай, якая працуе на Магілёўскім абласным тэлебачанні, з’явілася магчымасць паглядзець на гэты комплекс і вывучыць яго.

Знаёмства з ім проста ашаламляе сваёй кампазіцыйнай непаўторнасцю, геаграфічнай прывязкай і міфалагічнай упісанасцю ў кантэкст размешчаных паблізу паселішчаў. Мясцовыя тапонімы даюць падставы беспамылкова сцвярджаць, што гэты сакральна-магічны комплекс быў прысвечаны славянскай багіні Маране, імя якой у дыялектнай форме гэтага рэгіёна гучыць як Мажана. Літаральна побач знаходзяцца: вёска Мажаны, рака Мажана і ўрочышча Мажаны, дзе месціцца сам комплекс.

Міфалагічны персанаж Мараны шырока вядомы ў вуснапаэтычнай спадчыне славянскіх народаў. У каляндарных абрадах яна лічылася ўвасабленнем урадлівасці зямлі, якая памірае і ўваскрасае. Абрад ушанавання Мараны, а дакладней прастора яго правядзення, у якой разгортвалася большасць каляндарных абрадавых практык беларусаў. Аднак прастора яго правядзення была вынесена за межы вясковай тэрыторыі. Рытуальна-абрадавы комплекс быў дакладна арыентаваны па баках свету і адносна Млечнага шляху. Уваход у прастору правядзення рытуалу зарыентаваны на ўсход сонца. Магчыма, якраз таму і само правядзенне абраду прыпадала на ранні час: на «час Венеры», г.зн. на той момант, які папярэднічаў усходу свяціла.

Уваход у комплекс пад Бялынічамі адзначаны ключавым атрыбутам - каменным крыжам у рост чалавека. Даўным-даўно ён паваліўся і паступова пачаў асядаць у зямлю. Аднак некалькі гадоў таму гэты крыж знайшлі вучні мясцовай школы (в. Эсьмоны), якія затым разам з настаўнікам гісторыі паднялі яго і паставілі на колішняе, абрадавым канонам прадугледжанае, месца. За спінай крыжа разгортвалася ладная па памерах прастора рытуальнага комплексу.

На працягу некалькіх гадзін мы крок за крокам абследавалі прастору і праз нейкі час у нас з’явіліся пэўныя падставы для рэканструкцыі падзей, якія на працягу дзесяці стагоддзяў разгортваліся тут у дакладна вызначаны час - у дзень восеньскага раўнадзенства.

У пяці метрах ад крыжа знаходзіўся круг, выкладзены камянямі, яго дыяметр складаў прыкладна сем метраў. За гэтым кругам на адлегласці ў два метры былі размешчаны яшчэ два роўнавялікія кругі, дыяметр якіх таксама складаў каля сямі метраў. Такім чынам, агульная кампазіцыя абрадавага комплексу нагадвала (калі глядзець з вышыні) піраміду, вяршыню якой утвараў уваходны крыж, а аснову - два сяміметровыя кругі, таксама выкладзеныя камянямі, а паміж імі гэтаксама было два метры адлегласці. Некалькі гадоў таму падобны комплекс мы знайшлі ў Лагойскім раёне. Адзінае, чаго там не ўдалося адшукаць, - гэта ўваходнага крыжа.

У сувязі з тым, што ў якасці нябеснага ахоўніка была выбрана жанчына (багіня Марана), то, адпаведна, і ў абрадавых падзеях яе ўшанавання мелі права прымаць удзел толькі жанчыны. Прычым кампазіцыя комплексу мела дакладна арыентаваную сацыяльна-статусную і ўзроставую накіраванасць. Тры выкладзеныя з камянёў колы сведчаць пра тое, што ў сакральным абрадзе прымалі ўдзел прадстаўніцы трох узроставых груп або трох пакаленняў людзей.

Вакол левага круга асновы піраміды (калі стаяць да крыжа тварам) збіраліся дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту (сімвалічнае кола эмоцый і адкрыццяў, сустрэчы з будучыняй). Прычым тут прысутнічалі толькі аднагодкі, якім трэба было прайсці абрад ініцыяцыі-пасвячэння і тым самым атрымаць публічнае права быць засватанай і родавае блаславенне на шлюб. Дзяўчаты былі ў белым адзенні. У сярэдзіне круга на каленях, на рассцеленым ручніку стаяла вопытная жанчына-знахарка, якая ў паўсядзённым жыцці вёскі выконвала ролю вясковай бабкі-павітухі. Калі быць больш дакладным, то вакол яе збіраліся ўсе тыя, каго яна трымала на сваіх руках у момант з’яўлення на гэтым свеце. Перад ёю на свой ручнік станавілася адна з прысутных дзяўчат, і пачыналася споведзь-іспыт аб веданні тайнаў жаночага цела, аб тым, што такое першы сексуальны кантакт з мужчынам, аб разуменні таго, як гадаваць дзяцей і падтрымліваць лад у сям’і. Вялікае значэнне надавалася веданню абрадавых гімнаў, правілаў паводзін у рытуальных сітуацыях, уменню ткаць, вышываць, весці гаспадарку.

Справа ад дзяўчат знаходзіўся другі абрадавы цэнтр, вакол якога гуртаваліся жанчыны рэпрадуктыўнага, дзетароднага ўзросту (кола фізічнага сталення і духоўнага станаўлення). У сярэдзіне круга на абрусе станавіліся на калені тры жанчыны-знахаркі, спінай адна да адной, і кожная з іх вяла гаворку з тымі жанчынамі, якія месціліся насупраць яе. Тут праходзіла споведзь зусім іншага характару. Жанчыны расказвалі аб розных сямейных непаразуменнях, хваробах, прасілі дапамогі ў вырашэнні пытанняў наладжвання адносін паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў і розных родаў. Жанчыны-знахаркі праводзілі сеанс калектыўнай энергаінфармацыйнай карэкцыі. Яны здымалі родавыя праклёны, правілі фізічны і псіхічны стан прысутных, уплывалі на долю жанчын, здымаючы ўсялякія міжпакаленныя непаразуменні. На той час гэта была звычайная практыка карэкцыі ўнутранага стану жанчыны-парадзіхі.

Вакол трэцяга кола камянёў гуртаваліся самыя старэйшыя жанчыны, тыя, якія вырашылі для сябе праблему прадаўжэння роду, атрымалі сацыяльны статус бабкі, прычым той, якая валодала тайнымі ведамі народнай медыцыны (кола духоўнай сталасці, гурт набліжаных, фактычна зямных паўбагінь). Тут збіраліся мясцовыя знахаркі, ведзьмы, вяшчункі, павітухі… Гэта былі тыя, хто ў многім ведаў, што чакае ў жыцці дзяўчат перадшлюбнага ўзросту, яны маглі прадбачыць, хто і за каго выйдзе замуж. У сярэдзіне гэтага кола вызначаліся лёсы будучых пакаленняў, іх доля, здароўе, гармонія суіснавання ў гэтым свеце. Не дапускалася ніякай выпадковасці ў шлюбных адносінах. Вяшчункі ведалі, які з родаў знаходзіцца на якой ступені рэінкарнацыі, таму зводзілі па жыцці ў сямейныя пары максімальна набліжаных, каб прадаўжальнікі роду былі вартымі сваіх продкаў. У цэнтры гэтага круга стаяла ўпрыгожаная саламяная выява Мараны. Аснову «фігуры» складаў звычайны жытнёвы сноп, аздоблены спадніцай, наміткай і поясам. Кожная з жанчын клала перад сабой ахвяраванні (як правіла, рознага роду дамашняе печыва, прадметы вядзення хатняй гаспадаркі) і адначасова прадметы-амулеты, якія яны выкарыстоўвалі ў рытуалах лекавання людзей. Прысутнасць Мараны надавала гэтым рэчам статус магічнага абярэга, пасярэдніка паміж светам жывых і славянскім пантэонам небажыхароў. Адным з важных складнікаў дыялогу вяшчунак з нябеснай патронкай былі калектыўныя маленні аб лёгкіх родах, аб тым, каб выправіць сітуацыю ў той сям’і, у якой была вялікая смяротнасць сярод дзяцей.

Важкім аргументам на карысць гэтых разважанняў было тое, што непадалёку ад гэтага круга мы знайшлі яшчэ два рытуальныя цэнтры складанага комплексу, у адным з якіх знаходзіўся вялікі плоскі камень парадзіх. Зараз цяжка сказаць, якую непасрэдную функцыю ён выконваў. Магчыма, у цёплы перыяд года проста на ім маглі прымаць роды бабкі (асабліва ў тых сітуацыях, калі разумелі, што роды будуць цяжкія), а магчыма, да яго, як на духоўную споведзь - загадзя, за некалькі тыдняў да родаў - прыходзілі тыя цяжарныя, у якіх раней паміралі дзеці. Энергетыка зоны камня павінна была паспрыяць нармальнаму развіццю плода, яго захаванню і своечасоваму нараджэнню.

Лічылася неабходным прыйсці да крыжа і да каменя парадзіх тым цяжарным жанчынам, якія ўжо разумелі, што ў іх будуць блізняты. Па народных павер’ях нараджэнне блізнят або двайнят прадказвала вёсцы розныя катаклізмы, у тым ліку і гібель вялікай колькасці людзей. Таму хаджэнне да гэтага каменя было рытуальным актам своеасаблівай нейтралізацыі такога прароцтва. Жанчына прасіла ў нябеснай ахоўніцы спагады не толькі сабе, але і аднавяскоўцам. Пры гэтым яна прыносіла ў якасці ахвяравання сыту, мёд і прарошчанае зерне жыта - солад, з якога затым рабілі напоі для будучага сямейнага рытуалу давання імя.

Побач з каменем парадзіх знаходзіўся яшчэ адзін важны сакральны цэнтр абрадавага комплексу багіні Мараны. У прытык адзін да аднаго ляжалі два невялікія па памерах камяні, адзін з якіх нагадваў латок (ён стаяў пад нахілам прыкладна ў 60 градусаў і меў даволі востры верх), па якім на Вялікдзень качаюць фарбаваныя яйкі, а другі ляжаў побач і меў заглыбленне ў дыяметры каля 20 см і глыбінёй каля 5 см. Усе гэтыя культурныя артэфакты ўказваюць на тое, што гэта быў рытуальны цэнтр ахвярапрынашэння. У сувязі з тым, што памеры камянёў былі невялікія, можна выказаць думку, што ў ахвяру прыносілі пеўня або курыцу.

Прастору рытуальнага комплексу распачынаў і адначасова замыкаў камень-крыж. Знаходзячыся на геаметрычнай вяршыні пірамідальнага па форме комплексу, крыж знітоўваў у адно цэлае ўсе рытуальныя цэнтры, вакол якіх разгортваліся падзеі ўшанавання нябеснай ахоўніцы. Яго вышыня складала прыкладна 170 см, а размах «рук» - каля аднаго метра. На працягу ўсяго абраду ўшанавання Мараны каля крыжа стаяла на каленях галоўная вяшчуння гэтай мясцовасці. Яна распачынала рытуал спяваннем спецыяльных гімнаў, затым, быццам у трансе, доўга малілася, пры гэтым трымала пад непасрэдным кантролем усё, што адбывалася ў прасторы абрадавых падзей. Як толькі працэдурныя пытанні кожнага з сегментаў комплексу былі вырашаны, эпіцэнтрам рытуалу станавіўся крыж. Сюды падводзілі і ставілі спінай да крыжа тых жанчын, якіх трэба было пазбавіць ад уздзеяння негатыўных сіл прыроды і соцыума. Крыж «адцягваў» хваробы, дапамагаў пазбавіцца эпілепсіі («падучай»), родавых праклёнаў, «правіў» маладую жанчыну, каб яна змагла нарадзіць дзіця.

Напрыканцы абрадавых падзей жанчыны зносілі тры саматканыя ручнікі, на якіх стаялі на каленях вяшчункі ў сярэдзіне кожнага кола, і завязвалі на каменным крыжы. Прычым спосаб завязвання нагадваў той, якім на вяселлі павязвалі сватоў. Адзін ручнік пускалі праз правае плячо пад левую руку, другі, наадварот, праз левае плячо пад правую руку вузлом. А трэці мацавалі на поясе так, каб канцы ручніка нагадвалі жаночы фартух. Пакуль мацавалі ручнікі, усе прысутныя жанчыны ўтваралі адзінае суцэльнае кола па мяжы ўсяго рытуальнага комплексу. А затым кола быццам бы разрывалася - жанчыны дзвюма ручаінамі (па левую і па правую руку галоўнай вяшчункі) выходзілі на дарогу. Гурт кіраваўся ў вёску. Зноў гучалі жаночыя галасы, людзі пачыналі абмяркоўваць свае паўсядзённа-побытавыя справы.

***

На той час, калі мы знаёміліся з абрадавым комплексам пад Бялынічамі, нам здавалася, што мы маем справу з глыбінным пластом нашай традыцыі, якая, на жаль, не ўзнаўляецца ў сённяшняй духоўнай практыцы гэтага рэгіёна. Па выніках незвычайнай экспедыцыі мы падрыхтавалі справаздачу, далі ёй магчымасць «адляжацца», а самі паехалі адпачываць у Балгарыю. У апошні дзень надвячоркам за намі прыехаў мікрааўтобус, каб завесці ў Варну, у аэрапорт. Побач з вадзіцелем сядзела малая дзяўчына і хутка гаварыла на рускай мове, але па ўсім было відаць, што яна не з Расіі. Разгаварыліся. Аказалася, што яна нарадзілася ў Польшчы, цяпер жыве ў Літве, а ўлетку працуе ў Балгарыі. На наша пытанне, а як завуць пані, дзяўчына ўсміхнулася і сказала: «Марэна». - «А ці можна перакласці ваша імя на рускую мову?» - прысталі мы да дзяўчыны. Яна ў адказ: «Так, можна, - «мечта». Вось вам і выкрутасы лёсу. Нам здалося, што сама нябесная багіня, адна з ахоўніц славянскіх народаў, пераўвасобілася ў постаць імпэтнай паненкі, каб нагадаць нам аб тым, што старажытная міфалогія нікуды не згінула, яна побач з намі, яна ў нас саміх, прарастае новымі парасткамі па ўсёй славянскай зямлі, каб перасцерагчы нас ад бяды…

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения