Рус Бел Eng 中文

Памятны знак Максіму Гарэцкаму збіраюцца ўсталяваць у Горках

Памятны знак Максіму Гарэцкаму збіраюцца ўсталяваць у Горках. Такое рашэнне прынята у сувязі са зносам будынка па вуліцы Агранамічнай, 3, у якім у 1926-1928 гадах жыў беларускі пісьменнік, паведамілі ў райвыканкаме.

Па словах суразмоўцаў, на месцы знесенага дома павінен з’явіцца помнік. “Кожны зацікаўлены можа ўнесці сваю прапанову аб форме, матэрыяле памятнага знака, тэксце на ім”, - падкрэслілі спецыялісты.

Ідэі можна дасылаць на адрас: Kulturagorki@yandex.ru (аддзел культуры Горацкага райвыканкама). Тэлефон: 8(02233) 5-54-57.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна