Вверх

Вы здесь

Прабабулін пярсцёнак дапамагае захоўваць гісторыю свайго роду магіляўчанцы Эле Чарновай

- Вось ён, заручальны пярсцёнак маёй прабабулі, Эла з годнасцю дэманструе мне сваю сямейную рэліквію. Яна сціпла ляжыць у спецыяльнай аксамітнай каробачцы. «Гэта ж не нейкае там банальнае ўпрыгожанне - знакавая для сямі рэч, якую мы павінны захавацьдля нашчадкаў»,- тлумачыць яна, перахопліваючы мой здзіўлены позірк, маўляў, чаму не на пальцы.

На жаль, дзе набыты гэты пярсцёнак, сямейная гісторыя замоўчвае. Але кожны са спадчыннікаў ведае ўсё пра яго першых уладальнікаў.

- Яе звалі Магдалена Францаўна, а прадзеда - Іосіф Сямёнавіч Грыб, - расказвае падрабязнасці Эла Чарнова. - Прадзед мой быў заможным селянінам і служыў кіраўніком у пана. Жыў ён у вёсцы Вызваленне Дзяржынскага раёна. Пан, з’язджаючы ў Рыгу па сваіх справах, узяў з сабой і майго продка. Там, хутчэй за ўсё, і быў набыты гэты пярсцёнак. Калі меркаваць па даце нараджэння першынца Іосіфа (мой дзядуля), падзеі адбываліся прыкладна ў 1912 годзе. Потым на свет з’явіліся Мікалай і дачка Яўгенія.

Каб нашчадкі ведалі свае карані, бацька Элы - Іосіф Грыб, вядомы ў Магілёве ўрач, занатаваў усё, што ведаў пра родных некалькіх пакаленняў. Незадоўга да смерці ён паставіў апошнюю кропку. Кніга напісана ад рукі, а ў аўтара, як звычайна гэта бывае сярод урачоў, быў не вельмі добры почырк. Таму ён прыклаў максімум намаганняў, каб пісаць зразумела. На першай старонцы пазначыў, што ў былыя часы першай справай любога самавітага чалавека было весці свой радавод. І вельмі хацеў, каб такой традыцыі прытрымліваліся і ў яго сям’і. Бо чалавек, лічыў ён, моцны сваімі каранямі. Складзены радавод, вядома, не па старадаўніх канонах. Але ніхто такой мэты і не ставіў. Хацелася пакінуць як мага больш разнастайнай інфармацыі пра ўсё, што мела дачыненне да роду. Знайшлося месца для інфармацыі пра населеныя пункты, дзе нарадзіліся продкі, уражанням ад падарожжаў і нават асабістым думкам. Узгадваючы дзеда Іосіфа Сямёнавіча, унук пісаў, што сям’я яго (усяго трое дзяцей!) была па тых часах маленькая і таму жыла заможна. Не кожны галава сям’і мог сабе дазволіць ашчаслівіць жонку шлюбным пярсцёнкам.

У раздзеле, прысвечаным сабе, аўтар пазначыў, што нарадзіўся ў неспакойным 1937-м і быў адзіным дзіцем у сям’і. Яго бацька, таксама Іосіф Іосіфавіч, падчас вайны трапіў у палон. Дадому ён ужо не вярнуўся. Бацькі (тыя самыя ўладальнікі фамільнага пярсцёнка) балюча перажывалі гэтую страту і з задавальненнем бралі да сябе маленькага Іосіфа. Дзядуля рабіў яму драўляныя цацкі, а бабуля ўвесь час корпалася каля печкі, гатавала ежу. Трэба было ж унука смачна накарміць!..

Жыццё другога сына Магдалены Францаўны і Іосіфа Сямёнавіча - Мікалая - было больш удалым. Ён працаваў шафёрам, пабудаваў у Мінску вялікі дом, выхаваў двух сыноў - Міхаіла і Аляксандра.

А вось дачка Яўгенія, якая атрымала ў спадчыну ад маці фамільны пярсцёнак, так і не знайшла сабе пару, засталася жыць адна. Пад старасць пераехала да брата Мікалая ў Мінск, даглядала пляменнікаў. Летам туды ж прыязджалі ў госці ўнучкі Іосіфа - Эла і Жанна. І аднойчы Яўгенія зрабіла незвычайны падарунак старэйшай з іх.

- Усё пачалося з таго, што мае дзядзькі, Міша з Сашам, вырашылі падарыць мне магнітафон, - успамінае знамянальную для яе лёсу падзею Эла. Яна тады яшчэ вучылася ў шостым класе. - Сэрца маё радасна забілася, але тут умяшалася Жэня. Яна цвёрда заявіла, што ў яе ёсць больш каштоўны падарунак для мяне. І дастала… пярсцёнак.

Можна сабе ўявіць расчараванне 12-гадовай дзяўчынкі, якая ў адну хвіліну страціла шанц атрымаць модную па тых часах рэч. Пярсцёнак тады мала чым яе цікавіў і вялікай радасці не выклікаў. Яна моўчкі прыняла падарунак, як прыкрую непазбежнасць. І толькі праз некалькі гадоў ацаніла, наколькі каштоўным аказалася тое, што перадала ёй стрыечная бабуля. Магнітафон даўно б пайшоў на сметнік, а пярсцёнак як-ніяк - сямейная рэліквія! Вялікай матэрыяльнай каштоўнасці ён не ўяўляе - золата вельмі тонкае, важыць дзесьці каля 2 грамаў. Але ж гэта як анёл-ахоўнік роду, носьбіт яго духоўнага пачатку. На ім выгравіраваны тры знакавыя сімвалы. У цэнтры - сэрца, сімвал кахання, па баках - якар, сімвал вернасці, і - крыж - сімвал веры. Проба таксама ёсць - 56-я. Сучасныя ювеліры прыраўноўваюць яе да 583-й.

Разам з пярсцёнкам сям’я атрымала ад Яўгеніі ікону ў драўляным акладзе з выявай Казанскай Божай Маці - таксама прабабуліна спадчына. Гэтым абразом Эла Іосіфаўна бласлаўляла сваю дачку, калі тая бралася шлюбам. А вось старадаўнія ходзікі выратаваць не атрымалася. Калі пачалі іх здымаць са сцяны, яны разваліліся. Больш як за стагоддзе цалкам спарахнелі.

Бацька Элы Іосіфаўны не толькі падрабязна запісаў свае ўспаміны, але і беражліва захаваў фотаздымак першаўладальнікаў пярсцёнка - Магдалены Францаўны і Іосіфа Сямёнавіча. Выглядаюць яны дастаткова рэспектабельна. Мужчына пры вусах, з камізэлькі выглядвае ланцужок ад гадзінніка, на нагах модныя вастраносыя туфлі. Бабуля ў параднай спадніцы з дзіцем на руках. Напэўна, тым самым першынцам Іосіфам. На адваротным баку пазначана, што фота зроблена ў Рызе. Вядома, што бабуля пражыла 74 гады, а дзед - 60. Абое пахаваны на Навасадкаўскіх могілках у Мінскім раёне.

На жаль, калі Эла атрымала пярсцёнак, дзіцячы ўзрост не дазволіў удакладніць у бабулі Яўгеніі нешта пра сваіх продкаў. Наогул з гэтай жанчынай цесных кантактаў не было. Яе лічылі занадта суровай, з цяжкім характарам. Як пісаў пра Яўгенію ў сваіх успамінах бацька Элы, пэўны час яна працавала грузчыцай на Мінскім аўтазаводзе і нават курыла «Беламор». Дарэчы, да курэння яна прынадзілася пасля таго, як у нямецкім палоне загінуў яе любімы брат Іосіф. Таму, напэўна, і пярсцёнак яна пакінула не нашчадкам Мікалая, у якога дажывала апошнія дні, а менавіта Іосіфа. Або лічыла, што калі маці перадала пярсцёнак дачцэ, то ён павінен і далей прытрымлівацца жаночай лініі. У Мікалая ж былі адны хлопцы, нават сярод унукаў.

З часам Эла Чарнова перадасць пярсцёнак сваёй дачцэ, і гісторыя роду будзе працягвацца.

- Не лічу сябе кімсьці дваранскай крыві, і наогул не прэтэндую на нейкую там выключнасць, - сціпла кажа суразмоўца. - Але пярсцёнак - быццам бы правадыр у часе, які злучае мяне з тымі людзьмі, якія жылі раней. На гэтай рэліквіі адбіткі іх пальцаў, іх энергетыка, сіла, якая здольная аб’яднаць не падобных адзін на аднаго людзей. Я вельмі даражу прабабуліным пярсцёнкам, бо, калі гляджу на яго, успамінаю сваіх продкаў. Мы павінны ведаць свае карані і трымацца іх. Такія рэчы дапамагаюць у гэтым.

Нэлі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения