Вверх

Вы здесь

Пра што марыць дырэктар каледжа ў Буйнічах

Шмат хто ў краіне атаясамлівае Георгія Маліноўскага з агралесатэхнічным каледжам у Буйнічах, якім ён кіруе ўжо 30 гадоў. Знакаміты Буйніцкі заасад — таксама яго дзецішча. Ствараўся ён у першую чаргу як вучэбны палігон для тых кадраў, якія рыхтуе каледж. Цяпер у планах Маліноўскага пабудаваць канатную дарогу ў заасадзе, акіянарыум, карабель вікінгаў... Яго не палохае, што на гэта патрэбны мільёны рублёў, а грошай няма. Яго амбіцыйныя задумы заўсёды станавіліся рэальнасцю. Нездарма ў цэнтры Магілёва, перад кінатэатрам «Радзіма», ззяе зорка з яго іменем. А каледж, які ў Магілёве даўно называюць не інакш як «каледж Маліноўскага», значыцца на рэспубліканскай Дошцы гонару.

Аўтадром — як у Германіі, а інтэрнат лепшы, чым у Англіі

Агралесатэхнічны каледж наогул установа не шараговая. Сёння гэта цэлы студэнцкі гарадок, дзе ёсць нават дамы для выкладчыкаў. Так кіраўнік замацоўвае каштоўныя кадры.

— Да каледжа 13 гадоў вёў прафтэхшколу ў аддзеле навукі абкама партыі і сабраў увесь вопыт Савецкага Саюза, — расказвае Маліноўскі. — У Даўгаўпілсе мне спадабаліся газоны, па іхнім ўзоры рабілі і ў нас. Аўтадром падгледзеў падчас адной са сваіх камандзіровак у Германіі. У нас працуе адзіны ў вобласці рэсурсны цэнтр сельскагаспадарчага профілю. У ім — тэхніка апошняй мадэлі, трактар-3022 ёсць як у разрэзе, так і «жывы», які на полі працуе. Навучэнцы з розных устаноў сельскагаспадарчага профілю прыязджаюць да нас, каб навучыцца працаваць на найноўшай тэхніцы.

Інтэрнат для студэнтаў мы зрабілі па англійскім узоры — пакоі разлічаны на два чалавекі, у кожным ёсць санвузел з душавой кабінай. Я двойчы быў у Англіі ў камандзіроўцы і начаваў у інтэрнаце Імперскага каледжа. Тады я думаў, што ў мяне ніколі такога не будзе. А зараз у нашых дзяцей яшчэ лепшы. На паверхах зрабілі відэаназіранне за кошт пазабюджэтных грошай. На 1-м паверсе размясцілі маладзёжны цэнтр з танцпляцоўкай, інтэрнэт-клуб на 30 месцаў, бібліятэку, атлетычны клуб. На другім — гасцініцу. Трэба, каб умовы былі і ў нашых гасцей. Шмат увагі надаём спорту. Сам у свой час сур'ёзна займаўся штангай і стаў кандыдатам у майстры спорту. Адзін з маіх вучняў сёння — заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Міша Рабікоўскі.

Рэцэпт выхавання сапраўдных патрыётаў

Каледж размешчаны на тым самым гераічным Буйніцкім полі, дзе ў ліпені 41-га савецкія салдаты змагаліся да апошняга. Чарговы нашумелы на ўсю краіну праект Георгія Маліноўскага — рэканструяваны нямецкі дот, які знаходзіцца на тэрыторыі каледжа. Менавіта гэту непрыступную цвярдыню на ўзвышшы Дняпра штурмаваў у 1943 годзе са сваім узводам Герой Савецкага Саюза лейтэнант Іван Мяльноў. Дот быў адноўлены самімі навучэнцамі пад кіраўніцтвам педагогаў. Разам з дотам з'явілася традыцыя кожны год у Дзень вызвалення горада рэканструяваць і подзвіг гераічных чырвонаармейцаў.

— Гэта абсалютна новая форма выхавання падлеткаў, — шчыра радуецца свайму вынаходніцтву дырэктар каледжа. — Мы далі падлетку магчымасць адчуць тое, што перажывалі яго амаль аднагодкі. Фільмы, якія выхоўваюць патрыётаў, сёння рэдкасць. Баявых ветэранаў засталося вельмі мала, а кнігі на ваенную тэматыку дзеці не чытаюць. Інтэрнэт, Кантакт, Фэйсбук — гэта ўсё, што яны ведаюць. Сёння ёсць ракеты «Калібр», комплексы С-300, якія ўсё змятаюць на сваім шляху. А тады прыходзілася браць гранатамі, штыкамі, сваім здароўем. Мяльнову і яго таварышам было ўсяго па 20 гадоў. Немцы штурмавалі гэты напрамак у 1941 годзе 23 дні, а Мяльноў з узводам узяў яго за 23 гадзіны. Уяўляеце? Сёння шмат хто з равеснікаў гэтых адважных хлопцаў не можа прабегчы 100-метроўку. А яны ўрукапашную выбівалі немцаў.

Дарэчы, герой афганскай вайны, прататып персанажа фільма «9-я рота», — тутэйшы выхаванец Андрэй Мельнікаў, мужны кулямётчык, які загінуў у 1988 годзе. У музеі каледжа «Спадчына» ёсць экспазіцыя пра яго. А яшчэ тут захоўваюцца экспанаты, звязаныя з лёсам шасці Герояў Сацыялістычнай Працы — выпускнікоў каледжа.

Пра аптымізацыю і ролю работадаўцы

У вобласці 11 устаноў сельскагаспадарчага профілю, агралесатэхнічны каледж у іх ліку. Тут выконваюцца ўсе паказчыкі, зарабляюцца вялікія пазабюджэтныя сродкі. На жаль, не ва ўсіх такія поспехі. Георгій Маліноўскі ведае чаму.

— Няма ўжо той патрэбы ў механізатарах, што была раней, таму і наборы не выконваюцца, — лічыць ён. — Без аптымізацыі сеткі вучэбных устаноў сёння не абысціся. Мы раней былі школай механізацыі, а зараз каледж. Выйшлі на запатрабаваныя прафесіі для эканомікі. Механізацыя засталася, але мы дабавілі лясную гаспадарку, камерцыйную дзейнасць. Зараз мяркуем пабудаваць 5 аграэкасядзіб для падрыхтоўкі будучых пакаёвак і экскурсаводаў з веданнем замежнай мовы. Раней ці пазней наша аўтэнтыка пачне працаваць на турыстычную галіну.

На Усебеларускім народным сходзе Георгій Маліноўскі таксама ўзнімаў пытанне, якое датычыцца работадаўца. «Дзяржава забяспечвае нашу ўстанову заробкам, паляпшае матэрыяльна-тэхнічную базу. А што робіць наймальнік? Толькі наракае: не тыя кадры, не так іх падрыхтавалі, у нас іншае абсталяванне — трэба перавучваць. У чым праблема? Хто вам не дае паўдзельнічаць ва ўмацаванні профільнай навуковай установы? Я бачыў, як вядзецца падрыхтоўка кадраў у Германіі. Рана ці позна і мы да гэтага прыйдзем. Чалавек вучыцца толькі некалькі дзён, каб атрымаць мінімальныя тэарэтычныя веды, а далей асвойвае прафесію на прадпрыемстве пад наглядам майстра-настаўніка. Работадавец непасрэдна ўдзельнічае ў працэсе падрыхтоўкі спецыяліста. І кадры выходзяць вельмі талковыя».

Для каго заасад, а для каго — вучэбны палігон

На стале дырэктара каледжа дзіцячы малюнак у рамачцы — лес, кармушка, алені. «Гэта я маляваў, калі мне было гадоў 5, — усміхаецца Георгій Маліноўскі. — Хто ведаў тады пра гэты заасад? Глядзіце, нават кармушка такая ж, як у нас».

Усё пачалося з камандзіроўкі ў Бельгію. У горадзе Льеж ёсць установа, якая рыхтуе леснікоў. На тэрыторыі раскошная вальера для звяроў. Спецыялісты патлумачылі, што гэта вучэбная лабараторыя. І Маліноўскі загарэўся: а мы чым горшыя? «На адным з выязных пасяджэнняў аблвыканкама выказаў прапанову пабудаваць для нас вучэбную лабараторыю — заасад, — узгадвае ён. — Маўляў, для горада таксама будзе карысць. І губернатар, якім на той час быў Міхаіл Дражын, мяне падтрымаў. Потым дапамагаў Барыс Батура, які змяніў яго на пасадзе. І было вельмі прыемна, калі да нас прыехаў Прэзідэнт і даў высокую ацэнку. Я тады яму выказаў прапанову зрабіць у нас беларускае сафары. Вакол невымоўная прыгажосць — палі, лес, зубры. Чаму б не пусціць цягнік, каб людзі любаваліся гэтым? І нам былі выдзелены грошы з фонду Прэзідэнта. Мінабароны дапамагло з будаўнічай сілай, аблвыканкам забяспечыў цягніком. І народ пайшоў. З 2005 па 2015 год нас наведала больш за 4 мільёны чалавек. І гэта без уліку дэлегацый, дзецей-сірот, ветэранаў і іншых катэгорый, для якіх наведванне бясплатнае».

Заасад пачынаўся з 4 зуброў і 2 казуль — Каські і Філі. Казуль прывезлі з поля, дзе іх параніла касілкай. Лось Грыня — заасадаўскі Ален Дэлон — паміраў маленькім пад плотам у Быхаўскім раёне. Нейкі неабыякавы чалавек патэлефанаваў, і ласяня забралі. Зараз частка насельнікаў заасада — яго нашчадкі. «Па правілах, жывёла, якая ў прыродзе трапіла ў бяду, павінна загінуць — натуральны адбор. Мы гэты закон парушаем. І лебедзя забяром, і бусла. У нас іх, дарэчы, штук 8. За зіму яны набіраюць моц, а вясной пачынаюць лётаць над нашай тэрыторыяй. То на корпус сядуць, то на трактар. Мы ствараем для жывёл камфортныя ўмовы. У іх ёсць сталовыя, месцы для начлегу», — усміхаецца Маліноўскі.

Мы ў адказе за тых, каго прыручылі

Аднойчы на адной афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнт сказаў Маліноўскаму: бачыў цябе па тэлевізары, як ты аленя з рота карміў. «Гэта для мяне такой нечаканасцю было, — узгадвае суразмоўца той выпадак. — Тэлевізійшчыкі знялі, як я Досю частаваў, але нават і падумаць не мог, што гэты кадр трапіць на вочы кіраўніку дзяржавы».

Адкуль гэта шчырая любоў да жывёл, Маліноўскі не ведае. Проста любіць — і ўсё.

— У маладосці паляванне было маім хобі, але 25 гадоў ужо не страляю, — кажа ён. — Паляванне сёння — гэта забойства. Чалавек узброены аўтаматычным ружжом, оптыкай, прыборамі начнога бачання. Гэта вельмі несправядліва ў адносінах да жывёл.

А яшчэ Маліноўскі не можа прайсці міма пакінутага кацяняці або сабакі. У яго дома, дарэчы, жывуць некалькі такіх бедалаг. «Кацяня падабраў на тэрыторыі каледжа, вымурзаны быў такі, дрыжаў. Працягнуў да яго рукі, а ён палез мне за каўнер. І сэрца зашчаміла. Сабаку падабраў каля варот адной дачы. Людзі ў горад з'ехалі, а жывёлу пакінулі. Ён жа ляжаў на снезе, чакаў». Цяпер Тобік не пакутуе. У яго ёсць дом і гаспадар, які ніколі не здрадзіць. Як і Жужы, яшчэ аднаму безнагляднаму дварняку. За дабрыню чалавека, які пакарміў яе аднойчы, жывёла аддзячыла бязмежнай адданасцю. Пазнае свайго дабрадзея нават па гуку машыны.

Пра румынскую мову і фатальнасць лёсу

— Мой бацька з Чарнаўцоў, а я нарадзіўся непадалёк, у Брычанах, — на размову пра асабістае жыццё мы з Георгіем Мікалаевічам выйшлі непрыкметна. А яно не меней цікавае, чым яго справа. — Жыў спачатку з бабуляй, потым выхоўваўся ў доме-інтэрнаце ў Бельцах. У сяле Корбул закончыў вучылішча механізацыі. У Беларусь трапіў, калі служыў у арміі. Пасля ажаніўся і пусціў тут карані. На радзіме даўно не быў, але дзяцінства часта ўспамінаецца. У Чарнаўцах жылі балгары, туркі, румыны, венгры, чэхі, палякі, і дзеці на вуліцы размаўлялі кожны на сваёй мове. Дагэтуль добра размаўляю па-румынску, малдаўску, крыху горш — па-ўкраінску, хаця з роднымі заўсёды стасаваўся выключна па-руску. Калі вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе ў Мінску, выпісваў нават румынскую «Іскру». Аднойчы ў нас з лекцыяй выступаў загадчык аддзела ЦК кампартыі Румыніі. Адносіны з гэтай краінай тады былі не вельмі добрыя. Закончылася лекцыя, можна было задаць пытанні. Я падняўся і спытаў на румынскай мове. У зале адразу ж наступіла цішыня. Нават перакладчыца замаўчала. Тады я сам пераклаў тое, што сказаў. Пытанне было крыху правакацыйным, таму прамога адказу мне не далі. А на наступны дзень мяне выклікалі ў ЦК і пацікавіліся, адкуль ведаю мову. Скончылася ўсё тым, што мне прапанавалі ісці ў дыпламатычную школу. Але гэта не маё, і я адмовіўся. Мой лёс — Буйнічы, мая радзіма — вёска Карчомка, дзе я жыву. Побач возера, прырода. Я шчаслівы чалавек.

Газета "Звязда", аўтар - Нэлі ЗІГУЛЯ

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

19.07.2017 - 10:29 | Водолазы Могилевщины извлекают из озер и рек коряги, бутылки и автомобили

Накануне каждого купального сезона сотрудники ОСВОДа обследуют акваторию пляжей: чистят прибрежную полосу, водоемы. Ведь дно даже небольшого озерца нередко таит угрозу. Нырнешь — а там огромная коряга. Или торчит арматура. Под воду водолазы периодически погружаются и летом.

13.07.2017 - 08:36 | Кто поможет вернуть к полноценной жизни юго-восток Могилевской области?

Два года назад на Могилевщине была принята программа возрождения районов, наиболее пострадавших в результате катастрофы на Чернобыльской АЭС.

08.07.2017 - 19:23 | Праздник «Александрия собирает друзей» стал национальным культурным символом – Василий Жарко

Праздник "Купалье" ("Александрия собирает друзей") стал национальным культурным символом. Об этом сегодня заявил на открытии мероприятия заместитель премьер-министра Беларуси Василий Жарко, передает корреспондент сайта.

30.06.2017 - 21:16 | Основой успеха в агропромышленном комплексе является ориентация на использование инноваций – Леонид Маринич

Основой успеха в агропромышленном комплексе является ориентация на использование инновационных подходов в решении организационных и производственных задач, в числе которых освоение новейших технологий и систем машин, интенсификация производственных процессов.

09.06.2017 - 06:06 | Почему на крышах магазинов, ресторанов и кафе Могилевщины устанавливают солнечные коллекторы?

Специалисты Могилевского облпотребсоюза тщательно изучили возможности современных энергосберегающих технологий, подсчитали экономическую выгоду от установки солнечных батарей и использования вторичных ресурсов. И без малого три года назад сделали первые шаги по внедрению абсолютно новых систем в свои производства. Одним из «испытательных полигонов» при этом стал хлебозавод Чаусского райпо. Зампредседателя правления облпотребсоюза Андрей Горбунов рассказал, что средства на их перспективные проекты были выделены из бюджета республиканской программы по энергосбережению:

Рубрики

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения