Рус Бел Eng 中文

Першым на Магілёўшчыне вадзіцелем, які перавёз тысячу тон збожжа, стаў Іван Барысёнак з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага

Самым першым на Магілёўшчыне вадзіцелем, які перавёз тысячу тон збожжа, стаў Іван Барысёнак з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Малады вадзіцель толькі трэці сезон працуе за баранкай аўтамашыны, але робіць гэта з душой. А таму і рэзультаты адпаведныя.

Падчас першага ў жыцці жніва Іван на сваім МАЗе перавёз дзве тысячы тон збожжа. На наступны сезон уборачнай кампаніі — дзве з паловай і стаў пераможцам у раёне сярод маладых вадзіцеляў. Але гэтую планку хлопец вырашыў значна падняць. “Хачу сёлета трапіць на “Дажынкі”, — і жартам, і сур’ёзна гаворыць Іван, — а таму маю намер перавезці 5 тон збажыны!..”.

Днямі Івана Барысёнка з працоўным поспехам павіншавалі старшыня Кіраўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК В.П.Ставер і начальнік аддзела па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама Д.А.Гіраеўскі. Яны ўручылі лідару дыпломы, сувеніры і каштоўны падарунак.

Да слова, з’явіўся ў “Рассвеце” і яшчэ адзін вадзіцель-тысячнік — гэта Дзяніс Сакабіцкі. Вось-вось перакрочыць тысячны рубеж Генадзь Гукаў.

Раёная газета “Кіравец”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна