Пасля капітальнай рэканструкцыі адкрыўся ў Бялынічах гастраном, што на вуліцы Савецкая. Праўда, цяпер гэты магазін носіць назву «Родны кут». Для пакупнікоў тут створаны ўсе ўмовы: поўнасцю заменена халадзільнае і тэхналагічнае абсталяванне, набыты сучасныя вітрыны, акварыум для рыбы.
Увогуле, на ўсё гэта і мадэрнізацыю магазіна выдаткаваны мільярд рублёў, з якога 585 мільёнаў выдзелена з інавацыйнага фонду «Белкаапсаюза» і 400 мільёнаў — уласныя сродкі райста. На гандлёвых паліцах «Роднага кута» якіх толькі прадуктаў няма: агародніна і садавіна, грыбы, ягады, ялавічына і свініна, фарш, мяса птушкі, некалькі гатункаў сыроў, каўбас, вэнджаніны…
«Мы заўсёды працуем на пакупніка, — зазначае старшыня райспажыўтаварыства Тамара Адамовіч. – Аб рэканструкцыі гастранома марылі даўно. І вось даўняя задума ажыццявілася. Дзеля спажыўца на 5-10 працэнтаў знізілі гандлёвыя надбаўкі на малочную прадукцыю, хлебабулачныя вырабы, птушку, свініну і паўфабрыкаты, увялі сістэму самаабслугоўвання. Думаю, што людзі будуць задаволеныя ўсім, што для іх зроблена, і ніколі не абмінуць «Родны кут».
«Мне вельмі спадабалася, як цяпер абсталявана гандлёвая кропка, — заўважае пенсіянерка Тамара Міснікава. – І асабліва прыемна, што першыя сем пакупнікоў, у лік якіх увайшла і я, атрымалі падарункі».
«Мы выпадкова патрапілі на адкрыццё «Роднага кута» ўсёй сям’ёй, — уступае ў размову Ганна Кульбацкая. — Прагульваліся разам з мужам Сяргеем і чатырохмесячнай дачкой Насцяй па вуліцы і звярнулі ўвагу на натоўп людзей каля магазіна. Зразумела, зацікавіліся. А калі ўбачылі, колькі тут розных тавараў, не маглі ўтрымацца, каб хоць што-небудзь не купіць. Тым больш, што гандлёвае абслугоўванне тут арганізавана на вышэйшым узроўні.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
16.01.2021 - 11:52
14.01.2021 - 10:13
13.01.2021 - 10:22
Новую производственную базу получили работники Шкловского района электрических сетей