Вверх

Вы здесь

Пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю таленавітага пісьменніка Міхаіла Пазнякова прапаноўвае абласная бібліятэка імя В.І. Леніна

З нагоды 60-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхаіла Пазнякова аддзел інфармацыйных рэсурсаў УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя В.І. Леніна" арганізавала віртуальную выставу "Пісьменнік. Рэдактар. Чалавек".

Як адзначылі ва ўстанове культуры, экспазіцыя пададзена раздзеламі, дзякуючы якім можна пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю таленавітага земляка, з яго кнігамі і вершамі. Выстава будзе карысна шырокаму колу чытачоў, лічаць супрацоўнікі бібліятэкі.

Міхаіл Пазнякоў нарадзіўся 24 студзеня 1951 года ў вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна. Паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец, публіцыст, Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі піша творы як для дзяцей, так і для дарослых, з'яўляецца аўтарам некалькіх лексікаграфічных прац.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения