Рус Бел Eng 中文

Прэм'ера «Маленькага прынца» адбудзецца ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча

Прэм'ера музычна-пластычнага спектакля «Маленькі прынц» адбудзецца на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.

Пастаноўка - плён супольнай працы тэатральнага калектыву і гімназіі-каледжа мастацтваў горада Бабруйска. Мяркуецца, што яе з цікавасцю будуць глядзець як дзеці, так і дарослыя. Спектакль не дае адказаў на ўсе пытанні, але вучыць іх правільна задаваць, сцвярджаюць аўтары.

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам прэм'еры з'яўляецца Вераніка Антонава, кампазітарам - Ігар Ражкоў.

Алегарычная казка Антуана дэ Сент-Экзюперы застаецца адным з найбольш папулярных твораў XX стагоддзя. «Маленькі прынц» перакладзены больш як на 250 моў, у тым ліку і на беларускую. Сюжэт аповесці неаднаразова ўвасабляўся ў кіно, музыцы, тэатры і балеце, але па-ранейшаму прыцягвае ўвагу рэжысёраў.

Пабачыць «Маленькага прынца» ў пастаноўцы бабруйчан гледачы змогуць 28 лютага ў 18.00.

Нагадаем, у бабруйскім тэатры таксама рыхтуюцца да ўдзелу ў XII Міжнародным маладзёвым тэатральным форуме «М.@rt.кантакт-2017». Сюды тэатр Дуніна-Марцінкевіча прывязе леташнюю прэм'еру – спектакль «Лондан».

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна