Вверх

Вы здесь

Поўным ходам у 25 установах адукацыі Бялыніцкага раёна працягваецца падрыхтоўка да навучальнага года

Калі летнія канікулы - гэта бесклапотная пара для школьнікаў, то тым, хто стварае належныя ўмовы навучальнага працэсу дзяцей, не да адпачынку. Поўным ходам у 25 установах адукацыі Бялыніцкага раёна працягваецца падрыхтоўка да навучальнага года.

Справа гэта сапраўды працаёмкая. Яна ўключае ў сябе рамонты будынкаў, спартыўных і гульнёвых пляцовак, касметычныя рамонты кабінетаў, калідораў, майстэрняў, сталовых, добраўпарадкаванне тэрыторыі і шмат якія іншыя мерапрыемствы.

Па словах начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяны Мякшыной, работы выконваюцца своечасова, апошнія з іх будуць завершаны 26 ліпеня, пасля чаго раённая камісія ажыццявіць прыёмку ўсіх устаноў.

- На падрыхтоўку і рамонт у гэтым годзе выдаткавана больш за Byn 41тыс. (Br 410 млн.), з якіх звыш паловы складаюць сродкі спонсарскай і шэфскай дапамогі, - паведаміла Таццяна Уладзіміраўна. - Адна з найбольш значных сёлетніх “абновак” - з’яўленне ў дзіцячым садзе №5 новай групы. Гэта дазволіць дадаткова прыняць каля 20 выхаванцаў, а таксама створыць 4 працоўныя месцы для выхавальнікаў і іх памочнікаў. На будаўнічыя работы выдаткавана звыш Byn 7 тыс. (Br 70 млн.).

Немалую частку падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года займаюць супрацьпажарныя мерапрыемствы. Дарэчы, гэтыя работы ўжо поўнасцю завершаны. У Цяхцінскім і Эсьмонскім ВПК ДС СШ, Старасельскім ВПК ДС ПШ, а таксама ў яслях-садзе №16 аг. Ланькаў усталяваны рэтранслятары сістэмы маніторынгу “Маланка”. Праведзена перазарадка 46 вогнетушыцеляў, набыты 26 самаратавальнікаў. У Кудзінскай БШ, Вішоўскай і Запольскай СШ праведзена вогнеахоўная апрацоўка драўляных элементаў дахавага пакрыцця.

Актыўна рыхтуюцца ўстановы адукацыі і да новага ацяпляльнага сезона. Забяспечаны неабходны запас паліва, праведзена прамыўка і гідраўлічныя іспыты сістэм ацяплення ў дзіцячым садзе аг. Ланькаў, а таксама Галоўчынскай і СШ № 2 райцэнтра.

У апошнюю школу аўтар гэтых радкоў завітала, каб на ўласныя вочы пабачыць, як тут рыхтуюцца да чарговага навучальнага года. Па словах дырэктара Уладзіміра Котава, работы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы кожны год стараюцца праводзіць паступова, на працягу ўсяго навучальнага перыяду. Гэта і фінансава прасцей, і фізічна лягчэй для работнікаў. Сёлета на тэрыторыі школы з’явілася заасфальтаваная дарожка, што злучае яе са шматкватэрным домам побач, новая драўляная абшыўка сцен спартыўнай залы, абноўлены фасад майстэрні, цокаль будынка ўстановы… А на ўваходзе ў яе размясціўся банер, дзе тэматычныя малюнкі будуць змяняцца ў залежнасці ад часу года ці значнага свята. Вялікую дапамогу па набыцці матэрыялаў, а таксама грашовымі сродкамі аказалі падшэфныя арганізацыі - ПМК № 241 і лясгас. І вучні не засталіся ў баку непасрэдна ад правядзення рамонтных работ. У рамках праекта другаснай занятасці падлеткаў яны займаліся пафарбоўкай будынкаў і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Стымулам для якаснай працы школьнікаў з’яўляюцца даволі дастойныя грашовыя заахвочванні за адпрацаваны час.

“Зара над Друццю”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения