Вверх

Вы здесь

Персанальная выстава мастака Мікалая Ліханенкі прадстаўлена ў мастацкім музеі імя Масленікава

Персанальная выстава мастака Мікалая Ліханенкі працуе ў Магілёве. Усяго ў экспазіцыі ў абласным мастацкім музеі імя Масленікава прадстаўлена каля 70 работ. Частка з іх створана падчас штогадовага міжнароднага пленэра па жывапісе «Вобраз радзімы ў выяўленчым мастацтве».

Экспазіцыя «Родная зямля» — гэта своеасаблівы паклон магілёўскага жывапісца вёсцы. У асноўным гэта нацюрморты і пейзажы куткоў прыроды роднага для майстра Крычаўскага краю. Частка работ прысвечана краявідам і архітэктуры Цвярской вобласці Расіі, дзе мастак працаваў на міжнародным пленэры.

Сам майстар пейзажу і нацюрморта прызнае, што лепшыя яго творы — пра родны край. Асабліва тыя, у якіх адлюстравана міжсезонне — ранняя вясна, позняя восень. Дзяцінства Мікалая Ліханенкі прайшло ў пасляваенныя гады ў вёсцы Цінькова Крычаўскага раёна. Глыбокі след у душы будучага мастака пакінулі ўспаміны дзяцінства – родная прырода, бабуля, якая ткала прыгожыя посцілкі і вышывала карункавыя ручнікі. Жаданне быць мастаком прыйшло да яго менавіта ў гэты час, сцвярджае Мікалай Ліханенка.

«Мастак бачыць цудоўнае ў простых матывах і рэчах і менавіта ў гэтым асаблівасць яго творчасці. Ён шмат вандраваў па свеце і з кожнай паездкі прывозіў вялікую колькасць накідаў, эцюдаў, якія дапрацоўваў у майстэрні. Ад твораў Мікалая Ліханенкі зыходзіць не толькі святло, але і сардэчны гук, пранікнёны і чулы – мелодыя лірычных напеваў хараства і прыгажосці пейзажаў», - адзначае намесніца дырэктара мастацкага музея імя Масленікава Святлана Строгіна.

Творы Мікалая Ліханенкі захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Масленікава, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея, Бялыніцкага мастацкага музея, у фондзе Міністэрства культуры Расіі і Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях.

Выстава «Родная зямля» будзе працаваць у мастацкім музеі да 6 мая.

«Радио «Могилев»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

15.12.2017 - 15:17 | Статус культурной столицы перейдет от Бобруйска к Новополоцку

Во Дворце искусств Бобруйска сегодня пройдет торжественная церемония закрытия республиканской акции «Культурная столица Беларуси 2017». Об этом сообщили в горисполкоме.

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения