Вверх

Вы здесь

Першую аперацыю на новым эндаскапічным комплексе ў Бялынічах плануецца правесці 19 чэрвеня

Людзі – гэта асноўны капітал кожнай краіны, а таму іх здароўю і медыцынскаму абслугоўванню заўсёды надаецца асаблівая ўвага. Аднак, калі раней большасць беларусаў імкнулася прайсці лячэнне ў бальніцах буйных гарадоў, то зараз і рэгіянальныя ўстановы аховы здароўя забяспечваюцца ўсім неабходным для дыягностыкі і лячэння сучасным медабсталяваннем.

Бялыніцкая цэнтральная раённая бальніца не з’яўляецца выключэннем. Штогод за сродкі рэспубліканскага бюджэту сюды паступае новая медыцынская тэхніка. Нядаўна ва ўстанову паступіла чарговая яе партыя.

Па словах галоўнага ўрача ЦРБ Віктара Пянькоўскага, усё атрыманае абсталяванне — унікальнае. Чаго толькі вартыя наркозна-дыхальны апарат для падтрымкі дыхання дзяцей з моманту нараджэння, японскі гематалагічны аналізатар, які дазваляе атрымаць вынікі аналізу крыві па 20 паказчыках за адну хвіліну?!

У апошні час многія жыхары раёна пакутуюць на хваробы страўніка, дарэчы прыйшоўся і відэаэндаскапічны комплекс з фібрагастраскопам для абследавання гэтага органа. Дзякуючы яму, работу страўніка можна назіраць па маніторы.

«Я з’яўляюся пастаянным пацыентам лор-урача, — дзеліцца ўражаннямі бялынічанка Вольга Нікалаенка. – У апошні час прыходзіць да яго на прыём – адно задавальненне. Апроч таго, што праведзены добры рамонт памяшкання, радуе і наяўнасць новага медыцынскага абсталявання, з дапамогай якога выздараўленне праходзіць найхутчэй».

«Нягледзячы на выдатныя характарыстыкі кожнага з набытых апаратаў, найгалоўнейшым падарункам нашай бальніцы лічу хірургічны эндаскапічны комплекс, — падкрэслівае Віктар Пянькоўскі. – Яго ўнікальнасць заключаецца ў тым, што ён дазваляе праводзіць аперацыі без разрэзаў. Хірург абмяжоўваецца толькі некалькімі праколамі і з выкарыстаннем своеасаблівай відэакамеры мікраскапічным інструментам выдаляе пашкоджаны орган. Літаральна праз пяць дзён пацыент можа быць выпісаны дадому».

Зараз спецыялісты ЦРБ знаходзяцца на вучобе, дзе асвойваюць новы эндаскапічны комплекс. А першую аперацыю на гэтым абсталяванні плануецца правесці да Дня медыцынскага работніка, які святкуецца 19 чэрвеня.

Па матэрыялах газеты “Зара над Друццю”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «здоровье»:

12.12.2017 - 10:38 | Информационно-образовательная акция «Цифры здоровья: артериальное давление» пройдет 13 декабря в Могилеве и Могилевском районе

Акция «Цифры здоровья: артериальное давление» пройдет 13 декабря в Могилеве и Могилевском районе.

11.12.2017 - 06:30 | Более 350 участников посетили республиканский конгресс «Мама Pro» в Могилеве

Более 350 участников посетили республиканский конгресс «Мама Pro» в Могилеве. Мероприятие собрало на площадке гостиницы «Турист» будущих и уже состоявшихся родителей для диалога с представителями родильных домов областного центра и специалистами, сопровождающими планирование и ведение беременности.

08.12.2017 - 09:27 | В Могилевском университете продовольствия стартовал второй сезон республиканского проекта «Мой стиль жизни сегодня - мое здоровье и успех завтра!»

В Могилевском государственном университете продовольствия стартовал второй сезон республиканского проекта «Мой стиль жизни сегодня - мое здоровье и успех завтра!». Об этом сообщила во время тематического круглого стола психолог отдела общественного здоровья Могилевского областного центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья Светлана Головацкая.

07.12.2017 - 10:46 | Методика могилевских врачей запатентована Национальным центром интеллектуальной собственности

Оценка степени синхронизации спонтанного дыхания пациента и аппарата искусственной вентиляции легких разработана заведующим отделением анестезиологии и реанимации кардиохирургического центра Могилевской областной больницы Владимиром Дудко в соавторстве с анестезиологом-реаниматологом Артуром Липницким под руководством доктора медицинских наук Алексея Марочкова. Методика запатентована в Минске Национальным центром интеллектуальной собственности.

06.12.2017 - 15:25 | Могилевская областная станция переливания крови проводит акцию по безвозмездной сдаче крови

Могилевская областная станция переливания крови приглашает жителей региона принять участие в акции, которая пройдет под девизом «У Беларусi добрае сэрца». Об этом сообщили в учреждении здравоохранения.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения