Вверх

Вы здесь

Прабабулін аўтограф на рэйхстагу

Раз­гля­да­ю­чы ся­мей­ныя фа­та­гра­фіі, я з асаб­лі­вым хва­ля­ван­нем бя­ру ў ру­кі ад­ну. З яе гля­дзіць на мя­не з усмеш­кай ма­ла­дая і вель­мі пры­го­жая дзяў­чы­на. Ва­ен­ная фор­ма ёй асаб­лі­ва па­суе. На гім­нас­цёр­цы - ор­дэ­ны Сла­вы ІІІ сту­пе­ні, Чыр­во­най Зор­кі, ме­даль «За ўзяц­це Бер­лі­на», а по­бач не­вя­лі­кая па­лос­ка - асаб­лі­вы знак, якім ад­зна­ча­лі па­ра­не­ных у баі во­і­наў. Зна­ём­це­ся: гэ­та мая пра­ба­бу­ля, бы­лы сан­ін­струк­тар Ні­на Яфі­маў­на Явор­ская. Яна прай­шла цяж­кі ба­я­вы шлях па да­ро­гах Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Вось ужо два га­ды, як яе ня­ма з на­мі. А я да гэ­та­га ча­су па­мя­таю яе мяк­кі го­лас, па­мя­таю сваю доб­рую пра­ба­бу­лю-пар­ты­зан­ку…

Ні­не ледзь споў­ні­ла­ся 20, ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, якая за­ста­ла яе ў Віль­ні, у Літ­ве, дзе яе муж, мой пра­дзед, ва­ен­ны лёт­чык Аляк­сандр Са­віч Явор­скі, пра­хо­дзіў служ­бу.

Знак або сум­нае су­па­дзен­не - у дзень па­чат­ку вай­ны ў яе на­ра­дзіў­ся пер­шы­нец-сы­но­чак. Мой пра­дзед толь­кі на хві­лі­ну за­бег у шпі­таль па­пя­рэ­дзіць: іх ад­праў­ля­юць у бой. Больш да кан­ца вай­ны яна пра яго ні­чо­га не ве­да­ла. Су­стрэ­лі­ся толь­кі пас­ля Пе­ра­мо­гі.

За­ста­вац­ца ў чу­жым го­ра­дзе, ся­род чу­жых лю­дзей пра­ба­бу­ля не змаг­ла. І та­му па­да­ла­ся да род­ных у Ма­гі­лёў. Іш­ла ўскра­і­на­мі, ле­сам з ма­лю­сень­кім дзі­цем на ру­ках, асце­ра­га­ю­чы­ся су­стрэць нем­цаў. Яе сы­но­чак не вы­нес цяж­кай да­ро­гі і па­мёр амаль ка­ля са­ма­га баць­коў­ска­га до­ма. Яна па­ха­ва­ла дзі­ця на мо­гіл­ках у ра­ё­не Лу­па­ла­ва (ця­пе­раш­нія мо­гіл­кі па ву­лі­цы Га­га­ры­на).

Помс­ціць фа­шыс­там ста­ла ця­пер мэ­тай яе жыц­ця. І як толь­кі вы­да­ла­ся маг­чы­масць, яна на­ла­дзі­ла су­вязь з пар­ты­за­на­мі. Бы­ла су­вяз­ной у атра­дзе Ку­ка­на­ва.

У тыя га­ды ў Ма­гі­лё­ве на мес­цы сён­няш­ня­га Веч­на­га агню на пра­спек­це Шмід­та зна­хо­дзіў­ся ла­гер для ва­ен­на­па­лон­ных. Спа­чат­ку гіт­ле­раў­цы за яй­кі і ка­ва­лак са­ла да­зва­ля­лі мяс­цо­вым жы­ха­рам за­бі­раць з ла­ге­ра «сва­іх род­ных». Ні­на, ры­зы­ку­ю­чы жыц­цём, шмат ра­зоў ха­дзі­ла, каб вы­ку­піць чар­го­ва­га «сва­я­ка» і пе­ра­пра­віць яго да пар­ты­за­наў.

4Ка­лі за­ста­вац­ца ў го­ра­дзе ста­ла не­бяс­печ­на, са­ма пай­шла ў пар­ты­зан­скі атрад, пры­ха­піў­шы па­пя­рэд­не з са­бой яшчэ не­каль­кі ва­ен­на­па­лон­ных «сва­я­коў», ся­род якіх, як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, быў і ка­ман­дзір Чыр­во­най Ар­міі Ва­дзім Кед­раў. Пас­ля вай­ны ён жыў у Маск­ве. Але за­быць тое сваё вы­ра­та­ван­не Ва­дзім Пят­ро­віч не змог на­ват праз шмат га­доў. Кож­нае 9 мая, як бы ні склад­ва­лі­ся аб­ста­ві­ны, ён аба­вяз­ко­ва пры­яз­джаў у Ма­гі­лёў да ма­ёй пра­ба­бу­лі.

У хут­кім ча­се атрад Ку­ка­на­ва да­лу­чыў­ся да пал­ка Гры­шы­на. Ра­зам з «гры­шын­ца­мі» яна і пра­цяг­ва­ла ва­я­ваць: ха­дзі­ла ў раз­вед­ку, зда­бы­ва­ю­чы звест­кі аб дыс­ла­ка­цыі фа­шысц­кіх вой­скаў, удзель­ні­ча­ла ў ба­ях. Пас­ля злу­чэн­ня з Чыр­во­най Ар­мі­яй яе ва­ен­ны шлях пра­доў­жыў­ся ўжо ў са­ста­ве рэ­гу­ляр­най вай­ско­вай час­ці.

Пер­шае ба­я­вое хры­шчэн­не атры­ма­ла ў баі за Свіс­лач. З пер­шай гру­пай бай­цоў ёй да­вя­ло­ся фар­сі­ра­ваць ра­ку не­па­да­лё­ку ад мяс­тэч­ка Ліп­ні. Ад­нак бяс­шум­на гэ­та зра­біць не атры­ма­ла­ся. Фа­шыс­ты за­ўва­жы­лі іх і ад­кры­лі пры­цэль­ны агонь. З ней­ма­вер­ны­мі стра­та­мі фа­шыс­таў усё-та­кі ўда­ло­ся вы­біць з Ліп­ні. У гэ­тым баі мед­сяст­ра Ні­на вы­нес­ла з по­ля бою шмат ра­не­ных, за што бы­ла ўзна­га­ро­джа­на ме­да­лём «За ад­ва­гу».

На­ступ­лен­не на­шай ар­міі пра­цяг­ва­ла­ся…

У па­мя­ці ўсплы­вае апо­вед пра­ба­бу­лі аб жорст­кім зма­ган­ні за Бе­ла­сток: «Вы­біць во­ра­га з плац­дар­ма і ава­ло­даць го­ра­дам бы­ло ня­лёг­ка. Бо тут бы­ла за­дзей­ні­ча­на ма­гут­ная тэх­ні­ка во­ра­га: авія­цыя, ар­ты­ле­рыя, тан­кі, уз­бро­е­ная «да зу­боў» пя­хо­та. Не змаў­ка­лі ку­ля­мё­ты, бі­лі мі­на­мё­ты і гар­ма­ты. І, ня­гле­дзя­чы на гэ­ты пя­кель­ны «дождж» з куль і сна­ра­даў, да­во­дзі­ла­ся пе­ра­вяз­ваць ра­ны, аказ­ваць сал­да­там пер­шую да­па­мо­гу. Мно­гіх бай­цоў атры­ма­ла­ся та­ды вы­цяг­нуць з по­ля бою. Але ў гэ­тым зма­ган­ні і са­ма пра­ба­бу­ля бы­ла цяж­ка па­ра­не­на. Ку­ля прай­шла на­скрозь за сан­ты­метр ад па­зва­ноч­ні­ка. Гэ­ты сан­ты­метр і вы­ра­та­ваў яе ад ін­ва­лід­на­га крэс­ла. Дру­гая ку­ля рас­тру­шчы­ла пе­рад­плеч­ча пра­вай ру­кі. Так усё жыц­цё і пра­на­сі­ла аско­лак, які за­стаў­ся там.

Доў­гі час пра­ля­жа­ла ў шпі­та­лі. Але, ка­лі ў чар­го­вы раз яе на­ве­да­лі ад­на­па­лча­не, не вы­тры­ма­ла і, не да­ля­чыў­шы­ся, уцяк­ла ра­зам з імі ў сваю часць. Там да­ве­да­ла­ся, што за ўзяц­це Бе­ла­сто­ка яе ўзна­га­ро­дзі­лі ор­дэ­нам Сла­вы ІІІ сту­пе­ні.

Са сва­ёй час­цю Ні­на Яфі­маў­на Явор­ская прай­шла па да­ро­гах вай­ны яшчэ мно­гія кі­ла­мет­ры. Час­та ўспа­мі­на­ла пра шмат­дзён­нае зма­ган­не за поль­скі Шчэ­цін. Баі за яго не спы­ня­лі­ся ні на хві­лі­ну. Ад­чу­ва­ю­чы свой ка­нец, во­раг лю­та су­пра­ціў­ляў­ся. Бы­ва­ла, фа­шыс­ты ра­бі­лі па 20-25 атак за дзень. Па­ра­не­ных ледзь па­спя­ва­лі вы­но­сіць з по­ля бою.

Пра­ба­бу­ля рас­каз­ва­ла:

- Толь­кі пры­нес­лі ў тран­шэю чар­го­ва­га па­ра­не­на­га, як па­чу­ла кліч аб да­па­мо­зе. Вы­ле­це­ла стра­лой з тран­шэі і па­па­ўзла ў той бок, ад­куль да­но­сі­лі­ся гуч­ныя стог­ны. Уба­чы­ла пе­рад са­бой па­ра­не­на­га бай­ца. Це­ла бы­ло на­столь­кі зня­ве­ча­на аскол­ка­мі, што да яго бы­ло страш­на да­кра­нуц­ца. Але ўсё-та­кі ўзя­ла­ся пе­ра­вяз­ваць. Хут­ка на да­па­мо­гу пры­паў­злі яшчэ два са­ні­та­ры. Бай­ца асця­рож­на па­кла­лі на плашч-па­лат­ку і пад шква­лам агню да­цяг­ну­лі да сва­іх тран­шэй. Ка­лі па­ра­не­на­га да­ста­ві­лі ў сан­часць, док­тар быў здзіў­ле­ны, як мне ўда­ло­ся пе­ра­вя­заць та­кія ра­ны ды і ўво­гу­ле зра­біць пе­ра­вяз­ку ў ней­ма­вер­ных умо­вах…

Сал­дат вы­жыў. І по­тым доў­га яшчэ пі­саў ліс­ты ма­ёй пра­ба­бу­лі, дзя­ка­ваў за вы­ра­та­ван­не. А яе ча­ка­ла чар­го­вая вы­со­кая ўзна­га­ро­да - ор­дэн Чыр­во­най Зор­кі. На­пе­ра­дзе бы­ло яшчэ шмат ба­ёў, шмат страт, але і шмат вы­ра­та­ва­ных жыц­цяў. Са сва­ёй вай­ско­вай час­цю мед­сяст­ра Ні­на дай­шла да Бер­лі­на. Ус­па­мі­на­ю­чы тыя дні, ка­за­ла:

- Мы бы­лі бяз­меж­на шчас­лі­выя, ра­да­ва­лі­ся, смя­я­лі­ся, тан­ца­ва­лі, стра­ля­лі ў па­вет­ра, ка­лі да­ве­да­лі­ся: прый­шоў ка­нец гэ­тай пра­кля­тай вай­не!

…Як і мно­гім на­шым сал­да­там і афі­цэ­рам, ма­ёй пра­ба­бу­лі вы­па­ла вя­лі­кае шчас­це вы­жыць у гэ­тай стра­шэн­най кры­ва­вай мя­са­руб­цы, су­стрэць Дзень Пе­ра­мо­гі ў Бер­лі­не і ся­род сот­няў ін­шых «аў­то­гра­фаў» са­вец­кіх сал­дат па­кі­нуць свой на сця­не бу­дын­ка рэйх­ста­га.

Толь­кі ўжо пас­ля Пе­ра­мо­гі Ні­на да­ве­да­ла­ся, што яе ўзна­га­ро­дзі­лі ме­да­ля­мі «За ўзяц­це Бер­лі­на», «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй», ор­дэ­нам Ай­чын­най вай­ны І сту­пе­ні.

Мая пра­ба­бу­ля Ні­на Яфі­маў­на Явор­ская пра­жы­ла ня­лёг­кае, але яр­кае жыц­цё. Яна па­мер­ла ў 91 год ад цяж­кай хва­ро­бы. Але нас, яе дзя­цей, уну­каў, праў­ну­каў, пра­сі­ла ша­на­ваць тых, хто па­да­ра­ваў нам сва­бо­ду, за­пла­ціў­шы за яе ўлас­ным жыц­цём.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения