Рус Бел Eng 中文

Падарункі з Велікабрытаніі атрымалі дзеці Слаўгарадскага раёна

Дзіцячы садок аграгарадка Ржаўка Слаўгарадскага раёна сустракаў гасцей ў мінулы панядзелак. Да выхаванцаў завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Сакадынец.

Па яга ініцыятыве і пры дапамозе магілёўскага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Благо” хлопчыкам і дзяўчынкам гэтай дашкольнай ўстановы прывезлі падарункі, якія збіралі дзеці з Велікабрытаніі.

Пасля наведвання дзіцячага садка госць накіраваўся ў Васькавіцкую школу, дзе таксама ўручыў вучням невялікія замежныя падарункі. Яны былі не толькі прыемнымі, але і карыснымі. Сярод прывезеных рэчаў - сродкі асабістай гігіены, вопратка, сувеніры.

Як адзначыў Алег Сакадынец, больш за 500 навучэнцаў і маленькіх жыхароў раёна атрымалі такія сюрпрызы.

Па матэрыяле раённай газеты “Прысожскі край”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна