Рус Бел Eng 中文

Патрыёт Магілёва жыве ў Германіі

Праграміст з Магілёва Алег-Давід Лісоўскі, які зараз жыве ў Баварыі, сабраў каля 200 унікальных здымкаў, на якія патраціў звыш 2 000 еўра.

Алег-Давід Лісоўскі набыў першы здымак ў 2011 годзе на анлайн-аўкцыёне ebay. У той час малады праграміст займаўся пошукамі электронных копій выяў Магілёва для сваіх picasa-альбомаў. Нават стварыў ветку на форуме mogilev.by, дзе аматары гісторыі разам шукалі здымкі, абмяркоўвалі розныя дэталі, шукалі невядомыя мясціны. І вось неяк туды нехта даслаў скрыншоты нямецкіх здымкаў з ebay-аўкцыёна.

- Я адразу кінуўся глядзець, але здымак ужо быў выкуплены кімсьці іншым. З таго часу я пачаў прасочваць усе новыя паступленні ў пошуках Магілёва. І як аказалася, Магілёў сустракаецца хаця і не так часта, як іншыя гарады, напрыклад, Мінск і Смаленск, але даволі рэгулярна. Тады і распачалася мая праца па пошуку на аўкцыёнах усяго, што датычыцца Магілёва і гісторыі Беларусі ў цэлым, - распавядае Алег.

Здымкамі гандлююць буйныя перакупшчыкі, выпадковыя людзі і былыя калекцыянеры, якія з-за нейкіх прычын прадаюць частку сваіх калекцый. Сярэдні кошт здымка 10-15 еўра, самыя дарагія - каля 70 еўра. Алег купляе ўсе здымкі за свае грошы і жартуе, што гэта не заўсёды радуе жонку, але, на шчасце, здымкі сустракаюцца не так часта, каб нанесці сур’ёзную шкоду сямейнаму бюджэту.

- Гледзячы на здымкі, разумееш, што вайна была яшчэ больш жудаснай, чым мы ўяўляем. Што мільёны людзей былі вымушаны забіваць адзін аднаго дзеля забаўлення тыранаў, якім было пляваць на жыцці сваіх і чужых народаў. Дзеля іх амбіцый былі загублены сотні тысяч людзей, якім гэтая вайна была ніякім чынам не патрэбная. Значна лягчэй думаць, што мы былі героямі, а яны злачынцамі. Значна цяжэй разумець, што і тыя, і другія былі ахвярамі бязглуздай крыважэрнай тыраніі, і што тыя падзеі настолькі неадназначныя, што мы ніколі не зразумеем да канца глыбіню іх жахлівасці, - разважае Алег.

Таму калекцыянер зараз хоча выратаваць як мага больш падобных артэфактаў сапраўдных сведкаў гістарычных падзей, якія значна лепш за падручнікі раскажуць аб тым, што адбывалася ў той час. І плануе разам з музеем гісторыі Магілёва арганізаваць выставу. Калекцыя здымкаў Алега-Давіда Лісоўскага каштоўная тым, што нямецкія фотакарткі - адна з рэдкіх крыніц выяў, па якіх можна ўбачыць архітэктуру горада да 1944 г., калі падчас вызвалення горада вялікая колькасць помнікаў была знішчана бамбёжкамі і артылерыяй. Са здымкаў бачна, што да таго горад быў амаль некрануты вайной. Немцы яго не бамбілі, бо не бачылі ў гэтым сэнсу: які сэнс бурыць будынкі, у якіх можна жыць?

- Нямецкі рацыяналізм выратаваў горад падчас акупацыі. Але ўсё нажаль было страчана ў пасляваенныя гады, калі ў імкненні да светлай будучыні знішчаліся помнікі даўніны і замяняліся на «сучасныя» і «адпавядаючыя сацыялістычнаму ладу», - кажа Алег Лісоўскі. Магілёвец таксама лічыць, што прыватны здымак можа расказаць значна больш за сухія дакументы і лічбы. Немцы фатаграфавалі магілёўскія гарадскія краявіды і баі, рабілі партрэты салдатаў на фоне горада, у казармах ды кватэрах. Фотакарткі паказваюць не пастановачныя карціны для прапаганды, а тое, як тую ці іншую карціну бачыць чалавек. Бо ён здымае тое, што яго зацікавіла і закранула ягоныя пачуцці. Акрамя таго, можна пабачыць усе падзеі вачыма «з іншага боку».

Сярод 200 здымкаў ёсць адзін сапраўды гістарычна каштоўны і ў той жа час жудасны. Гэта здымак пакарання магілёўскіх падпольшчыкаў. Калі Алег яго набываў, то нават і не ведаў, што патрапіла ў яго рукі. Простым вокам на здымку бачны толькі натоўп на Ратушнай плошчы, бо картка памерам 6х9 сантыметраў.

У ваенны час з-за таго, што папера была ў дэфіцыце, 90% здымкаў былі такімі невялікімі. Калі калекцыянер адсканаваў здымак у высокай якасці, то не паверыў сваім вачам, бо...

- Натоўп быў гледачамі пакарання, сярод іх стаяла шыбеніца, і нямецкія салдаты накідвалі петлі на шыі трох асуджаных. У Магілёве за часы акупацыі было толькі два публічных пакаранні. І на здымке самы пачатак апошняга з іх, якое адбылося 25 красавіка 1942 года. Тады былі павешаны падпольшчыкі Міхась Мяцёлкін, Анатоль Ражкоў, Павел Хахлоў, - распавядае Алег.

У калекцыі Алега ёсць альбом нямецкага ваеннага кухара, які служыў у Магілёве. У ім толькі тры фотаздымкі горада і некалькі партрэтаў жыхароў, але на альбоме паказальны надпіс на тытульніку: «Шэсць страчаных гадоў, і яшчэ тры ў глыбокім смутку. Чым надзейней за ўсё выграюць вайну? Колькасцю загінуўшых» .

- Вось гэта жывы, сапраўдны погляд чалавека, які прайшоў вайну. Не прыхарошаны прапагандай ці імкненнем апраўдаць сябе, - кажа Алег.

Чым адрозніваюцца нямецкія фотаздымкі ад савецкіх?

Ёсць толькі адно вялікае адрозненне: савецкія салдаты здымалі сябе і сяброў, каб засталася памяць, мала рабілі чыста архітэктурных здымкаў. Фотакамера была недасягальнай раскошай для большасці простых савецкіх салдатаў, да таго ж цяжка было знайсці паперу і рэактывы. А яшчэ здымаць гарады было небяспечна, бо НКУС (руск. НКВД) мог зацікавіцца гэтым і палічыць чалавека за шпіёна.

У немцаў амаль у кожнага была камера, яны фатаграфавалі і будынкі, і незнаёмцаў, і знакавыя падзеі.

”Вестник Могилева”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

23.05.2018 - 10:24 | В Кричеве во дворце Потемкина открыли «Зал афганской славы»

Во дворце Потемкина в Кричеве открыли «Зал афганской славы». В торжестве приняли участие представители райисполкома, Совета депутатов, общественных организаций, ветераны пограничных войск, и, конечно, те, кто прошел Афганистан.

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь примет мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.