Рус Бел Eng 中文

«Перазагрузка» вярнулася ў эфір

Па­пу­ляр­нае мо­ла­дзе­вае ток-шоу «Перазагрузка» вы­твор­час­ці тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі «Ма­гі­лёў» ад­кры­ла но­вы се­зон. Як і ра­ней, раз на ты­дзень вя­ду­чая пра­гра­мы Се­да Кас­па­ра­ва аб­мяр­коў­вае ак­ту­аль­ныя, вост­рыя, хва­лю­ю­чыя і ба­лю­чыя для су­час­ных ма­ла­дых лю­дзей пы­тан­ні ра­зам са сту­дэн­та­мі, школь­ні­ка­мі, ак­ты­віс­та­мі гра­мад­скіх ру­хаў і бло­ге­ра­мі, а экс­пер­та­мі вы­сту­па­юць прад­стаў­ні­кі ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня. Да­дат­ко­выя ак­цэн­ты ў га­ра­чых аб­мер­ка­ван­нях рас­стаў­ляе жы­вая му­зы­ка ар­кест­ра «Джаз Сі­ці Бэнд», а рэ­за­нанс вы­бра­ным тэ­мам да­дае ін­тэр­нэт-га­ла­са­ван­не і «зрэз гра­мад­скай дум­кі» ў са­цы­яль­ных сет­ках.

Але ёсць у пра­ек­це, які іс­нуе ўжо чац­вёр­ты год, і пэў­ныя аб­наў­лен­ні. «Мы змя­ні­лі рас­сад­ку ўдзель­ні­каў, — звяр­тае ўва­гу гле­да­чоў га­лоў­ны рэ­дак­тар тэ­ле­ба­чан­ня ТРК «Ма­гі­лёў» Анд­рэй Ска­ра­ба­га­таў. — Ця­пер яны мес­цяц­ца не по­бач за сто­лі­ка­мі, а на­су­праць адзін ад­на­го, во­чы ў во­чы. Як нам зда­ец­ца, гэ­та ро­біць па­ле­мі­ку больш шчы­рай і эма­цый­най. Так­са­ма вы­ра­шы­лі ады­сці ад фар­ма­ту звы­чай­най раз­мо­вы, пас­ля якой вя­ду­чыя ста­вяць кроп­ку — спра­бу­ем, каб з усіх ска­за­ных слоў вы­ні­ка­лі кан­крэт­ныя дзе­ян­ні, учын­кі. Для гэ­та­га ро­бім свое­асаб­лі­вае пас­ля­слоўе, у якім рас­па­вя­да­ем, на­прык­лад, што пас­ля пра­гра­мы аб жорст­кас­ці і гвал­це ўдзель­ні­кі «Пе­ра­за­груз­кі» пай­шлі пра­ца­ваць ва­лан­цё­ра­мі ў хос­піс…

Га­лоў­ны прын­цып гэ­та­га се­зо­на — мы імк­нём­ся пра­ца­ваць як ма­га больш апе­ра­тыў­на, вы­бі­ра­ю­чы тэ­мы, ці­ка­выя мо­ла­дзі тут і ця­пер, і ад­штур­хоў­ва­ем­ся ад рэ­аль­ных гіс­то­рый, якія ад­бы­лі­ся лі­та­раль­на ўчо­ра ці сён­ня». На­прык­лад, у гэ­ты чац­вер у «Пе­ра­за­груз­цы» аб­мяр­коў­ва­лі тэ­му спай­су і згад­ва­лі сі­ту­а­цыю, якая ме­ла мес­ца зу­сім ня­даў­на: у Сма­лен­ску па­лі­цэй­скім да­вя­ло­ся стра­ляць па ко­лах, каб за­тры­маць бе­ла­ру­са-даль­на­бой­шчы­ка, які вы­яз­джаў на су­стрэч­ную па­ла­су і на­огул па­во­дзіў ся­бе на да­ро­зе не­адэ­кват­на. Той па­тлу­ма­чыў, што «ўця­каў ад НЛА». Аказ­ва­ец­ца, наш су­ай­чын­нік у Маск­ве на­быў спайс, ужыў су­месь і ў та­кім ста­не сеў за руль…

Ся­род гас­цей і ўдзель­ні­каў пра­гра­мы — не толь­кі ма­гі­лёў­цы, але і прад­стаў­ні­кі ін­шых рэ­гі­ё­наў кра­і­ны, а так­са­ма ма­ла­дыя жур­на­ліс­ты і бло­ге­ры з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Ка­зах­ста­на, Ар­ме­ніі. «На­ват ка­лі аб­мер­ка­ван­не па­чы­на­ец­ца з пры­ват­ных гіс­то­рый, якія ад­бы­лі­ся ў на­шым рэ­гі­ё­не, мы ста­ра­ем­ся знай­сці све­жы по­гляд на праб­ле­мы і рас­ка­заць пра тое, што ці­ка­віць аб­са­лют­на ўсіх», — ка­жа вя­ду­чая «Пе­ра­за­груз­кі» Се­да Кас­па­ра­ва. Са­праў­ды, тэ­мы ў се­зо­не-2014 ня­прос­тыя і вост­рыя: жорст­кае абы­хо­джан­не з жы­вё­ла­мі і вы­то­кі на­сіл­ля на­огул, стра­хі і пе­ра­сця­ро­гі су­час­най мо­ла­дзі, уплыў СМІ і ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў, а так­са­ма сту­пень ад­каз­нас­ці жур­на­ліс­таў, су­праць­ста­ян­не ве­ге­та­ры­ян­цаў і «мя­са­едаў» і г.д.

За 3 мі­ну­лыя се­зо­ны ў эфір вый­шлі 50 вы­пус­каў пра­гра­мы, якая атры­ма­ла шы­ро­кі рэ­за­нанс. Аб гэ­тым свед­чыць як узя­тая ў пра­фе­сій­ным кон­кур­се «Тэ­ле­вяр­шы­ня» ўзна­га­ро­да за леп­шы рэ­гі­я­наль­ны тэ­ле­пра­дукт 2012 го­да, так і ты­ся­чы пра­гля­даў за­пі­саў «Пе­ра­за­груз­кі» ў ін­тэр­нэ­це. Ці ўтры­ма­юць «мар­ку» ства­раль­ні­кі ток-шоу і на­да­лей? Па­гля­дзім ра­зам — па­ба­чым.

Дзе: «Бе­ла­русь-2».

Ка­лі: кож­ны па­ня­дзе­лак у 12.45 і 0.25.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «молодежь»:

13.07.2018 - 09:50 | В мероприятиях Дня молодежи на «Славянском базаре в Витебске» примут участие более 50 представителей Могилевской области

Более 50 представителей Могилевской области примут участие в мероприятиях Дня молодежи на XXVII Международном фестивале искусств «Славянский базар в Витебске» 14 июля. Об этом сообщили в областном комитете ОО «БРСМ».

12.07.2018 - 09:00 | Белорусские вузы начинают прием документов от абитуриентов

Белорусские вузы сегодня начинают принимать документы от абитуриентов.

Принимать документы на бюджетные места и для обучения на платной основе у абитуриентов будут по 17 июля.

10.07.2018 - 10:39 | «Горячую линию» на время проведения вступительной кампании организует КГК Могилевской области

«Горячую линию» на время проведения вступительной кампании организует Комитет государственного контроля Могилевской области. Об этом корреспонденту сайта сообщили в ведомстве.

07.07.2018 - 23:16 | «Властелином села» в Могилевской области стала семья из Осиповичского района

Победителем областного этапа республиканского проекта «Властелин села», который прошел сегодня на молодежной площадке праздника «Купалье» («Александрия собирает друзей»), стала молодая семья из Осиповичского района.

02.07.2018 - 17:31 | Специальные дипломы Могилевского облисполкома получили 74 победителя заключительного этапа республиканской олимпиады по учебным предметам

Специальные дипломы Могилевского облисполкома получили 74 победителя заключительного этапа республиканской олимпиады по учебным предметам, передает корреспондент сайта.