Літаратурны праект-марафон «Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам» праходзіць у Магілёве. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк горада Алена Астапава.
«Акцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка, накіравана на прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання, да роднай мовы. Удзел у ёй могуць прыняць усе жадаючыя - для гэтага неабходна прачытаць на відэа любую байку Кандрата Крапівы», - адзначыла спецыяліст. Дарэчы, да праекта ўжо далучыліся жадаючыя, якія на памяць прадэкламавалі знакамітыя творы беларускага аўтара. Вынікам акцыі стане фільм, які будзе ўяўляць літаратурнае асарці з баек Кандрата Крапівы.
«Бібліятэкі Магілёва актыўна выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці сучасныя тэхналогіі, у тым ліку і сацыяльныя сеткі. Так, у мінулым годзе моладзь горада актыўна ўключылася ў інтэрнэт-праект «Мая любімая кніга», за паўгода ў ёй прынялі ўдзел каля 300 чалавек з Беларусі, Расіі і інш. краін», - падагульніла Алена Астапава.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45