Рус Бел Eng 中文

Пошукавікі падымаюць астанкі байцоў 45-га стралковага корпуса у Быхаўскім раёне

Пошукавікі магілёўскага клуба ВІККРУ падымаюць у Быхаўскім раёне астанкі байцоў 45-га стралковага корпуса.

Вёскі Рыжкаўка, Лісічнік, Прыберажжа сталі апошнім рубяжом абароны ў жыцці многіх байцоў 45-га стралковага корпуса пад камандаваннем Эрмана Якаўлевіча Магона. У сярэдзіне ліпеня 1941 года корпус трапіў тут у акружэнне і панёс вельмі цяжкія страты. Імёны герояў, якія склалі ў баях галовы, пакуль застаюцца невядомымі, а вось месцы іх пахавання часткова знойдзены.

- На працягу апошніх 2 гадоў мы шукалі іх праз архівы, падчас разведак на мясцовасці, распытвалі мясцовых жыхароў і сёлета ў маі нашы здагадкі спраўдзіліся, - расказвае ваенны пісьменнік, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба ВІККРУ Мікалай Барысенка. - Толькі за адзін аўторак мы паднялі астанкі 13 савецкіх байцоў, знайшлі 5 медальёнаў. Сярод іншых знаходак фрагменты амуніцыі, каскі, процівагазы, асабістыя рэчы байцоў, якія таксама нясуць дадатковую інфармацыю пра апошнія дні іх жыцця.

Пошукавыя работы працягнуцца ў раёне згаданых вёсак да 10 жніўня. Магілёўскім пошукавікам, якія працуюць у адной звязцы з 52-м асобным спецыялізаваным батальёнам, дапамагаюць брэсцкія калегі. Яны спецыяльна прыехалі дзеля гэтага ў Магілёў, бо шмат чаго чулі пра дзейнасць клуба ВІККРУ ў Беларусі.

"Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

23.05.2018 - 16:24 | Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась в Славгородском районе

Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась на базе отделения дневного пребывания Славгородского районного центра социального обслуживания населения.

23.05.2018 - 10:28 | Улицы Черикова «прирастают» необычными украшениями

Яблоки и груши размером больше арбуза, остановка под зонтиком – огромным, ярким и уютным, множество красочных деревянных скульптур… Небольшой Чериков всегда выгодно отличался необычным убранством, разнообразием малых архитектурных форм.

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.